У Магілёве больш за дзясятак арганізацыяў заявілі, што супраць паленьня.
Сёлета ў войска прызвалі некалькіх моладзевых актывістаў, адлічаных раней з навучальных устаноў. Як праходзіць іх служба?
Кэйт Ван Дайк — амэрыканская настаўніца, якая прымае беларускіх дзяцей у рамках чарнобыльскай праграмы. Яна даслала на Радыё Свабода свой камэнтар пра справу Тані Казыры.
Знойдзеная манэта, дагэтуль яшчэ невядомая нумізматам. Інфармацыя пра гэта прагучала на міжнароднай навуковай канфэрэнцыі “Грошы-капітал-праца — супольная спадчына Эўропы”, якая прайшла ў Беластоку і Аўгустове ў Польшчы.
Зарэгістраваны ў Беларусі мікрааўтобус Mercedes Sprinter сутыкнуўся з грузавым аўтамабілем Ford у Яраслаўскай вобласьці Расеі.
Агляд тэлефанаваньняў на Свабоду за 24 верасьня, сераду.
Уначы ў Гомелі на чыгуначным вакзале міліцыя затрымала актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Андруся Цянюту. Пра гэта Андрусь пасьпеў паведаміць праз мабільны тэлефон сваім знаёмым.
У Генуі працягваецца судовы працэс у справе ўтойваньня беларускай сіраты Вікі Мароз сямю італьянцамі ў верасьні 2006 году.
Прадстаўнікі “кветкавага” бізнэсу Беларусі спрабуюць дамагчыся адмены пастановы Міністэрства эканомікі №183, якая рэгулюе кошты на імпартныя тавары.
Учора пачалося датэрміновае галасаваньне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Наш карэспандэнт у Горадні высьвятляў у студэнтаў — ці настроеныя яны галасаваць датэрмінова?
Чарговы грамадзкі рэдактар Свабоды – Аляксандар Дабравольскі.
22-гадовы студэнт гэтай установы Матці Юхані Саары ўсчаў страляніну па людзях і забіў 10 чалавек.
1 верасьня на ўрачыстасьцях з нагоды адкрыцьця чарговай новай школы ў сталічным мікрараёне Лошыца прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка заявіў: “Мы вярнуліся да нармальнай 11-гадовай школы”.
Дзяржаўная камісія не прыняла ў аўторак рашэньня па выбары пляцоўкі для будаўніцтва АЭС у Беларусі.
Мінакі на менскіх вуліцах адказваюць на пытаньне “Ці сутыкаліся вы з праявамі карупцыі ў Беларусі?”
Паводле міжнароднай арганізацыі “Transparency international” Беларусь займае 151-е месца ў сьвеце паводле ўзроўню карупцыі са 180-ці краін. Чаму не дае плёну змаганьне з карупцыяй?
Сёньня ў Берасьцейскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Пушкіна адбыліся так званыя прафіляктычныя гутаркі выкладчыкаў са студэнтамі.
У Горадні пасьля цяжкай хваробы памерла Іна Карпюк — удава пісьменьніка Аляксея Карпюка.
Сёньня са швайцарскай Лязаны вяртаюцца прызэры Алімпійскіх гульняў у Пэкіне Іван Ціхан і Вадзім Дзевятоўскі.
Фотарэпартаж з выбарчых участкаў №274 і №275 99-й Паўднёва-Заходняй выбарчай акругі Менску.
Калі вас прымушаюць галасаваць датэрмінова – раскажыце на нашым сайце! Каму выгадна датэрміновае галасаваньне? <b>ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ.</b>
Экспэрты лічаць, што пры датэрміновым галасаваньні ёсьць шырокія магчымасьці маніпуляваць галасамі выбарнікаў.
Беларускі блогер Яўген Ліпковіч распачаў барацьбу з коштамі на бэнзін у Беларусі. Пры канцы мінулага году Ліпковіч дамогся ад уладаў, каб аднавілі выраб абястлушчанага кефіру.
Андрэй Левінаў, які балятуецца па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе №19, паведаміў Радыё Свабода, што сёньня ўвечары ў пад’езьдзе ўласнага дому на яго напаў невядомы мужчына.
Апытаньне “Свабоды”: “Ці важна для вас, каб Захад прызнаў вынікі парлямэнцкіх выбараў у Беларусі?” Адказвалі жыхары Магілёва:
Пацярпелыя ад пажару жыхары вёскі Тумарын Веткаўскага раёну ўжо больш за месяц чакаюць ад дзяржавы дапамогі. Але пакуль нават ня выплачана страхоўка тым, хто меў на яе права.
Сёньня ў Беларусі ўпершыню паспрабавалі правесьці акцыю “Дзень без аўтамабіля”.
