Сяргей Астраўцоў, Горадня Пракуратура Івацэвіцкага раёну даслала адказ на скаргі сям’і Валерыя Леванеўскага — кіраўніка агульнанацыянальнага страйкаму, які адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі “Воўчыя норы” за публічную абразу прэзыдэнта А.Лукашэнкі.
Зьміцер Бартосік, Негарэлае Новая перадача сэрыі "Падарожжы Свабоды"
Галіна Абакунчык, Менск Эўразьвяз прыняў рашэньне яшчэ на адзін год прадоўжыць забарону на ўезд на сваю тэрыторыю шэрагу былых і цяперашніх высокапастаўленых чыноўнікаў Беларусі — Навумаву, Сівакову, Паўлічэнку, Шэйману. Эўрапейскія структуры прызнаюць іх падазраванымі ў зьнікненьні вядомых беларускіх палітыкаў. Як да гэтага ставяцца шараговыя грамадзяне? Пра гэта ў мінакоў на вуліцах Менску цікавілася наша карэспандэнтка.
Любоў Лунёва, Менск У судзе Маскоўскага раёну Менску пачаўся суд над адміністратарам царквы “Новае жыцьцё” Васілём Юрэвічам. Супрацоўнікі міліцыі абвінавацілі яго ў арганізацыі набажэнства, на правядзеньне якога не было дазволу ўладаў.
Ганна Соусь, Менск Сваякі зьніклых вітаюць рашэньне Рады Эўразьвязу падоўжыць візавыя санкцыі адносна Віктара Шэймана, Уладзімера Навумава, Зьмітра Паўлічэнкі і Юр’я Сівакова яшчэ на год. А Міністэрства замежных справаў Беларусі выказвае шкадаваньне, што эўрапейскія чыноўнікі не прыслухоўваюцца да афіцыйнай пазыцыі Менску ў гэтым пытаньні.
Алег Супрунюк, Берасьце Кіраўнікі дыпляматычных місіяў краінаў-сяброў Эўрапейскага Зьвязу, акрэдытаваных ў Беларусі, сёньняшні дзень правялі на Берасьцейшчыне.
Алег Грузьдзіловіч, Менск Сёньня другі дзень, як на знак пратэсту супраць дзеяньняў мясцовых уладаў галадуе ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч. А напярэдадні галадоўкі Аўтуховіч зьвярнуўся з адкрытым лістом да кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. Ці ёсьць рэакцыя на гэты зварот? Як увогуле рэагуюць чыноўнікі, у тым ліку высокапастаўленыя, на звароты і скаргі грамадзянаў?
Іна Студзінская, Менск З пачаткам новага навучальнага году зноў пачаўся ціск на студэнтаў, выкладчыкаў і дзяржаўных службоўцаў – іх прымушаюць падпісвацца на дзяржаўныя выданьні. Некаторых проста ўгаворваюць. Курсантаў, вайскоўцаў, міліцыянтаў прымушаюць загадам. А выкладчыкаў ВНУ і настаўнікаў шантажуюць.
Вячаслаў Кулік, Слуцак У Слуцку сёлета плянавалася ўстанавіць помнік ахвярам габрэйскага гета. Аднак пляны слуцкай габрэйскай суполкі паставіць помнік парушыла падрыхтоўка гораду да фэстывалю-кірмашу “Дажынкі-2005”.
Галіна Жарко, Менск На заранку перабудовы ў моладзевым асяродку, цалкам падкантрольным камсамолу, нечакана зьявіліся нефармалы. Скрозь у Беларусі раптам самі сабою ўзьніклі клюбы аховы гісарычнай спадчыны. У Віцебску –“Узгор’е”, у Горадні – “Паходня”, у Воршы – “Повязь”... Першы такі клюб пачаў дзейнічаць увосень 1985 году ў Менску. Гэта была “Талака”. З таго часу мінула 20 гадоў.
Браніслава Станкевіч, Віцебск На ўласнай аўтамашыне віцебскі актывіст Партыі БНФ Хрыстафор Жаляпаў ехаў зь Віцебску ў Наваполацак, на сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам – адным з магчымых супернікаў Аляксандра Лукашэнкі ў новай прэзыдэнцкай кампаніі. Аднак на гэтую сустрэчу спадар Жаляпаў так і не трапіў, бо супрацоўнікам дарожна-паставой службы падаліся падазронымі друкаваныя выданьні, што ляжалі ў ягонай машыне.
