Рэпартаж з другога дня рэспубліканскага сьвята хлебаробаў.
Дзярждэпартамэнт ЗША выступіў са штогадовай справаздачай пра аб сытуацыі з рэлігійнымі свабодамі ў сьвеце.
Сёньня ў Воршы адкрыўся рэспубліканскі фэстываль-кірмаш “Дажынкі-2008”. У горадзе адбываюцца масавыя гуляньні з продажам сьпіртовых напояў на вуліцы, а заўтра чакаюць Аляксандра Лукашэнку.
Куратар выбарчай кампаніі ў рэгіёне Аляксандар Каляда: “Выбарчы кодэкс не тлумачыць, зь якога матэрыялу мусяць быць скрыні для галасаваньня. Пытаньне на месцах вырашаюць камісіі".
Такія захады пастанавілі зрабіць для выкананьня пастановы Савету міністраў, накіраванай на ўзмацненьне барацьбы з п’янствам і алькагалізмам.
Беларусі пагражае дэфіцыт мэдыкаў. На думку старшыні прафсаюзу работнікаў сфэры аховы здароўя, пазьбегчы цякучкі кадраў можна, кардынальна зьмяніўшы сыстэму аплаты.
Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня на радыё “Свабода” – палітык і публіцыст, былы палітычны вязень Павал Севярынец. Сёньня Севярынец завяршае свой тыднёвы цыкль разваг пра значэньне веры ў беларускім грамадзтве.
Cёньня ў Генуі працяг закрытых судовых слуханьняў у справе ўтойваньня непаўналетняй беларускі Вікі Мароз італьянцамі.
Агляд тэлефанаваньняў на “Свабоду” за 18 верасьня, чацьвер.
На найстарэйшых у Берасьці Трышынскіх могілках урачыста ўсталяваны і асьвечаны помнік Адаму Трыпусу.
На сёньня ў Кастрычніцкі раённы суд Горадні выкліканыя журналіст А.Пісальнік, актывіст АГП У.Ларын, два студэнты-каліноўцы Я.Скрабутан і А.Трубкін, а таксама праваабаронца В.Шчукін. Заяву ў суд накіравала гарадзенская абласная ўправа КДБ.
Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня на радыё “Свабода” – палітык і публіцыст, былы палітычны вязень Павал Севярынец. Штодня на нашым сайце развагі Севярынца пра значэньне веры ў беларускім грамадзтве.
Пасьля рэфармаваньня сярэдняй школы беларускі ўрад узяўся за вышэйшую адукацыю. Савет Міністраў разгледзеў праект Дзяржаўнай праграмы разьвіцьця вышэйшай адукацыі на 2008—2010 гады і на пэрспэктыву — да 2015 году. Асноўная задача — мадэрнізацыя матэрыяльна-тэхнічнай базы ВНУ і фармаваньне інавацыйнай мадэлі разьвіцьця. Мяркуецца ўкараніць у адукацыйны працэс сучасныя тэхналёгіі, стварыць умовы і павысіць матывацыю для разьвіцьця інавацыйных працэсаў у вышэйшай адукацыі.
Матч "Рэал"-БАТЭ завяршыўся перамогай мадрыдзкага клюбу – 2:0.
17 верасьня судовая калегія ў справах інтэлектуальнай уласнасьці Вярхоўнага суду Беларусі пачала разгляд пазову кінарэжысэра Ігара Дабралюбава да кінастудыі "Беларусьфільм".
Эфір 16 верасьня 2008 г.
Матчам супраць мадрыдзкага “Рэалу” дэбютуе ў групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў барысаўскі БАТЭ. Пазьней на нашым сайце ФОТАРЭПАРТАЖ з Кастрычніцкай плошчы, дзе будуць глядзець матч
Штодня мы расказваем пра барацьбу ў розных рэгіёнах Беларусі за мандаты дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.
У дэпартамэнце гуманітарнай дзейнасьці Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта пацьвердзілі факт часовага прыпыненьня праграмаў дзіцячага аздараўленьня ў ЗША.
Беларускі саюз афіцэраў, грамадзкае аб’яднаньне “Русь” і праўладная Кампартыя Беларусі выступілі з прапановай заснаваць новае дзяржаўнае сьвята — “Дзень узьяднаньня беларускага народу” 17 верасьня.
З Расеі экстрадыраваны Раман Мянцюк, які ў нецьвярозым стане на аўтамабілі “Фольксваген” пратараніў “жывы шчыт”, ад чаго пацярпелі людзі.
У 2008 годзе суды Менску накіравалі на прымусовае лекаваньне ад алькагалізму болей за 740 менчукоў.
Ці адгукнецца разгон акцыі на дзень салідарнасьці на дзейнасьці апазыцыі? На хадзе выбарчай кампаніі? На дыялёгу беларускіх уладаў з Эўразьвязам? ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ.
Галоўнымі перашкодамі на шляху эканамічнага ўздыму ў Беларусі жыхары Магілёўшчыны лічаць карупцыю і бюракратыю.