У Горадні зьбіралася пазачарговая Галоўная рада Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс, які не прызнаецца беларускімі ўладамі.
У выбарах у Палату прадстаўнікоў удзельнічаюць 69 кандыдатаў ад АДС. Паводле Сяргея Калякіна, 5 кандыдатаў маюць шанцы патрапіць у парлямэнт. Колькі апазыцыянэраў стане дэпутатамі? ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ.
Анонс падзей.
Часткова вырашылася сытуацыя вакол страйку футбалістаў каманды “Дынама” з Берасьця. Гульцы абвясьцілі, што будуць байкатаваць сустрэчу з гарадзенскім “Нёманам", калі ім ня выплацяць запазычанасьць па заробку.
Чарговы грамадзкі рэдактар Свабоды – Аляксандар Дабравольскі
У арганізаваным сёньня магілёўскай суполкай Таварыства беларускай мовы спартовым сьвяце “Краіна здароўя” узялі ўдзел блізу паўтары сотні чалавек.
На Варшаўскім рынку пачаўся стыхійны мітынг прадпрымальнікаў. Падставай для гэтага сталі дзеяньні супрацоўнікаў падатковай інспэкцыі.
Беларускія падзеі ў фатаздымках.
Амбасадар Чэхіі ў Ісламабадзе Іво Здарэк, які лічыўся зьніклым пасьля тэракту напярэдадні ўвечары ў гатэлі "Марыёт”, загінуў.
Рэпартаж з другога дня рэспубліканскага сьвята хлебаробаў.
Дзярждэпартамэнт ЗША выступіў са штогадовай справаздачай пра аб сытуацыі з рэлігійнымі свабодамі ў сьвеце.
Сёньня ў Воршы адкрыўся рэспубліканскі фэстываль-кірмаш “Дажынкі-2008”. У горадзе адбываюцца масавыя гуляньні з продажам сьпіртовых напояў на вуліцы, а заўтра чакаюць Аляксандра Лукашэнку.
Куратар выбарчай кампаніі ў рэгіёне Аляксандар Каляда: “Выбарчы кодэкс не тлумачыць, зь якога матэрыялу мусяць быць скрыні для галасаваньня. Пытаньне на месцах вырашаюць камісіі".
Такія захады пастанавілі зрабіць для выкананьня пастановы Савету міністраў, накіраванай на ўзмацненьне барацьбы з п’янствам і алькагалізмам.
Беларусі пагражае дэфіцыт мэдыкаў. На думку старшыні прафсаюзу работнікаў сфэры аховы здароўя, пазьбегчы цякучкі кадраў можна, кардынальна зьмяніўшы сыстэму аплаты.
Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня на радыё “Свабода” – палітык і публіцыст, былы палітычны вязень Павал Севярынец. Сёньня Севярынец завяршае свой тыднёвы цыкль разваг пра значэньне веры ў беларускім грамадзтве.
Cёньня ў Генуі працяг закрытых судовых слуханьняў у справе ўтойваньня непаўналетняй беларускі Вікі Мароз італьянцамі.
Агляд тэлефанаваньняў на “Свабоду” за 18 верасьня, чацьвер.
На найстарэйшых у Берасьці Трышынскіх могілках урачыста ўсталяваны і асьвечаны помнік Адаму Трыпусу.
На сёньня ў Кастрычніцкі раённы суд Горадні выкліканыя журналіст А.Пісальнік, актывіст АГП У.Ларын, два студэнты-каліноўцы Я.Скрабутан і А.Трубкін, а таксама праваабаронца В.Шчукін. Заяву ў суд накіравала гарадзенская абласная ўправа КДБ.
Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня на радыё “Свабода” – палітык і публіцыст, былы палітычны вязень Павал Севярынец. Штодня на нашым сайце развагі Севярынца пра значэньне веры ў беларускім грамадзтве.
Пасьля рэфармаваньня сярэдняй школы беларускі ўрад узяўся за вышэйшую адукацыю. Савет Міністраў разгледзеў праект Дзяржаўнай праграмы разьвіцьця вышэйшай адукацыі на 2008—2010 гады і на пэрспэктыву — да 2015 году. Асноўная задача — мадэрнізацыя матэрыяльна-тэхнічнай базы ВНУ і фармаваньне інавацыйнай мадэлі разьвіцьця. Мяркуецца ўкараніць у адукацыйны працэс сучасныя тэхналёгіі, стварыць умовы і павысіць матывацыю для разьвіцьця інавацыйных працэсаў у вышэйшай адукацыі.
Матч "Рэал"-БАТЭ завяршыўся перамогай мадрыдзкага клюбу – 2:0.
Загрузіць яшчэ