Ігар Карней, Менск Не суцішыліся жарсьці па грамадзяніну Беларусі Сяргею Монічу, абвінавачанаму літоўскімі і польскімі спэцслужбамі ў шпіёнскай дзейнасьці, як былы студэнт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту транспарту гамяльчук Ўладзіслаў Міхайлаў заявіў, што быў завэрбаваны Камітэтам дзяржбясьпекі і пастаўляў беларускім спэцслужбам інфармацыю з Польшчы. Менавіта там Міхайлаў праходзіць навучаньне паводле праграмы Каліноўскага. Як можна супрацьстаяць спробам вярбоўкі?
Юры Дракахруст, Прага Забойства ў Лёндане былога афіцэра расейскіх спэцслужбаў Аляксандра Літвіненкі працягвае прыцягваць увагу грамадзкасьці і мэдыяў. Учора тэлекампанія ВВС паказала дакумэнтальную стужку-расьсьледаваньне “Як атруціць шпіёна”, у якім выкладзена новая вэрсія злачынства.
Радыё Свабода, Магілёў У абласной Управе КДБ Юліі Гаранчаковай патлумачылі, што яна выклікана як сьведка ў справе кантрабанды наркотыкаў. Паводле вэрсіі КДБ, моладзевая актывістка вярталася з замежжа на цягніку, у якім перавозілі наркотыкі, і яна магла нешта бачыць.
Альгерд Невяроўскі, Менск Якое падвышэньне камунальных плацяжоў здольны вытрымаць ваш сямейны бюджэт? Гэтае пытаньне тыдня беларускай “Свабоды” людзям на менскіх вуліцах задаваў наш карэспандэнт.
Радыё Свабода Сёньня на нашым сайце адбылася онлайн-канфэрэнцыя са cтаршынём Таварыства беларускай мовы Алегам Трусавым. Чытайце поўны тэкст гутаркі на старонцы нашага форуму svaboda.org/forum --> http://archive.svaboda.org/forum/Forum.aspx
Алег Грузьдзіловіч, Менск Міністар унутраных спраў Уладзімер Навумаў правёў традыцыйную прэсавую канфэрэнцыю з вынікаў мінулага году. Аднак пыталіся ў яго таксама й пра магчымасьць вызваленьня палітычных вязьняў, пра ўдзел міліцыі ў выбарчай кампаніі і нават пра ягоны загарадны дом.
Радыё Свабода Міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў: "Інстытут прапіскі ў Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе скасаваны ў бліжэйшыя 2 гады".
Ігар Карней, Менск Выкладчыкі сярэдніх школаў Чэхіі будуць наведваць адмысловыя курсы, дзе іх навучаць на роўных размаўляць з падлеткамі на тэму сэксуальнай культуры. Праект ініцыяваны ў межах культурных праграмаў Эўразьвязу. Ці рэальна такі досьвед укараніць у Беларусі?
Радыё Свабода Апытаньне на вуліцах Менску: што і калі можна казаць дзецям пра полавыя стасункі?
Любоў Лунёва, Менск
Уладзімер Глод, Менск У Беларусі пачаў дзейнічаць закон "Аб супрацьдзеяньні экстрэмізму". Як новы заканадаўчы акт можа адбіцца на паводзінах беларускіх палітыкаў за мяжой?
Радыё Свабода Якія надзеі зьвязваюць жыхары Наваполацка з візытам у іхны горад Аляксандра Лукашэнкі? Апытаньне на вуліцах сталіцы беларускай нафтахіміі.
Радыё Свабода, Віцебск Суд над Паўлам Левінавым распачаўся 15-га студзеня – пасьля таго, як напярэдадні выбараў ён быў затрыманы за "нецэнзурную лаянку ў грамадзкім месцы" . Двое сутак віцебскі праваабаронца мусіў правесьці ў ізалятары часовага ўтрыманьня.
Паводле БелаПАН На 24 студзеня Рэспубліканскі гідрамэтэацэнтр аб''явіў штармавое папярэджаньне. Паводле Валянціны Скрабец, загадчыцы аддзелу метэапрагнозаў, тэмпэратура паветра блізу раніцы 24 студзеня панізіцца да мінус 4-10°С, пры праясненьнях - да мінус 12-15°С.
