Аляксандра Кірэева, Аляксандру Каток і Марту Пятроўскую 28 чэрвеня затрымалі ў Горадні на пешаходнай вуліцы Савецкай.
Сёньня Пухавіцкі раённы суд аштрафаваў інваліда з Рудзенску Міхаіла Калінкевіча на 350 тысяч рублёў.
Беларускіх хлопцаў, якія вучацца ў замежных унівэрсытэтах, здымаюць зь цягнікоў на мяжы.
Ф.Вячорку ня выпусьцілі зь Беларусі ў Літву, куды ён кіраваўся на сустрэчу з моладзьдзю як кіраўнік культурніцкай камісіі Партыі БНФ, паведаміў БелаПАН.
Грамадзкага актывіста Сяргея Еніна зьбіраюцца адлічыць зь першага курсу гарадзенскага ўнівэрсытэту, паведаміў БелаПАН.
Паводле Натальлі Парсюкевіч, яе муж з часу суду схуднеў болей як на 10 кіляграмаў. Таксама не даходзяць некаторыя лісты ад Сяргея Парсюкевіча дамоў і яму ў калёнію.
27 чэрвеня на мітынгу ў Дружным вырашылі стварыць экалягічную грамадзкую арганізацыю.
Выканаўца абавязкаў дырэктара фірмы-замоўцы ТАА “Карповіч” Андрэй Кіслы сказаў, што сёньня каля будпляцоўкі на вуліцы Гамарніка будзе ўсталяваны яшчэ адзін стэнд з копіямі ўсіх дакумэнтаў, якія даюць дазвол на будаўніцтва.
Улады Беларусі заяўляюць пра стабільную палітычную сытуацыю, між тым у краіне то тут, то там узьнікаюць стыхійныя акцыі пратэсту, якія якасна адрозьніваюцца ад акцый 1990-х гадоў.
Да юбілею меліся адкрыюць знак памяці ахвярам гета, зьнішчанага фашыстамі ў 1941 годзе. Гэтую ўрачыстасьць, аднак, адмянілі.
У Менскім гарвыканкаме перакананыя, што дом на вуліцы Гамарніка, вакол якога ідуць спрэчкі, будуецца законна, у адпаведнасьці з існуючымі нарматывамі.
Палітыка “ўшчыльненьня” гарадзкой забудовы прыводзіць да ўсё больш частых стыхійных пратэстаў. Жыхары дамоў, якія заціскаюць скрыні новых шматпавярховых гмахаў, спрабуюць бараніцца.
Калі грамадзяне аб’яднаюцца, каб супольна вырашыць балючую праблему, улады могуць быць ім толькі ўдзячныя. Праўда, пакуль не ў Беларусі.
“Усе гэтыя зьявы зьвязаныя з прыходам беспардоннага, як правіла, расейскага капіталу, які пасьпяхова прыкрываецца тутэйшым чынавенствам."
Экс-міністар працы А.Сасноў мяркуе, што значная частка стыхійных выступленьняў грамадзян зьвязана з тым, што ў краіне няма мэханізму ўліку думкі звычайных людзей.
Будынак стаўся чарговым матэрыяльным знакам адраджэньня грэка-каталіцкай, або ўніяцкай, царквы на Беларусі.
Суд Маскоўскага раёну адмовіў Франаку Вячорку ў аднаўленьні на вучобе на трэцім курсе факультэта журналістыкі БДУ.
Міліцыянты ўзялі паказаньні ва ўдзельніцы пратэсту супраць будаўніцтва на вуліцы Гамарніка Ніны Нарубай у апорным пункце на Гамарніка,14 і адпусьцілі.
Удзельніцу акцыі пратэсту супраць будаўнцітва дома на месцы дзіцячай пляцоўкі на вуліцы Гамарніка Ніну Нарубай затрымалі міліцыянты.
З чарговымі пратэстамі сёньня выступаюць жыхары дамоў па вуліцы Гамарніка ў Менску і пасёлку Дружны Пухавіцкага раёну. Чаму грамадзяне вымушаныя ісьці на стыхійныя мітынгі? ТЭМА ДНЯ.
Агляд недзяржаўнага друку 27 червеня: “Комсомольская правда”, “Народная Воля”, “Рэгіянальная газэта”.
Фэдэрацыя коннага спорту зрабіла прадстаўленьне ў Дзяржкантроль на кіраўніцтва вэртыкалі Гарадзенскай вобласьці з фармулёўкай “за падман кіраўніцтва краіны”.
