7 лістапада: кветкі правадыру, малітва за ахвяраў кастрычніцкага перавароту і грамадзянскай вайны, дзёрзкая акцыя маладафронтаўцаў.
Апытаньне “Свабоды”: Ці варта ў Беларусі 7 лістапада адзначаць як дзяржаўнае сьвята? Адказвалі жыхары Магілёва.
Да 90-х угодкаў адраджэньня Польшчы ў Горадні плянуюцца некалькі імпрэзаў. Некаторыя зь іх з прычыны супраціву ўладаў апынуліся пад пагрозай.
6 лістапада пісьменьніку Ўладзімеру Арлову зрабілі апэрацыю ў сувязі з інфарктам.
Ці ведае сучасная моладзь, хто такі Ленін, іншыя рэвалюцыянэры? У якім кантэксьце і ў якім аб'ёме выкладаецца школьнікам тэма Кастрычніцкай рэвалюцыі?
Нягледзячы на тое, што дзень 7-га лістапада лічыца ў Беларусі дзяржаўным сьвятам, сёньня ў рэгіёнах мала хто сьвяткаваў гадавіну Чырвонага Кастрычніка.
Намесьнік старшыні гарвыканкаму сказаў, што ПКБ “зьвязалася з ворагамі нацыі” і таму не атрымала дазволу на кастрычніцкі мітынг.
Некалькі дзясяткаў сябраў Камуністычнай партыі Беларусі прыйшлі сёньня да помніку Леніна на плошчу Незалежнасьці ўскласьці кветкі.
Клецкі актывіст Сяргей Панамароў сёньня зноў вывесіў над сваёй сядзібай бел-чырвона-белы сьцяг.
6 лістапада вядомаму беларускаму пісьменьніку, аўтару “Свабоды” Ўладзімеру Арлову была зробленая апэрацыя ў сувязі з інфарктам. Цяпер ён папраўляецца і прасіў перадаць прывітаньне ўсім сваім сябрам, чытачам і слухачам.
7 лістапада ў Горадні ў межах дзён Сьвятога Губэрта — альтэрнатыўных дзён гораду — распачалася міжнародная навуковая канфэрэнцыя “Гарадзенскі палімпсест. ХІІ — ХХ ст.”
Сябры абедзьвюх камуністычных партый будуць ускладаць кветкі да помніка Леніну, якога яны называюць “правадыром сусьветнага пралетарыяту”.
“Газэта Слонімская” паведамляе пра змаганьне свайго земляка з махлярствам падчас нядаўніх выбараў у парлямэнт
З пачатку лістапада павялічыліся выплаты за званьні ў міліцыі. А ці шмат увогуле зарабляюць беларускія міліцыянты? З чаго складаюцца іхнія прыбыткі?
Сябры “Эўрапейскай кааліцыі” 7 лістапада будуць памінаць ахвяраў кастрычніцкага дзяржаўнага перавароту 1917 году.
Ад 5 лістапада ў Менску павялічаныя тарыфы на праезд і правоз багажу ў прыгарадных аўтобусах.
18-гадовага актывіста Станіслава Сенакосава адлічылі з Магілёўскага прафэсійнага ліцэю № 2.
Увядзеньне сьмяротнага пакараньня за карупцыю падтрымлівае значная частка беларусаў. Такую выснову зрабілі супрацоўнікі сацыялягічнага цэнтру “Зеркало-Инфо”.
У чацьвёртым матчы групавога этапу Лігі чэмпіёнаў УЭФА барысаўскі БАТЭ саступіў пецярбурскаму "Зэніту" зь лікам 0:2.
Агляд недзяржаўных выданьняў за 6-га лістапада.
15-я міжнародная выстава “Турбізнэс-2008” у Менску адкрывае зімовы турыстычны сэзон.
Кіраўнік раённага таварыства інвалідаў А.Новікава патрабуе абвергнуць непраўдзівыя, на яе думку, зьвесткі і кампэнсацыю 5 млн.800 тыс. руб.
Пробы вады, узятыя ў Дняпры, паказалі перавышэньне дупушчальных санітарных норм больш як у 50 разоў.
Паводле інфармацыі Міністэрства ўнутраных спраў, штодня ў Беларусі рэгіструецца каля 200 паведамленьняў пра сямейныя канфлікты. А колькі не трапляе ў зводку!
Да Менску цягнік суправаджалі беларускія і расейскія спэцназаўцы, а ў сталіцы на вакзале фанатаў сустракалі і суправаджалі міліцыянты.