Тацяна Поклад, Прага У Літве пытаньнямі полавага выхаваньня ў школьнай адукацыі апякуецца Міністэрства навукі і асьветы. У Канцэпцыі асьветы Літвы і ў школьных праграмах для выкладаньня асноваў бясьпечнага сэксу, сэксуальнай культуры прызначанае сваё месца.
Радыё Свабода, Магілёў Сёньня амбасадарка Злучаных Штатаў Амэрыкі Карэн Ст’юарт наведала Магілёў. Яна прысутнічала на дабрачыннай акцыі перадачы Магілёўскаму абласному дзіцячаму шпіталю некалькіх дзесяткаў скрынак антыбіётыкаў “Ларабіт”. Гэтай колькасьці мэдыкамэнтаў дастаткова для лекаваньня 15 тысяч пацыентаў, хворых на пнэўманію і бранхіт.
Любоў Лунёва, Менск Уначы з 22 на 23 студзеня невядомыя запэцкалі чорнай фарбай будынак, у якім месьціцца Консульства Эстоніі ў Менску. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, праз плот амбасады былі закінуты ўлёткі з заклікам дэнансаваць прыняты эстонскім парлямэнтам закон “Аб вайсковых пахаваньнях”, а таксама адмовіцца ад перамяшчэньня помніка салдату-вызваліцелю ў Таліне. На ўлётках напісана: “Хочаш 41-ы – атрымаеш 45-ы!”
Любоў Лунёва, Менск У Вышэйшым гаспадарчым судзе адбылося чарговае паседжаньне ў справе пратэстанцкай суполкі “Новае жыцьцё”.
Радыё Свабода, Менск Сёньня ў судзе Савецкага раёну Гомеля разглядалася крымінальная справа супраць былога судзьдзі Сяргея Ярашэвіча. Спадар Ярашэвіч летась зрабіў запіс у кнізе заўваг і прапаноў Рагачоўскага суду, параўнаўшы мясцовых судзьдзяў з судзьдзямі 37-га году, якія, нібыта, “учыняюць судзілішча з прынцыпу: “быў бы чалавек -- артыкул знойдзецца”.
Радыё Свабода, Чэрвень Якое падвышэньне камунальных плацяжоў здольны вытрымаць ваш сямейны бюджэт? На гэтае пытаньне карэспандэнта Радыё Свабода адказваюць жыхары Чэрвеня.
Радыё Свабода Сёньня ўначы невядомыя хуліганы аблілі чорнай фарбай будынак, у якім месьціцца генэральнага консульства Эстоніі ў Менску. На тэрыторыю генконсульства таксама закінутыя ўлёткі з заклікамі адмовіцца ад зносу помнікаў савецкім жаўнерам, паведамляе Інтэрфакс.
Радыё Свабода Грамадзкі аргкамітэт па ўвекавечаньні памяці ахвяраў рэпрэсіяў пэрыяду сталінізму падтрымаў прапанову расейскіх праваабаронцаў праводзіць 30-га дня кожнага месяца памінаньне бязьвінна загінулых людзей.
Радыё Свабода Паляўнічыя і арнітолягі ў Беларусі фіксуюць, што ў цёплую і бясьсьнежную зіму пачасьціліся анамальныя паводзіны птушак і зьвяроў. Паведамляецца, што ў лясах на Віцебшчыне адмаўляюцца ад зімовай сьпячкі бурыя мядзьведзі. На Гарадзеншчыне ў лебедзяў прападае інстынкт пералёту, а на Берасьцейшчыне ў гэтыя дні заўважаныя белыя чаплі.
Радыё Свабода Міністэрства абароны выступіла зь ініцыятывай пашырыць сьпіс умоваў і абставінаў, паводле якіх прызыўнікі могуць атрымаць адтэрміноўку ад абавязковай вайсковай службы. Новы законапраект ўжо прайшоў першае чытаньне ў Палаце прадстаўнікоў.
Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня ў Кастрычніцкім раённым судзе Горадні пачнецца разгляд справы супраць Мечыслава Яскевіча — кіраўніка гарадзкога аддзелу Саюзу палякаў. Яго абвінавачваюць у злосным хуліганстве — зьбіцьці мужчыны. Супраць актывістаў не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў распачаты шэраг крымінальных справаў, але ў суд трапіла цяпер толькі апошняя зь іх.
Радыё Свабода, Прага Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк выказаў сваё меркаваньне пра ананімны тэкст “Зянон-Хоп”, які апошнімі тыднямі б’е рэкорды папулярнасьці ў беларускім сеціве.
