Цягам гэтага году цэны на камэрцыйнае навучаньне ў вядучых ВНУ Беларусі вырасьлі ў некалькі разоў.
30 ліпеня ў Менскім гарадзкім судзе пачнецца працэс над амэрыканскім грамадзянінам Эмануілам Зэльцэрам і ягонай сакратаркай Уладленай Функ.
Кіраўнік АЭС падкрэсьліў, што ніякіх зьменаў радыяцыйнага фону не было.
У мястэчку Ракаў згарэлі сталоўка “Чайная”, прыватная крама “Журавінка”, крама “Гаспадарчыя тавары”, крама “Прывітаньне” і аддзяленьне “Белаграпрамбанку”.
Надпісы зьявіліся мінулай ноччу на некалькіх будынках ды аўтобусных прыпынках.
Завяршылася залічэньне абітурыентаў на бюджэтныя аддзяленьні вышэйшых навучальных устаноў.
Іх выклікаюць у Камітэт фінансавых расьсьледаваньняў.
Прадстаўнік КДБ патлумачыў, што гэта робіцца ў сувязі з выбухам 4 ліпеня ў Менску.
Экс-рэктар БДУ, палітвязень Аляксандар Казулін з турмы сочыць за падзеямі ў беларускай вышэйшай школе.
У Літве платная вышэйшая адукацыя існуе як у прыватных вышэйшых вучэльнях, так і ў дзяржаўных.
"Беларускія дыплёмы – выключна для ўнутранага карыстаньня, бо не прызнаюцца нават у Расеі", – лічыць Юрась Алейнік.
Адмыслоўцы прадказваюць падвышэньне цэнаў навучаньня ў беларускіх ВНУ ў наступным годзе, калі адчуюцца выдаткі згорнутай адукацыйнай рэформы.
Завяршаецца прыём дакумэнтаў на платныя аддзяленьні беларускіх ВНУ. Абітурыенты шакаваныя новым ростам цэнаў на адукацыю. ТЭМА ДНЯ.
Як сьведчаць праваахоўныя органы, невядомы мужчына прапаноўвае мінакам мяса сабакі пад выглядам ялавічыны, па 5-6 тысяч рублёў за кіляграм.
Разгляд крымінальнай справы супраць грамадзяніна ЗША пройдзе за зачыненымі дзьвярыма ў Менскім гарадзкім судзе.
Віталь Ешану па тэлефоне паведаміў, што супрацоўнікі міліцыі і КДБ шукалі ў ягонай кватэры наркотыкі.
Што са спадчыны Аляксандра Лукашэнкі застанецца пасьля ягонага сыходу?
Агляд тэлефанаваньняў на “Свабоду” за 28 ліпеня, чацьвер.
На мінулым тыдні сярэднія школы атрымалі новыя навучальныя пляны.
Сябры праваслаўнай грамады з Ружанаў накіравалі адкрыты ліст Аляксандру Лукашэнку. Вернікі скардзяцца на ціск з боку КДБ.
Бабруйскі раённы суд пакараў палітыка Алеся Чыгіра 10 суткамі арышту й штрафам у памеры 60 базавых велічыняў — гэта два мільёны сто тысяч рублёў.
Беларускія падзеі ў фатаздымках.
У Магілёве “Малады фронт” адзначыў дзень абвяшчэньня сувэрэнітэту Беларусі вывешваньнем бел-чырвона-белых сьцягоў і расьцяжкі “Горад наш!”
27 ліпеня зранку на праспэкце Незалежнасьці ў Менску залуналі 18 бел-чырвона-белых сьцягоў.
Да рэфэрэндуму 1996 году гэта было галоўнае дзяржаўнае сьвята краіны. У 1990 годзе Вярхоўны Савет прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце.
Напярэдадні 18-х угодкаў прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце ў Віцебску залунаў чарговы бел-чырвона-белы сьцяг.
У Менску сёньня афіцыйна сьвяткавалі 155-годзьдзе пажарнай службы ў Беларусі.
