Як прайшлі першыя вольныя тыдні Сяргея Парсюкевіча? Як адбываецца адаптацыя былога палітвязьня, які выйшаў на волю 20 жніўня?
Ці рэальна паставіць заслон легальнаму спойваньню насельніцтва? Як прызнаўся сёньня ў гутарцы з журналістамі расейскіх СМІ Аляксандар Лукашэнка, “наўрад ці славяне могуць перамагчы гэтае зло”.
Сёньня дзяжурны Барысаўскага УУС пацьвердзіў інфармацыю пра забойства 24-гадовага Андрэя Пятрова.
Прадстаўнікі біялягічнага заказьніка „Спораўскі” ў Бярозаўскім раёне занялі першае месца на чэмпіянаце Эўропы па ручной сенакасьбе нізінных балотаў.
“Ці чулі вы выступы кандыдатаў у дэпутаты праз тэлевізар або радыё? Што вы пра іх думаеце?” З такімі пытаньнямі наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
Трыста год таму восьмага верасьня расейскія войскі, якімі камандаваў генэрал Радзівон Баўрар, спалілі Магілёў.
“Праграмы па аздараўленьні беларускіх дзяцей у ЗША будуць прыпыненыя да таго часу, пакуль амэрыканскі ўрад ня дасьць беларускаму адпаведных гарантыяў”, — заявіў амэрыканскім мэдыям супрацоўнік беларускай амбасады ў Вашынгтоне Алег Краўчанка.
Чарговым разам А.Лукашэнка выступіў перад расейскімі журналістамі. Чытайце на сайце Свабоды і дасылайце свае думкі.
Зьвесткі пра бітву пад Воршай 8 верасьня 1514 года не вывучаліся ў школах савецкай Беларусі, не ўключаліся ані ў тагачасныя энцыкляпэдыі.
Сёньня завяршаецца прэс-тур па Беларусі вялікай групы прадстаўнікоў расейскіх мэдыяў. Яшчэ 5 верасьня больш за сто рэдактараў і карэспандэнтаў фэдэральных СМІ Расеі прыехалі ў Менск, а цягам выходных гасьцей вазілі па ўзорных прадпрыемствах і гаспадарках краіны. Ці выпадковы журналісцкі дэсант з Расеі напярэдадні выбараў у Палату прадстаўнікоў?
У нядзелю беларусы маршам адзначылі дзень Беларускай вайсковай славы ў польскай сталіцы.
Каля вёскі Гацькаўшчына на Крапівенсікм полі непадалёк ад Воршы пачаўся штогадовы бардаўскі фэст "Аршанская бітва 2008". На фэсьце прысутнічае міліцыя -- начальнік Аршанскага РАЎС забараніў наведнікам уздымаць бел-чырвона-белыя сьцягі.
Дыскусія вакол учынку 16-гадовай барысаўскай школьніцы, якая месяц таму, 5-га жніўня адмовілася вяртацца з ЗША дадому ў Беларусь, па-ранейшаму ў цэнтры ўвагі амэрыканскай чарнобыльскай грамадзкасьці і жыхароў гораду Пэталума.
На гэтым тыдні нашым грамадзкім рэдактарам быў Віталь Каратыш. Ён нарадзіўся ў Кажан-Гарадку. На роднай Лунінеччыне працаваў, адначасова завочна закончыў прэстыжны сталічны эканамічны ўнівэрсытэт – так званы “наргас”. Ён – адзін з дэмакратычных маладых лідэраў рэгіёну, за падтрымку Аляксандра Мілінкевіча падчас мінулай прэзыдэнцкай гонкі быў звольнены з працы.
Сёньня ў Менску ў гістарычнай майстэрні на вуліцы Сухой адбылася прэм’ера новага дакумэнтальнага фільма пра Курапаты.
5 верасьня ўступаюць у сілу зьмены ў Крымінальны кодэкс і Кодэкс аб адміністрацыйных парушэньнях.
Для сустрэчы зь беларускай школьніцай, якая пажадала застацца ў ЗША, у амэрыканскі гарадок Пэталума прыбыла здымачная брыгада праграмы “Максимум” з НТВ.
У рамках адборачнага турніру да Чэмпіянату Эўропы 2009 году сёньня на менскім стадыёне “Трактар” адбыўся матч паміж моладзевымі камандамі Расеі і Грузіі.
У беларускім грамадзкім цэнтры “Полацак” у амэрыканскім Стронгсвілі адбылася 28-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі.
Ці вымушаная будзе Беларусь прызнаць на саміце АДКБ усьлед за Масквой незалежнасьць сэпаратыскіх грузінскіх рэспублік? ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ.
А.Казулін і А.Мілінкевіч прымуць удзел у выбарчай кампаніі ў якасьці давераных асобаў. Чым яны будуць займацца?
У пятніцу ў Менску ў рамках адборачнага турніру да Чэмпіянату Эўропы 2009 году адбудзецца матч паміж моладзевымі камандамі Расеі і Грузіі.
ВЫБАРЧЫ ДЗЁНЬНІК. Штодня мы расказваем пра барацьбу за мандаты дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.
Выпускі навінаў "Радыё Гродна" сталі гучаць па-расейску. Гэта была апошняя беларускамоўная праграма станцыі, якая вяшчае на FM-хвалі.