Севярын Квяткоўскі, Менск Ананімны тэкст “Зянон-Хоп”, б’е рэкорды папулярнасьці ў беларускім Інтэрнэце. Жарсныя дыскусіі вядуцца ў блогах і на форумах. Асноўныя пытаньні наведнікаў: тэкст ёсьць таленавітым ці графаманскім, палітычнай правакацыяй ці сатырычным жартам? Гэта зьдзек над самым вядомым зь беларускіх апазыцыйных палітыкаў – Зянонам Пазьняком, ці гэта піяр-акцыя на ягоную падтрымку?
Радыё Свабода, Віцебск Распаўсюдніка недзяржаўных выданьняў міліцыянты затрымалі каля дома №28 па вуліцы Леніна – на звычайным месцы, дзе спадар Хамайда прадае гараджанам "Витебский курьер", "Нашу Ніву", "Народную волю" ды часопісы "Дзеяслоў" і "ARCHE".
Алег Грузьдзіловіч, Менск Улады працягваюць патрабаваць, каб Беларускі Хэльсынскі камітэт зьехаў з офісу, які належыць гаспадарчай управе Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта. Пазбаўленьне офісу пагражае БХК юрыдычнай ліквідацыяй, але ня спыніць працы, кажуць у найстарэйшай праваабарончай арганізацыі.
Галіна Абакунчык, Менск На гэтае пытаньне адказвалі менчукі.
Альгерд Невяроўскі, Меснк Суд у Салігорску прызнаў яго вінаватым у дробным хуліганстве. Зьмітра затрымалі 20 студзеня на цэнтральнай плошчы Салігорску падчас пікету ў падтрымку зьняволенага лідэра незарэгістраванага “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча. Напярэдадні і падчас акцыі ў Салігорску міліцыянты таксама затрымалі непаўналетніх Андруся Тычыну ды братоў Івана й Ільлю Шылаў.
Радыё Свабода Актывіст незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” быў затрыманы ў суботу 20 студзеня на цэнтральнай плошчы Салігорску, дзе разам з моладзевым актывістам Іванам Шылам трымаў расьцяжку з надпісам: “Свабоду Дашкевічу!”
Радыё Свабода Cёньня а 11 гадзіне прадстаўнікі Беларускага Хэльсынскага камітэту паспрабуюць прайсьці ў свой офіс па вуліцы К.Лібкнэхта. Раней галоўнае гаспадарчае ўпраўленьне Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта паінфармавала БХК, што разрывае кантракт на арэнду офіса ў будынку на вуліцы К. Лібкнэхта і запатрабавала вызваліць памяшканьне да 20 студзеня. Прадстаўнікі Беларускага Хэльсынскага камітэту не выключаюць, што іх не прапусьцяць у офіс. У інтэрвію Свабодзе старшыня БХК Тацяна Процька сказала, што камітэт будзе адстойваць права мець памяшканьне.
Радыё Свабода Дробныя прадпрымальнікі сёньняшні дзень зьбіраюцца прысьвяціць падрыхтоўцы да сёлетніх акцыяў пратэсту. Бізнэсоўцы маюць намер дамагацца адмены прэзыдэнцкага ўказу, які абмяжоўвае права на працу асобаў, занятых у гэтай сфэры.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Адзін зь беларускіх студэнтаў, які вучыцца ў Польшчы па праграме імя Кастуся Каліноўскага прызнаўся польскім мэдыям, што ён – агент беларускага КДБ.
Радыё Свабода За трыццаць кіламетраў ад беларускага райцэнтру Добруш у напрамку Расеі на аўташашы Гомель-Бранск месьціцца Навазыбкаўскі мытны пост Расейскай Фэдэрацыі. Тут вядзецца праверка ўсяго транспарту, які ўяжджае на тэрыторыю Расеі зь Беларусі.
Галіна Абакунчык, Менск Як паўплывае энэргетычны канфлікт паміж Беларусьсю і Расеяй на вашае асабістае жыцьцё? Гэтае пытаньне менскім мінакам задавала наша карэспандэнтка.
Радыё Свабода Галоўнае гаспадарчае ўпраўленьне Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта праінфармавала БХК, што разрывае кантракт на арэнду офіса ў будынку на вуліцы К. Лібкнэхта і запатрабавала вызваліць памяшканьне да 20 студзеня.