“Пытаньне правоў чалавека аднолькава цікавіць амэрыканскіх палітыкаў — і дэмакратаў, і рэспубліканцаў. Бо правы чалавека ёсьць часткай сучаснага сьвету”.
Са словаў заяўніка Ўладзімера Бутраменкі, толькі пасьля звароту ў суд у кватэры падаецца гарачая вада нармальнай тэмпэратуры.
У Віцебску падтрымалі міжнародную акцыю “Адстаім журналістыку!” (“Stand up for Journalism!”).
Штогод расьце колькасьць людзей, якія стаяць на ўліку ў наркалягічнай службе. Прычым афіцыйная статыстыка ахоплівае далёка ня ўсіх.
Сёньня на менскім стадыёне “Дынама” адбудзецца чарговы матч групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў паміж БАТЭ з Барысава і “Зэнітам” з Санкт-Пецярбургу.
Жыхар Крычава Аляксандар Шамрын скардзіцца ў камісію правоў чалавека ААН, каб абараніць інтарэсы сваёй сям’і ў спрэчцы зь дзяржавай.
У Смаргоні ў адным з прыватных шапікаў прадавалі элястычныя бранзалеты з выявай свастыкі.
Аргкамітэт утварылі сем грамадзянаў на чале з былым настаўнікам геаграфіі Міколам Уласевічам. Заяву да грамадзян і ўраду Беларусі прынялі ў сувязі з плянуемым будаўніцтвам у іх рэгіёне АЭС.
На стадыёне Дынама прайшла трэніроўка расейскага футбольнага клюбу "Зэніт" з Санкт-Пецярбургу, які заўтра згуляе з барысаўскім БАТЭ.
Сусьветны досьвед паказвае: чым меней правоў маюць грамадзяне краіны, тым большая верагоднасьць атрымаць ва ўладзе дынастыю.
Меркаваньні вядомых у Беларусі людзей адносна прэзыдэнцкіх выбараў у Злучаных Штатах.
Актывіст апазыцыі з Бабруйску Алесь Чыгір мусіць выплаціць вадзіцелю таксоўкі Сяргею Касіловічу дзевяцьсот тысяч рублёў за рамонт нібыта пашкоджанай Алесем машыны.
Супрацоўнікі міліцыі склалі 11пратаколаў за парушэньне валютных апэрацый. “Чорных валютчыкаў” пакаралі штрафам у 10 мільёнаў рублёў.
Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША, амэрыканскі цэнтар Гэлапа абнародаваў дадзеныя апытаньняў, праведзеных на працягу двух апошніх гадоў у 134 краінах сьвету наконт сумленнасьці выбараў у гэтых краінах.
У Пінску праходзяць вулічныя акцыі і распаўсюджваюць улёткі з інфармацыяй пра Аляксандра Баразенку — свайго земляка, які ўтрымліваецца цяпер у Менску ў СІЗА.
«Вы прасілі дасылаць Вам здымкі са сьвяткаваньня "Дзядоў". Вось і дасылаю некалькі,» – піша слухач Свабоды.
Аддзел ідэалягічнай працы Магілёўскага гарвыканкаму ад жніўня разглядае пытаньне аб дзяржаўнай рэгістрацыі гарадзкой суполкі прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці і іншых галін народнай гаспадаркі.
На прадпрыемствах горада Масты масава бяруць адбіткі пальцаў. Прычым адбіткі бяруць з абедзьвюх рук.
Судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Сяргей Шыцікаў адхіліў пазоў актывістаў Пятра Кузьняцова, Андрэя Толчына, Аляксандра Процкі й Натальлі Шчукінай на забарону пікетаў.
Сёньня ў Менску зьявіліся першыя піцерскія заўзятары, якія прыехалі падтрымаць свой тытуляваны клюб, — уладальніка Кубку і Супэркубку УЭФА, чэмпіёна Расеі.
“Што б вы параілі зрабіць новаму прэзыдэнту ЗША ў дачыненьні да Беларусі?” З гэтым пытаньнем наш карэспандэнт зьвярнуўся да беларускіх палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў.
Пры канцы мінулага тыдня быў прызначаны новы рэктар БДУ. Ім стаў прафэсар, доктар навук Сяргей Абламейка. Як навукоўцы ацэньваюць новае прызначэньне?
Апошнім часам на вуліцах Гомеля становіцца болей бяздомных людзей, жабракоў, самадзейных музыкаў. Кожны, як можа, імкнецца здабыць хлеб надзённы.
Загрузіць яшчэ