На канец 2007 году у чэргах на паляпшэньне жыльлёвых умоваў стаяла 717 тысяч грамадзянаў Беларусі — амаль на 100 тысяч больш, чым годам раней.
У апошнія тыдні ўсё болей беларускіх дэмакратычных актывістаў выклікаюць у ваенкаматы. Шмат хто зь іх зьвязвае гэта менавіта са сваёй палітычнай дзейнасьцю.
Адзіную ў Беларусі донарскую няўрадавую арганізацыю “Кропля жыцьця” не запрасілі на ўрачыстае паседжаньне, прымеркаванае да Ўсясьветнага дня донара крыві. Гэты дзень адзначаецца 14 чэрвеня.
У Гомелі адзначана некалькі выпадкаў звальненьня настаўнікаў, якія зьвязаныя з палітычнымі партыямі альбо дэмакратычнымі грамадзкімі рухамі.
На гэтым тыдні ў Прагу на запрашэньне гандлёвай палаты Чэхіі прыехала група беларускіх прадпрымальнікаў. Ігар Леднік з Барысаву і Аляксандар Таўстыка і Арцём Шаркоў зь Менску – госьці "Начной Свабоды", яны прыйшлі да нас у студыю.
У апошні момант улады далі афіцыйны адзвол, але арганізатары цырымоні атрымалі яго занадта позна, каб своечасова паведаміць вернікам.
Застаўшыся бяз офісу, журналісты “Газэты Слонімскай” працуюць ва ўласных кватэрах. А рэклямныя агенты паставілі каля будынка былой рэдакцыі табурэткі й там працуюць з рэклямадаўцамі.
Расейскі грамадзянін Мікалай Костышаў, прызнаны Аршанскім судом вінаватым у разбоі, бандытызьме, крадзяжы і падробцы дакумэнтаў і асуджаны да 12 гадоў пазбаўленьня волі, дамогся адмены прысуду і перагляду справы. Асноўнай падставай для перагляду з боку адваката і яе падабароннага было тое, што асуджанага на судовым паседжаньні не было. Перагляд справы мяркуюць пачаць напрыканцы чэрвеня.
У гарадзкой пракуратуры Менску паведамляюць, што незалежным журналістам нарэшце вернуць тэхніку, сканфіскаваную падчас ператрусаў 27-28 красавіка.
Жыхары Першамайскага раёну Менску разам з Аляксандрам Мілінкевічам абмяркоўвалі, які можна абараніць Севастопальскі парк ад зьнішчэньня
Госьць "Начной Свабоды" Сяргей Абразоўскі
12 чэрвеня ў абітурыентаў пачалося цэнтралізаванае тэставаньне. Яно пройдзе па 14 прадметах і будзе доўжыцца да 28 чэрвеня.
У эфіры гарадзенскага абласнога тэлебачаньня больш не пачуеш беларускай мовы. Пераведзена на расейскую мову апошняя праграма — выпуск навінаў.
Агляд тэлефанаваньняў на “Свабоду” за 12 чэрвеня, чацьвер.
Супрацоўнікі КДБ затрымалі грамадзкага актывіста . Па зьвестках ягонай жонкі Дар'і, яго выклікалі ў КДБ па факту канфіскацыі ў Атрошчанкавых летась аргтэхнікі.
У суд прывезьлі М.Дземідзенку, А.Круткіна, С.Каралёнка і К.Салаўёву. Мінулую ноч яны правялі ў ізалятары часовага ўтрыманьня.
12 чэрвеня ў 11.00 пачалося тэставаньне. На яго, паводле зьвестак Міністэрства адукацыі, зарэгістравалася амаль 70 тысяч абітурыентаў.
Суд Пухавіцкага раёну аштрафаваў Насту Папову на 700 тысяч рублёў.Настаўніцу ў пасёлку Дружны зьвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу супраць будаўніцтва ў гэтай мясцовасьці заводу ядахімікатаў расейскай кампаніі “Аўгуст-Бел”.
2008 год у Беларусі абвешчаны годам здароўя. На практыцы – гэта дадатковыя мэдычныя даведкі пры ўладкаваньні на працу.
Сёньня ў Горадні адбудзецца афіцыйнае адкрыцьцё пасьля працяглай рэканструкцыі стадыёну “Нёман”. А 18-й гадзіне прызначаны матч паміж футбольнымі камандамі: менскім “Дынама” і гарадзенскім “Нёманам”. Стадыён пабудаваны на тым месцы, дзе існавалі габрэйскія могілкі.