У цэнтры Масквы быў затрыманы грамадзянін Беларусі, у якога знайшлі самаробнае выбуховае прыстасаваньне.
Напярэдадні 18-х угодкаў прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі ў Менску адбылася моладзевая акцыя, паведамляе БелаПАН.
Сёньня ў лесе ля Барысава міліцыянты затрымалі групу моладзі і студэнтаў, каля 60-ці чалавек, якія сабраліся дзеля адпачынку. Пасьля разьбіральніцтва ў міліцыі ўсіх адпусьцілі.
З турмы на Акрэсьціна ў Менску выпусьцілі актывістаў АГП Міхаіла Пашкевіча і Віталя Стажарава.
Рабочыя-будаўнікі ў Менску адкапалі косьці двух мамантаў, паведаміла агенцтва "Франс-Прэс".
Апытаньне ў вёсцы Залаты Рог з нагоды выказваньняў А.Лукашэнкі на Берасьцейшчыне.
Невядомы зьмясьціў на інтым-сайце аб’яву з мабільным тэлефонам (нумар Ірыны Вештарт), у якой прапануюцца сэкс-паслугі.
Актывіста вінавацяць у дробным хуліганстве й непадпарадкаваньні патрабаваньням міліцыі.
Закон “Аб правілах беларускай артаграфіі і пунктуацыі” падпісаны і мае набыць сілу 1 верасьня 2010 году. У ЧЫМ СУТНАСЬЦЬ ЗЬМЕНАЎ?
Палітвязьня перавялі са Шклоўскай у Менскую калёнію ў атрад для былых міліцыянтаў. Ня выключана, што кантроль над ім будзе ўзмоцнены.
У рэгіёнах на сёньня 78 ініцыятыўных груп вядуць збор подпісаў за вылучэнцаў ад апазыцыі ў Нацыянальны сход. Першыя дні выявілі нямала праблемаў.
Пра факты ціску на некаторых сяброў ініцыятыўных групаў патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты.
У Пецярбургу, у раёне Лігаўскага праспэкту знойдзенае цела 24-гадовага грамадзяніна Беларусі.
Новая перадача сэрыі “Паштовая скрынка 111”. Эфір 26 ліпеня 2008 году
У аўтобуса зь беларускімі турыстамі не спрацавалі тармазы. Аварыя здарылася ў чацьвер каля поўдня. Кіроўца з чэрапна-мазгавой траўмай дастаўлены ў шпіталь.
Удзельнікі: трохразовы алімпійскі чэмпіён Уладзімер Парфяновіч і спартовы аглядальнік інтэрнэт-газэты «Салідарнасьць» Сяргей Аляхновіч.
Паводле “Індэксу свабоды слова”, складзенага праваабарончай арганізацыяй “Freedom House”, Беларусь у мінулым годзе заняла 188 месца з 195.
Міліцыя просіць апазнаць людзей на здымках, зробленых перад выбухам 4 ліпеня. Паводле затрыманых раней у гэтай справе актывістаў гэта імітацыя бурлівай працы.
Магілёўскіх актывістаў Тацяну Буланаву, Аксану Закрэўскую ды Сяргея Лапуціна дапытаў сьледчы КДБ Юры Жукаў.
Праблеме бясьпекі насельніцтва ў выніку будаўніцтва ў Беларусі АЭС абмяркоўвалі вучоныя і адмыслоўцы, якія сабраліся сёньня ў Грамадзкім прэсавым цэнтры Дома прэсы.
Агляд тэлефанаваньняў нашых слухачоў на “Свабоду” за 24 ліпеня.
На час Алімпіяды Кітай дазволіць абмежаваныя палітычныя пратэсты -- у трох пэкінскіх парках, якія месьцяцца далёка ад алімпійскіх аб'ектаў.
У Беларусі ствараецца рэгістар насельніцтва -- адзіная сыстэма ўліку пэрсанальных дадзеных грамадзянаў краіны, а таксама замежнікаў і асобаў без грамадзянства, якія стала жывуць у Беларусі.
Загрузіць яшчэ