Пабачыць будынак ратушы і ўрачыстасьць з нагоды яе адкрыцьця прыйшлі некалькі тысяч магілёўцаў. Але, як выявілася, ня кожны ахвочы меў такую магчымасьць.
Жыхар чарнобыльскай вёсцы Гдзень Брагінскага раёну Анатоль Леўчанка ў дзень дзяржаўнага сьвята распавёў Свабодзе сваю несьвяточную гісторыю перапіскі з кіраўнікамі Расеі і Беларусі.
З нагоды дзяржаўнага сьвята адбыўся вайсковы парад і народнае гуляньне, канцэрты выканаўцаў беларускай і расейскай эстрады. А позна ўвечары — сьвяточны фэервэрк. Ці можна падлічыць, колькі каштуе сёньняшняе сьвята?
Доктар гістарычных навук прафэсар Анатоль Грыцкевіч лічыць, што ўлады сьвяткуюць Дзень Незалежнасьці 3 ліпеня літаральна на касьцях нашых продкаў.
Што вы адзначаеце 3 ліпеня? Ці шмат для вас значыць гэтае сьвята? Апытаньне на вуліцах Горадні.
Агляд тэлефанаваньняў на “Свабоду” за 3 ліпеня, чацьвер.
Афіцыйная Беларусь стварыла новы стыль адзначэньня дзяржаўных сьвятаў, які ў вялікай ступені падобны да савецкіх сьвяткаваньняў, але адзначаецца большай пампэзнасьцю.
Міліцыянты затрымалі 8-х грамадзкіх актывістаў, якія ішлі на ўрачыстае адкрыцьцё гарадзкой ратушы на Савецкай плошчы.
2 ліпеня ў Будславе скончылася ўшанаваньне цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай.
Сёньняшняя „International Herald Tribune” публікуе артыкулы, якія заклікаюць перагледзець палітыку ЗША ў адносінах да Расеі.
Праграмай на 2009-2010 г.г.прадугледжана новае будаўніцтва на месцы былой Нацыянальнай бібліятэкі.
Агляд тэлефанаваньняў на “Свабоду” за 2 ліпеня, сераду.
Чаму зносіцца стары будынак Нацыянальнай бібліятэкі? У што ператворыцца беларуская сталіца ў выніку такіх перабудоваў гораду?
Паэт Леанід Дранько-Майсюк, як і амаль усе, хто вучыліся ў менскіх ВНУ, быў чытачом у былой “ленінцы”.
Новая перадача сэрыі “Паштовая скрынка 111”.
На 10 сутак арыштавалі актывіста Маладога фронту з Баранавічаў Зьмітра Станкевіча.
Суд палічыў, што матэрыял журналіста пра лекарку Натальлю Кіман грунтаваўся на канкрэтных фактах, якія ў выніку судовага сьледзтва пацьвердзіліся.
Спэцыяліст у захаваньні архітэктуры савецкага пэрыяду Вадзім Гліньнік пра магчымы знос "ленінкі".
Антон Астаповіч мае дакумэнты, якія пацьвярджаюць знос "ленінкі".
У Будславе праходзіць сьвята ўшанаваньня цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай.
А. Анціпенка: “Савецкі Менск ня будзе зьнішчаны цалкам”
За апошнія 25 год у Менску ад 220 архітэктурных помнікаў засталіся чатыры дзясяткі. Лёс архітэктурнай спадчыны.
Рэчыцкі райвыканкам адмовіўся паставіць на ўлік раённую арганізацыю незалежнага Беларускага прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці.
Вынікі цэнтралізаванага тэставаньня прывялі ў шок ня толькі саміх абітурыентаў і іх бацькоў, але і чыноўнікаў ад адукацыі, настаўнікаў.
На Гомельшчыне дэмакратычных актывістаў, якіх АДС вылучылі кандыдатамі ў дэпутаты, пачалі выклікаць у падатковыя інспэкцыі. Правяраюць і іх сваякоў.
Пайшоў з жыцьця Віктар Сікора, вядомы як адзін з кіраўнікоў колішняга Саюзу беларускай моладзі, камандзір партызанскага антысавецкага аддзелу на Пастаўшчыне.
Як ацэньваюць тэсты і ўмовы цэнтралізаванага тэставаньня тыя, каму нядаўна давялося прайсьці праз гэтае выпрабаваньне?