Сёньня ў Менску лідэр руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч сустрэнецца з жыхарамі, якія пратэстуюць супраць забудовы Севастопальскага парку.
Празь дзьве гадзіны маладога чалавека выпусьцілі
Леанід Аўтухоў, апазыцыянэр з райцэнтру Гарадок ня здолеў з дапамогаю суду аднавіцца на працы.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя "Рэпартэры бязь межаў" зьвярнуліся з заявай да міністра інфармацыі Беларусі Ўладзімера Русакевіча.
Віцебскі прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч, асуджаны пасьля мітынгу пратэсту, зьбіраецца скардзіцца ў судовыя інстанцыі
Ці ёсьць нешта пазытыўнае ў сёньняшняй забудове Менску?
Як культурнае жыцьцё беларускай сталіцы адпавядае сучасным стандартам і запатрабаваньням жыхароў гораду?
У Гомелі супрацоўнікі абласной міліцыі арыштавалі начальніка адной з управаў вытворчага аб’яднаньня “Гомсельмаш” у часе атрыманьня хабару 5,1 мільёна рублёў.
Хросны ход у гонар сьвятога Антонія Падуанскага, нябеснага заступніка Магілёва, пройдзе бясплатна.
Як уплываюць на якасьць жыцьця ў Менску новабудоўлі? Ці робяць яны горад прывабным і ўтульным?
Бальшыня экспэртаў ня бачыць у выніку дасьледаваньня міжнароднай кампаніі “Mercer”нічога дзіўнага:
Агляд тэлефанаваньняў на “Свабоду” за 11 чэрвеня, сераду.
Эфір 11 чэрвеня 2008 году
Лідэр гурту “Стары Ольса” Зьміцер Сасноўскі прызнаецца, што пакутуе ад жыцьця ў цэнтры Менску.
Супрацоўніца агенцтва нерухомасьці Тацяна Сьнітко перакананая: “Менск загрузнуў недзе бліжэй да савецкага”.
Мастак Артур Клінаў адзначае, што ў вялікім мэгаполісе няма актыўнага культурнага жыцьця.
Філёзаф Валянцін Акудовіч скептычна ставіцца да вынікаў рэйтынгу, бо ён досыць умоўны.
“Але гэта мая радзіма, таму Менск для мяне самы лепшы”, — прызнаецца чэмпіёнка сьвету ў спартовых танцах Вольга Корсак
Пра гэта “Інтэрфаксу” заявіў старшыня камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Юрый Кулакоўскі.
Мастак Віктар Маркавец адпачывае на лецішчы ў Заслаўі. "Людзі імкнуцца да натуральнага. Гэта таксама сьведчыць пра камфорт”
Мэдык Ганна Асмалоўская разважае пра мэдычнае абслугоўваньне ў Менску.
Менск прызнаны найгоршым сярод гарадоў Эўропы паводле якасьці жыцьця. Чаго бракуе менчукам для паўнавартаснага жыцьця.
Сёньня ў Пухавічах судзяць Насту Папову — жыхарку пасёлку Дружны.
Мазырскага актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Паўла Наздру тэрмінова выклікаюць у ваенкамат. 17 сутак ён правядзе на зборах
Ці адпавядаюць прапановы беларускіх аздараўленчых лягераў попыту на іх паслугі?
Рэдактар газэты «Товарищ» Сяргей Вазьняк і актывісты Партыі камуністаў беларускай прынялі 50 тэлефоных званкоў ад жыхароў раёну, якія распавядалі пра нявырашаныя надзённыя праблемы.
Сёлета ў Расеі пастаўлены сумны рэкорд ксэнафобіі – 57 чалавек былі забітыя з расавых і этнічных матываў.
Гарадзенцам лягчэй знайсьці працу ў Польшчы, на якую яны ў большасьці і зарыентаваныя. Аднак, нярэдка яны едуць ў Англію, Гішпанію, Швэцыю і Нарвэгію і ЗША.
Інстытут Гэлапа выявіў у дзьвюх сэрыях апытаньняў, праведзеных у 14 постсавецкіх дзяржавах у 2006 і 2007 гадах, што колькасьць людзей, якія баяцца публічна гаварыць пра палітыку, узрасла ў 12 краінах, а паменшала толькі ў адной.
Жыхар Жлобіну Сяргей працаваў ў Смаленску на будоўлі. Кажа, што гаспадар яго падмануў і ня выплаціў 1 600 даляраў заробку.
Загрузіць яшчэ