Радыё Свабода Беларускія Каляды, бадай, найдаўжэйшыя ў сьвеце – ад 24 сьнежня да 14 студзеня, калі сьвяткуецца Шчодрык. Каляды спалучаюць хрысьціянскія й паганскія традыцыі, і кожны можа знайсьці ў сьвяце нешта да душы. Чаканьні й мары, фантазіі й цуды, нечаканыя павароты лёсаў – пра ўсё гэта ў калядным цыклі Радыё Свабода. Сёньня сьвяточныя згадкі прапануе старшыня Таварыства Беларускай мовы Алег Трусаў.