Сёньня барысаўскі клюб БАТЭ – стартуе ў групавым турніры футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
МЗС афіцыйна пацьвердзіла гібель грамадзянкі Беларусі ў авіякатастрофе ў Пермі.
Улады Барысава забаранілі праводзіць фэстываль хрысьціянскай музыкі. Яго пачатак быў прызначаны сёньня на 17 гадзін, заканчэньне — на 21 верасьня.
16 верасьня ў Нью-Ёрку памерла Берта Зэльцэр, маці амэрыканскага адваката Эмануіла Зэльцэра, які быў асуджаны на 3 гады зьняволеньня ў Беларусі.
Тэматычная рубрыка “Выбарчы дзёньнік”. Штодня мы расказваем пра барацьбу ў розных рэгіёнах Беларусі за мандаты дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.
Сёлета ў студзені ў Менску прайшоў несанкцыянаваны мітынг у абарону правоў індывідуальных прадпрымальнікаў. 14 удзельнікаў мітынгу ўвесну былі асуджаныя. Як яны адбываюць свае пакараньні?
Пры канцы дачнага сэзону ўладальнікам загарадных домікаў даводзіцца думаць не пра тое, як выканаць харчовую праграму на сваіх шасьці сотках, а як пасьпець з афармленьнем дакумэнтаў на маёмасьць у каапэратывах.
Выданьне зноў апынулася ў складанай сытуацыі: яму пагражае буйны грашовы штраф.
Каму, на вашую думку, сёньня найбольш патрэбная дапамога і салідарнасьць? Ці можна назваць беларусаў салідарнай нацыяй? ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ.
Кандыдат у дэпутаты ад аб’яднаных дэмакратычных сіл Ігар Рынкевіч правеў сустрэчу з выбарцамі.
Сёньня судзьдзя Пухавіцкага раёну Лілія Рухлевіч адхіліла скаргу жыхароў пасёлку Дружны на кіраўніцтва Пухавіцкага райвыканкаму.
Хто выйграе ад паляпшэньня адносін Беларусі і Эўразьвязу, магчымага зьняцьця санкцыяў: Лукашэнка, апазыцыя, народ? ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ.
Кандыдат у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў, сябра аргкамітэту партыі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Дзяніс Садоўскі раздаваў улёткі на вуліцах Менску.
У Смаленску выйшла кніга “Гісторыя імпэрскіх стасункаў. Беларусы і расейцы”. Укладальнік, перакладчык і рэдактар кнігі – Анатоль Тарас.
З 15 верасьня вызначаная квота – 75% беларускай музыкі ў эфіры – павінна выконвацца беларускімі радыёстанцыямі ў так званы прайм-тайм.
Кастусь Козак, ураджэнец вёскі Германавічы Шаркоўшчынскага раёну, пражыў няпростыя 83 гады. У 25-гадовым узросьце “за нацыяналізм” яго саслалі у Нарыльскі ГУЛАГ: “ворагам народа” ён быў прызнаны за тое, што з 1942-га да 1944-га – выкладаў беларускую мову ў школах акупаванай Шаркаўшчыны.
Сёньня ў Горадні адзначылі 880-годзьдзе. У мінулым годзе гісторыкі зьвярталіся да ўладаў: адбылася памылка і годам заснаваньня гораду трэба лічыць 1127, а ня 1128-ы год…
Падчас перамоваў у Дубліне абмеркаваны магчымасьці працягу праграмаў адпачынку беларускіх дзяцей у Ірляндыі.
Жыхары адзначаюць, што сьвята нагадвае савецкія часы – узнагароджваньне лепшых па прафэсіі, справаздачны канцэрт з нагоды вызваленьня Беларусі ад фашысцкай акупацыі ды падобнае.
Андрэй Кім, які разам з палітвязьнямі Сяргеем Парсюкевічам і Аляксандрам Казуліным у жніўні выйшаў на волю, па-свойму праходзіць адаптацыю да вольнага жыцьця. Яму ўсяго 22 гады. Ён ня можа прызвычаіцца да таго, што стаў раптам вядомым чалавекам ня толькі ў Беларусі. Але запэўніў, што “зорная хвароба” яму не пагражае.
Журналіст Анджэй Пісальнік атрымаў 12 верасьня ўвечары позву ў Кастрычніцкі суд Горадні на 18 верасьня.
У Менску пачата рэалізацыя цэлага шэрагу маштабных праектаў, якія павінны кардынальна зьмяніць аблічча сталіцы. Гаворка пра міжнародныя пагадненьні ў галіне будаўніцтва дзелавога цэнтру на месцы лётнішча “Менск-1” і элітных мікрараёнаў з жыльлём новага пакаленьня.
Сёньня Пухавіцкі райсуд працягваў разглядаць скаргу грамадзкасьці пасёлку Дружны да кіраўніцтва Пухавіцкага райвыканкаму.
Сёньня ў Гомелі адкрываецца V Міжнародны фэстываль харэаграфічнага мастацтва “Сожаўскі карагод”. Ладзіцца ён адначасова са сьвяткаваньнем Дня гораду — Гомелю спаўняецца 866 гадоў. А 14 верасьня абвясьцілі Днём цьвярозасьці.
Загрузіць яшчэ