Афіцыйны Менск рыхтуецца да аб’яднаньня сваёй базы невыязных грамадзянаў з расейскай.
Франак Вячорка просіць суд прызнаць незаконным яго адлічэньне з журфаку БДУ.
Прэмію заснаваў ствараны цяпер рух “За Свабоду” пад кіраўніцтвам Аляксандра Мілінкевіча.
Працягваецца XVI фэстываль духоўнай музыкі “Магутны Божа”.
Студэнты, якіх адлічылі з вучобы за апазыцыйную дзейнасьць, маюць магчымасьць працягнуць навучаньне за мяжой.
Уладам удалося ў значнай ступені зьменшыць праявы пратэстных настрояў сярод беларускага студэнцтва.
Сёньня ў амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Менску адбылося падвядзеньне вынікаў першай беларускай агульнанацыянальнай дыктоўкі.
У часе маёй камандзіроўкі ў Вену мне ўдалося пагутарыць са старшынёй Нацыянальнага зьвязу студэнтаў Аўстрыі Лізай Шындлер...
У суд прыбыла таксама здымачная група БТ.
Пасьля таго як у 2006 годзе замежныя ўнівэрсытэты прынялі на вучобу некалькі дзясяткаў студэнтаў.
Франак Вячорка паведаміў, што суд мусіць пачацца а 16 гадзіне.
20-гадовая актывістка “Маладога фронту” Кася Салаўёва хоча абраць такую форму навучаньня, каб застацца ў Беларусі.
Адлічаныя з навучальных установаў Беларусі паводле палітычных прычынаў студэнты маюць магчымасьць працягнуць навучаньне за межамі краіны.
Маскоўскі суд Менску пачаў разгляд пазову Ф.Вячоркі аб аднаўленьня на вучобе ў БДУ. За апошнія гады з палітычных прычын беларускія ВНУ выключылі дзясяткі студэнтаў. ТЭМА ДНЯ.
Агляд недзяржаўнага друку 26 чэрвеня: “Наша Ніва”, “Народная Воля”, “Вольнае Глыбокае”, “Ганцавіцкі час”.
МУС будзе хадайнічаць аб амністыі. На якіх умовах прапануецца вызваліць зьняволеных, асуджаных за няцяжкія злачынствы?
Сёньня ў судзе Маскоўскага раёну Менску мае пачацца разгляд судовай скаргі, пададзенай актывістам Партыі БНФ Франакам Вячоркам на БДУ.
Сёньня адбудзецца ўручэньне ўзнагародаў “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава. Гэта прэмія заснаваная Рухам “За Свабоду”.
Слухачы падказваюць тэмы досьледаў «Начной Свабоды». Наш сталы слухач прапанаваў узьняць праблему эўтаназіі.
У Пінску на Берасьцейшчыне ўзьнік канфлікт на калгасным рынку.
Алесь Стральцоў, актывіст Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), пакараны двума гадамі абмежаваньня волі ў “справе 14-ці”, камэнтуе прысуд міліцыянтам, якія стваралі “жывы шчыт”:
На два гады ўмоўнага зьняволеньня асуджаныя супрацоўнікі ДАІ Кастрычніцкага раёну Менску, якія стварылі з прыватных аўтамабіляў “жывы шчыт”.
Сёньня выпускны баль у навучэнцаў чацьвёртага курсу Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа.
Ці можна наогул неяк абараніць свае правы звычайным грамадзянам, калі міліцыя перавышае свае паўнамоцтвы й незаконна абмяжоўвае правы?
Акцыю пратэсту “Гадзіна маўчаньня” супраць прыняцьця Палатай прадстаўнікоў у другім чытаньні закону “Аб сродках масавай інфармацыі” сёньня правёў шэраг беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў. З заклікам да акцыі выступіла Беларуская асацыяцыя журналістаў, на думку якой законапраект ухвалены з мэтай абмежаваць свабоду слова ў беларускай інтэрнэт-прасторы.
Намесьнік старшыні КХПБНФ Юрась Беленькі бачыць пазытыўны момант у справе міліцыянтаў за ўтварэньне “жывога шчыта”.
"Андрэй Кім, які нібыта адштурхнуў міліцыянта, атрымаў 1,5 года калёніі. А міліцыянты, якія даводзяць сытуацыю да такога стану, што людзей могуць забіць, атрымліваюць такі мяккі прысуд".
Загрузіць яшчэ