Ігар Карней, Менск Польшча, Фінляндыя і Швэцыя выступаюць зь ініцыятывай, каб Эўрапарлямэнт прыняў рашэньне, паводле якога сапраўднай гарэлкай можна лічыць моцны алькагольны напой, выраблены са збожжа ці бульбы. Усе астатнія сумесі мусяць пазначацца ўдакладненьнем "гарэлка купажаваная" ці "зьмешаная" (blended). Калі такая прапанова будзе прынятая, экспэрты прагназуюць вялізныя страты для шэрагу эўрапейскіх вытворцаў моцных алькагольных напояў. Як магчымыя зьмены на алькагольным рынку могуць паўплываць на памеры экспарту беларускіх напояў?