Сяргей Астраўцоў, Горадня Гарадзенскага актывіста Станіслава Пачобута сёньня ўвечары выпусьцілі на волю. Ён галадаў у міліцэйскім ізалятары сем дзён.
Тацяна Поклад, Менск Жорсткі ураган з дажджом ўчора абрынуўся на Эўропу, найбольш пацярпелі ў Заходняй Эўропе Вялікая Брытанія, Нямеччына і Галяндыя, а таксама Польшча, Чэхія і Украіна.
Радыё Свабода, Менск Якіх наступстваў для сябе й краіны вы чакаеце ад падпісаных з Масквою нафтавых і газавых пагадненьняў? На гэтае пытаньне нашага карэспандэнта адказвалі жыхары Заслаўя.
Любоў Лунёва, Менск Сёньня ў Вышэйшым гаспадарчым судзе на чарговым паседжаньні ў справе царквы “Новае жыцьцё” дапыталі трох чыноўнікаў Менгарвыканкаму з аддзелу ў справах рэлігій і нацыянальных меншасьцяў. Яны называлі дзеяньні вернікаў суполкі “Новае жыцьцё” незаконнымі.
Ганна Соўсь, Менск Ад 1 студзеня ў Беларусі павялічаны тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі. Улады абяцаюць, што ў разьліку на двухпакаёвую кватэру плацяжы павялічацца на 5 даляраў: маўляў, калі ня ўзьнікнуць форс-мажорныя абставіны, больш сёлета падвышэньня тарыфаў ня будзе. Незалежныя эканамісты прагназуюць, што рэальны рост плацяжоў за жыльлёва-камунальныя паслугі будзе большым.
Радыё Свабода З эканамічных і дэмаграфічных меркаваньняў інстытут прапіскі можа быць заменены рэгістрацыяй. Пра гэта 19 студзеня ў часе брыфінгу перад пачаткам калегіі Ўпраўленьня ўнутраных спарваў Менаблвыканкаму, якая прысвечаная вынікам працы ў 2006 годзе, заявіў кіраўнік Міністэрства ўнутраных справаў Уладзімір Навумаў.
Радыё Свабода Сярэдні памер прызначанай месячнай пэнсіі ў сьнежні мінулага году склаў у Беларусі 277,6 тысячаў рублёў. Паводле зьвестак Мністэрства статыстыкі, сярэдні памер пэнсіі па ўзросьце ў сьнежні 2006 году быў 292,1 тысячы, па інваліднасьці – 257 тысячаў, па выпадку страты кармільца – 174,7 тысячы, сацыяльнай пэнсіі – 112,6 тысячаў.
Радыё Свабода Агляд недзяржаўных выданьняў за 19 студзеня.
Галіна Абакунчык, Менск Паводле інфармацыі Міністэрства па надзвычайных сытуацыях, колькасьць аварыяў, пажараў і няшчасных здарэньняў штогод павялічваецца. У пераважнай бальшыні яны здараюцца на прадпрыемствах краіны і дарогах.
Паўло Зуб’юк, Кіеў Папярэднім украінскім урадам пад кіраўніцтвам Юрыя Еханурава была прынята пастанова, паводле якой была ўведзена квота ўкраінскамоўнага кіно у пракаце. Памер квоты павінны меўся узрастаць штогод аж да абсалютнага дамінаваньня ўкраінскамоўнае кінапрадукцыі. З прыходам новага ураду квота была адменена праз суд.
Альгерд Невяроўскі, Менск Сёньня ў Вышэйшым гаспадарчым судзе працягнецца слуханьне справы менскай поўна-эвангельскай царквы “Новае жыцьцё” . Гэтая пратэстанцкая суполка дамагаецца, каб Менскі гарвыканкам адмяніў сваё рашэньне аб прымусовым выкупе будынку царквы ўладамі, а таксама перапрафіляваньня яго ў культавы.
Радыё Свабода Cёньня госьцем "Начной Свабоды" будзе былы старшыня Нацыянальнага банку Беларусі Станіслаў Багданкевіч. У нашым апытаньні жыхары Віцебску скажуць, ці давяраюць яны беларускім банкам і ці захоўваюць там грошы. У "Начных досьледах" мы пагутарым пра новыя правілы шлюбу ва Ўкраіне, дзе маладыя цяпер мусяць прайсьці мэдычны агляд, і пра тое, як ставіцца да такой ідэі ў Беларусі.
Загрузіць яшчэ