Уладзімер Глод, Менск Старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Тацьцяна Процька, камэнтуючы для Радыё Свабода заяву Дзярждэпартамэнту ЗША, які асудзіў рашэньне беларускіх уладаў аб высяленьні БХК з офісу, адзначае: "Сьвет нарэшце навучыўся абараняць тых людзей, якія выступаюць у абарону ідэалаў, нормаў і стандартаў, якія міжнародная супольнасьць прапанавала ўсяму сьвету. І гэта вельмі прыемна, бо яшчэ пяць гадоў таму сьвет ня ведаў, што рабіць, калі дзяржава парушае свае міжнародныя абавязаньні. Беларусь у пэўным сэнсе навучыла сьвет адстойваць свае перакананьні".