Паводле Міністэрства інфармацыі ў Беларусі зарэгістраваныя 215 тэле- і радыёпраграм. І толькі 5% зь іх выкарыстоўваюць беларускую мову ў сваіх інфармацыйных перадачах.
У 2009 годзе ў Беларусі будзе на ўліку 200 тысяч алькаголікаў. У 2001-м іх лік складаў 122 тысячы. Фактычна ў Беларусі штогод более на 10 тысяч алькаголікаў.
Агляд тэлефанаваньняў на “Свабоду” за 4 верасьня, чацьвер.
Пасьля ЗША, Нідэрляндаў, Нямеччыны, Ірляндыя стала чарговай краінай, у якой беларускі ўрад адмяніў аздараўленьне дзіцячых чарнобыльскіх групаў.
Былы бас хору Дзяржтэлерадыёкампаніі Юры Якушаў атрымаў рашэньне суду Савецкага раёну Менску на пазоў НДТРК супраць яго. Першы канал патрабаваў высяленьня сьпевака зь інтэрнату без прадстаўленьня іншага жытла, а таксама пазбаўленьня менскай прапіскі.
У Менскім абласным судзе судзяць сваяка старшыні Дзяржкантролю Зянона Ломаця і яшчэ 7 чалавек, якіх падазраюць у незаконным продажы вайсковай тэхнікі.
Эфір 2 верасьня 2008 г.
Сёньня абласной арганізацыі АГП у Кастрычніцкім РАУСе вярнулі сыстэмны блёк кампутара, вялікі ксэракс і 1200 асобнікаў газэты “Товарищ”, якія канфі скавалі напачатку году. Пра гэта паведаміў кіраўнік арганізацыі Юры Істомін.
Восем лядовых палацаў зьбіраюцца пабудаваць на Магілёўшчыне. У Магілёўскім аблвыканкаме заяўляюць, што сродкі пакуль выдаткаваныя на ўзьвядзеньне толькі двух.
Агляд тэлефанаваньняў на “Свабоду” за 3 верасьня, сераду.
Што зьмянілася ў жыцьці інвалідаў пасьля адмены льготаў, як рэалізуецца праграма так званага безбар'ернага асяродзьдзя?
У Наваполацку актыўна рыхтуюцца да 50-гадовага юбілею гораду. Падрыхтоўка да сьвяткаваньня выклікае ў горадзе супярэчлівае стаўленьне. З аднаго боку, горад удасканальваюць эстэтычна. Зь іншага боку, вялізныя сродкі, укладзеныя ў сьвята, шмат хто ацэньвае як “баль пад час чумы”.
Сёння ў 17 гадзін на вернікі й сьвятары Беларускай грэка-каталіцкай царквы сабраліся на Кальварыйскіх могілках, каб ушанаваць памяць Яна Матусевіча.
Амаль штодня ў пракуратуры трапляюць скаргі на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі. Людзі скардзяцца на тое, што іх абражалі ці зьбівалі пры затрыманьні або ўжо ў аддзеле міліцыі. Некаторыя справы выклікалі рэзананс у грамадзтве.
Новая перадача сэрыі “Вольная студыя. Эфір 31 жніўня
Былы палітвязень Сяргей Парсюкевіч пацьвярджае зьвесткі пра катаваньні і кажа пра трывалае ўзмацненьне рэпрэсій супраць вязьняў.
Сёньня ў Менску адбылася прэзэнтацыя дакладу “Умовы ўтрыманьня пад вартай у Рэспубліцы Беларусь”, падрыхтаванага Міжнароднай фэдэрацыяй правоў чалавека.
Сёньня ў Магілёве інвалід-вазочнік Уладзімер Вусікаў пятнаццаць хвілін пікетаваў гарвыканкам. Ён патрабаваў, каб яго аднавілі ў чарзе на атрыманьне сацыяльнага жытла, а таксама кампэнсавалі кошт пуцёўкі на санаторна-курортнае лячэньне.
“Як вы ставіцеся да таго, што ў міліцыі часам зьбіваюць затрыманых?” На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.
Беларускія дзіцячыя групы не прыбудуць на заплянаваны на бліжэйшыя тыдні адпачынак у Нідэрлянды і Нямеччыну.
Міністэрства інфармацыі Беларусі вынесла адразу два папярэджаньні недзяржаўнай газэце “Бобруйский курьер”. Яшчэ адно папярэджаньне выданьне мае ад 7 лістапада мінулага году. Год тэрміну яго дзеяньня яшчэ ня скончыўся.
Ніводнага прадстаўніка Беларускага Хельсінкага камітэту не ўключылі ў склад камісій па грамадзкім кантролі за пэнітэнцыярнай сыстэмай
Агляд тэлефанаваньняў за аўторак, 2 верасьня
Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека прэзэнтавала ў Менску справаздачу аб умовах утрыманьня пад вартай у Беларусі. Чаму ў беларускіх турмах нялюдзкія парадкі? ТЭМА ДНЯ
Ці былі вы альбо вашыя блізкія, знаёмыя ахвярамі катаваньняў? Як вы адстойвалі свае правы ў часе арыштаў і затрыманьняў? Чаму, на вашую думку, у беларускай пэнітэнцыярнай сыстэме ня зжытыя катаваньні? ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ
Загрузіць яшчэ