Казімер Яноўскі, Рагачоўскі раён У сельгаскаапэратыве “Журавічы” Рагачоўскага раёну падчас ранішняга нараду галоўны аграном выстраліў з паляўнічай стрэльбы ў старшыню праўленьня Дзьмітрыя Самца. Паводле папярэдніх зьвестак, аграном ня вытрымаў чарговых рэзкіх выказваньняў кіраўніка на свой адрас.
Любоў Лунёва, Менск Менскі гарадзкі суд ліквідаваў Беларускую эвангельскую царкву. Раней суд ужо ліквідаваў пратэстанцкую царкву кальвіністаў, пастарам якой зьяўляецца Леанід Ліпень. Пад пагрозай ліквідацыі пратэстанцкая царква “Новае жыцьцё”, дзе пастарам служыць Вячаслаў Ганчарэнка. Справы ініцыяваў Менгарвыканкам.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Акруговая пракуратура ў Любліне скончыла сьледзтва ў справе сьмерці стваральніка і былога дырэктара варшаўскага Цэнтру ўсходніх дасьледаваньняў Марака Карпа, чый аўтамабіль каля гораду Бяла Падляска сутыкнуўся на дарозе з грузавіком, якім кіраваў грамадзянін Беларусі.
Альгерд Невяроўскі, Менск Ці можна лічыць беларускія прафсаюзы незалежнымі? Ці абараняюць яны правы грамадзянаў і ці здольныя спрачацца з уладай і наймальнікамі? Гэтыя пытаньні людзям на менскіх вуліцах задаваў наш карэспандэнт.
Алег Супрунюк, Берасьце Індывідуальныя прадпрымальнікі пратэстуюць супраць неабходнасьці дадаткова сплачваць у бюджэт дзясяткі мільёнаў рублёў з кожнай машыны за выкарыстаньне ў камэрцыйных мэтах.
Ягор Маёрчык, Лясец, Калінкавіцкі раён, Гомельшчына Новая перадача "Падарожжы Свабоды"
Міхал Карневіч, Горадня Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч распачаў сёньня чарговую, ужо трэцюю за апошнія два гады, галадоўку. Ён сьцьвярджае, што супраць ягонага бізнэсу пачаўся чарговы наступ з боку падатковых органаў і мясцовых уладаў. Аўтуховічу і фірме “Ніка-Транс”, зь якой ён супрацоўнічае, падаткавыя органы прыпісваюць амаль на мільён даляраў недаплачаных падаткаў і штрафаў. Галадоўка Аўтуховіча пачалася ў часе, калі мясцовыя ўлады вядуць падрыхтоўку да сьвяткаваньня 1000-годзьдзя горада Ваўкавыска.
Вячаслаў Кулік, Менск Блізкай да крытычнай называюць спэцыялісты зношанасьць сыстэм водазабесьпячэньня ў Беларусі. Урачы гавораць пра пагаршэньне якасьці пітной вады і пра яе хімічную і мікрабіялягічную забруджанасьць.
Міхал Карневіч, Горадня Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч распачаў сёньня чарговую, ужо трэцюю за апошнія два гады, галадоўку. Ён сьцьвярджае, што супраць ягонага бізнэсу пачаўся чарговы наступ з боку падатковых органаў і мясцовых уладаў.
Алег Супрунюк, Берасьце Такім чынам індывідуальныя прадпрымальнікі пратэстуюць супраць неабходнасьці плаціць рэспубліканскі збор за выкарыстаньне ўвезеных у Беларусь аўтамабіляў у камэрцыйных мэтах.
Любоў Лунёва, Менск
Алесь Дашчынскі, Менск 15 гадоў назад, у 1990 годзе, пастановаю Савету міністраў была зацьверджаная дзяржаўная праграма разьвіцьця беларускай мовы ды іншых нацыянальных моваў у Беларускай ССР. Праграмаю агаворваліся захады, якія павінны былі забясьпечыць шырокае, актыўнае выкарыстаньне беларускай мовы ў якасьці дзяржаўнай у культурнай, грамадзка-палітычнай і эканамічнай сфэрах. Праграма, як мы ведаем, рэалізаваная не была.
