Сяргей Астраўцоў, Горадня 12-ы дзень ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч выходзіць з галадоўкі, якую ён праводзіў спачатку ў сьледчым ізалятары, затым у турэмным шпіталі. 28 сьнежня яму зьмянілі меру стрыманьня на хатні арышт, тэрмін якога працягнуты да 30 студзеня. Стала вядома, што ягоную крымінальную справу будзе разглядаць Кастрычніцкі раённы суд Горадні, аднак прадпрымальнік яшчэ не пачынаў знаёміцца з матэрыяламі справы, якая датычыць ухіленьня ад уплаты падаткаў у асабліва буйных памерах.