Кастусь Бандарук, Прага Цягам апошніх трох гадоў 80 чалавек памерлі на птушыны грып. Аднак у сувязі зь небясьпекай пашырэньня хваробы і нават пандэміі многія людзі зьвяртаюцца да спэцыялістаў з пытаньнем: ці магу я ехаць у краіны, дзе быў выяўлены птушыны грып – Кітай, Віетнам, Турцыю альбо Харватыю? Спэцыялісты запэўніваюць, што калі захаваць адпаведныя сродкі бясьпекі, няма патрэбы адмаўляцца ад турыстычных паездак.