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч зьвярнуўся да беларускіх пілігрымаў, якія 1-2 ліпеня возьмуць удзел ва ўрачыстасьцях у гонар Маці Божай Будслаўскай.
Старшыня Таварыства беларускай школы Алесь Лозка мяркуе, што тэставаньне патрабуе ўдасканаленьня.
Уладзімер Мацкевіч мяркуе, што ад сыстэмы цэнтральнага тэставаньня варта адмовіцца на карысьць вольнага запісу студэнтаў у ВНУ.
Агляд тэлефанаваньняў на “Свабоду” за 1 ліпеня, аўторак.
Аляксандар Лукашэнка забавязаў урад напісаць лісты сусьветным атамным кампаніям з прапановай пабудаваць АЭС у Беларусі.
Ацэначная місія экспэртаў БДІПЧ (Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека) АБСЭ рэкамэндуе дзяржавам-удзельніцам АБСЭ накіраваць на парлямэнцкія выбары ў Беларусь паўнавартасную назіральную місію.
У Дзяржкамсіі па кантролі за за ўступнымі іспытамі заявілі, што цэнтралізаванае тэставаньне прайшло сёлета арганізавана і спакойна.
Шмат абітурыентаў правалілі тэсты. Мінадукацыі вымушанаперагледзець шкалу балаў.
У менскім ЖРЭА №68 адбылася сустрэча жыхароў вуліцы Гамарніка, ня згодных з будаўніцтвам дома на месцы былой дзіцячай пляцоўкі, з прадстаўнікамі адміністрацыі раёну.
7 сутак арышту і 350 тысяч штрафу за сустрэчу зь сябрамі. Так суд пакараў сябра АГП Міхаіла Пашкевіча.
30 чэрвеня грамадзянін ЗША Эмануіл Зэльцэр і ягоны адвакат Зьміцер Гарачка пачалі азнаямленьне з крымінальнай справай супроць Эмануіла Зэльцэра.
Падводзяцца вынікі цэнтралізаванага тэставаньня. Па расейскай мове 41,7% абітурыентаў набралі менш за 20 балаў, па беларускай — 27%, таму Міністэрства адукацыі вымушана было падчас уступнай кампаніі тэрмінова перагледзець шкалу балаў.
17-гадовы мазыранін Фёдар Чаранкоў адмовіўся ўзяць у ваенкамаце позву на праходжаньне вайсковай службы.
Камунальныя службы Ленінскага раёну Магілёва пасьля больш як гадавога перапынку падоўжылі дзеяньне дамовы на арэнду офісу рэгіянальнай арганізацыі Партыі БНФ. Пры гэтым, аднак, камунальнікі запатрабавалі аплачваць арэнду па новых коштах. За офіс давядзецца плаціць 185 эўра ў месяц.
Сёньня суд Ленінскага раёну Берасьця вызваліў з-пад варты ў міліцэйскім пастарунку Івана Стасюка — моладзевага грамадзкага актывіста. Судзьдзя Алег Міранюк спыніў адміністрацыйную справу супраць Стасюка ў сувязі з адсутнасьцю доказаў яго віны.
У МУС не выключаюць, што вязьня шклоўскай калёніі Парсюкевіча перавядуць у менскую калёнію.
Прадстаўнікі ініцыятыў, якія пратэстуюць супраць незаконных, на іх думку, новабудоўляў, просяць дапамогі палітыкаў і экспэртаў.
17-гадовы мазыранін Фёдар Чаранкоў сёньня адмовіўся ўзяць позву на праходжаньне вайсковай службы. Ён мяркуе, што мае права на адтэрміноўку, а яму яе ня хочуць даваць.
Беларускі кіраўнік выказаў непакой маруднымі тэмпамі падрыхтоўкі да будаўніцтва атамнай электрастанцыі.
Сёньня суд Ленінскага раёну Берасьця вызваліў з-пад варты ў міліцэйскім пастарунку Івана Стасюка — моладзевага грамадзкага актывіста.
Прадстаўнік БХК Павал Левінаў зьвярнуўся ў гарвыканкам па дазвол на правядзеньне шэсьця ў Віцебску і атрымаў адмову на падставе ранейшай пастановы тутэйшых чыноўнікаў.
Беларускія падзеі ў фатаздымках.
Чарговы грамадзкі рэдактар тыдня Ўладзімер Арлоў нарадзіўся ў Полацку ў год Зьмяі паводле ўсходняга календара і ў год сьмерці Сталіна паводле календара савецкага.
Загрузіць яшчэ