Казімір Яноўскі, Гомель Амаль год жыхары пяці вуліц Навабеліцкага раёну Гомелю дамагаюцца перагляду рашэньня гарвыканкаму што да будаўніцтва аўтазапраўкі побач з жылымі дамамі ды ў дадатак пад высакавольтнай электралініяй. Жыхары лічаць, што памянёным рашэньнем парушаныя правілы бясьпекі і санітарна-экалягічныя нормы.
Падрыхтавала Галіна Абакунчык Агляд незалежнага друку за 20 верасьня.
Валер Каліноўскі, Менск Сёньня адбыліся перамовы кіраўніцтва менскай пратэстанцкай царквы “Новае жыцьцё” з прадстаўнікамі Міністэрства ўнутраных спарваў, Камітэту ў справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў і Менскага гарвыканкаму. Канфлікт узьнік пасьля нацыяналізацыі ўчастку, на якім разьмешчаны малітоўны дом рэлігійнай суполкі, і адмовы ў яе перарэгістрацыі.
Міхал Стэльмак, Менская вобласьць У Барысаве актывісты моладзевых рухаў сёньня правялі акцыю ў абарону свабоды слова. Яны пратэставалі супраць перасьледу гарадзкімі ўладамі мясцовых незалежных выданьняў.
Галіна Абакунчык, Менск У Менску распачаўся чарговы зьезд Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Кіраўніцтва арганізацыі плянуе прыняць праграму дзеяньняў на бліжэйшыя пяць гадоў, а таксама правесьці перавыбары старшыні ФПБ. Прадстаўнікі незалежнага прафсаюзнага руху да ўдзелу ў форуме запрошаныя не былі.
Міхал Стэльмак, Менская вобласьць У Жодзіне актывіст “Маладога фронту” Сяржук Мурашка судзіўся з кіраўніцтвам політэхнікуму, якое адлічыла яго з навучальнай установы. Сёньня Жодзінскі гарадзкі суд стаў на бок адміністрацыі тэхнікуму.
Ганна Соусь, Менск У Менску адбываецца 5-ты зьезд Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Ці абараняюць прафсаюзы правы грамадзянаў? Ці незалежныя прафсаюзы ад улады, ад наймальнікаў? З гэтымі пытаньнямі нашая карэспандэнтка зьвярнулася да людзей на менскіх вуліцах.
Ігар Карней, Менск Пяцёра беларускіх турыстаў, якія аўтобусам менскай фірмы “Алые паруса” накіроўваліся на адпачынак у Гурзуф, загінулі падчас аўтакатастрофы ў Запароскай вобласьці Ўкраіны. Яшчэ 11 грамадзянаў Беларусі з раненьнямі рознай цяжкасьці зьмешчаныя ў шпіталі Мелітопальскага раёну. У дачыненьні астатніх беларусаў вырашаецца: будуць яны працягваць паездку на чарнаморскае ўзьбярэжжа, альбо вернуцца дадому. Спэцыялісты ў галіне аўтаперавозак зьвяртаюць увагу на ўсё больш частыя парушэньні беларускімі аўтафірмамі правілаў перавозкі пасажыраў.
Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня ў Канстытуцыйным судзе пачаўся разгляд пытаньня аб рэалізацыі ўрадам заключэньня суду ад 27 верасьня 2002 годам, якім былі ўрэгуляваны пытаньні правамернасьці прастаўленьня штампу ў пашпарце, якія дазваляе выезд ва ўсе краіны сьвету.
Натальля Судлянкова, Прага У Вялікабрытаніі пачынаецца арліны бум. Залатых арлоў спэцыяльна вырошчваюць у гадавальніках. Рэч у тым, што паляўнічыя-аматары ня бачаць іншай магчымасьці абысьці закон аб забароне паляваньня на лісаў, як толькі распачаць птушынае паляваньне.
Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня Канстытуцыйны суд пачынае разгляд справы аб рэалізацыі заключэньня ад 27 верасьня 2002 году аб адмене пашпартнага штампу, які дазваляе выезд за мяжу. Заключэньнем 2002 году былі ўрэгуляваныя пытаньні правамернасьці прастаўленьня такога штампу. Таксама было прапанавана Савету міністраў ды іншым дзяржаўным органам стварыць да 31 сьнежня 2005 году такую сыстэму ўліку, якая б дазволіла грамадзянам Беларусі выяжджаць з краіны па агульнаграмадзянскім пашпарце без наяўнасьці штампу. Ці выканаў Савет міністраў рашэньне Канстытуцыйнага суду?
Вячаслаў Кулік, Менск Мастоўская раённая арганізацыя Таварыства беларускай мовы завяршае працу над асобным дадаткам да кнігі “Памяць. Мастоўскі раён”. Паводле аўтараў новага выданьня, матэрыялы ў ім будуць пазбаўленыя ідэалягічнай цэнзуры.
Ігар Карней, Менск Вядомыя беларускія спартоўцы й трэнэры – прадстаўнікі гандболу, баскетболу і валейболу – зьвярнуліся з адкрытым лістом да прэзыдэнта краіны і Нацыянальнага алімпійскага камітэту Аляксандра Лукашэнкі. Спэцыялісты канстатуюць: спартовыя дысцыпліны, якія колісь прыносілі Беларусі славу на міжнароднай арэне, трапілі ў безвыходную сытуацыю, і можна ставіць пытаньне ўвогуле аб мэтазгоднасьці культываваньня гэтых гульнявых відаў у Беларусі.
Іна Студзінская, Менск У нядзелю ўвечары ў сталічным Палацы дзяцей і моладзі завяршыўся нацыянальны фінал Усясьветных кампутарных гульняў (“World Cyber Games”). Спаборніцтвы праходзілі па трох дысцыплінах: “Cоunter-Strike”, “StarCraft” і “WarCraft”. Пераможцы заваявалі права ўдзельнічаць ва ўсясьветным фінале “World Cyber Games” у лістападзе ў Сінгапуры.
Ігар Карней, Менск У Менску адбылося паседжаньне круглага стала “Вызвольны паход Чырвонай арміі ў верасьні 1939 году”. Круглы стол быў прымеркаваны да 66-ай гадавіны ўводу савецкіх войскаў у Заходнюю Беларусь. Удзельнікі абмеркаваньня вінавацілі сёньняшнія ўлады Польшчы ў спробах “новага падзелу” Беларусі. Незалежныя гісторыкі ў сваю чаргу лічаць, што антыпольская лінія падчас круглага стала была галоўнай.
Вячаслаў Кулік, Менск 16 верасьня споўніцца роўна 10 гадоў, як у Менску адбыўся ўстаноўчы сход Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ). Яго ўдзельнікі сфармавалі праграму пераадоленьня крызысу ў сфэры сродкаў масавай інфармацыі. Пра напрамкі дзейнасьці БАЖу ў мінулым часе і сёньня – у матэрыяле Вячаслава Куліка.
Алесь Дашчынскі, Менск У гэты дзень шэсьць гадоў таму па дарозе дадому зьніклі былы віцэ-прэм’ер і кіраўнік Цэнтравыбаркаму Віктар Ганчар і ягоны сябар бізнэсовец Анатоль Красоўскі. Сьледзтва па гэтай справе было адноўлена, яно працягваецца. Пракуратура шукае выкрадальнікаў і замоўцаў злачынства.
Браніслава Станкевіч, Віцебск Выбух 14 верасьня ў Віцебску адбыўся недалёка ад транспартнага прыпынку на скрыжаваньні вуліцы Леніна і праспэкту Фрунзэ. Пацярпелі двое мінакоў: жанчына і 16-гадовы віцебскі школьнік, якія атрымалі раненьні і цяпер знаходзяцца ў гарадзкім шпіталі хуткай дапамогі.
Вінцэсь Мудроў, Наваполацак Дзе мэтазгодна праводзіць Кангрэс дэмакратычных сілаў – у Беларусі, ці за мяжою? Сёньня на гэтае пытаньня адказваюць жыхары Наваполацку.
RFE/RL Сёньня ў Менску, у чарговую гадавіну зьнікненьня Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, адбудзецца традыцыйная акцыя – “Ланцуг неабыякавых людзей”. А 18-й гадзіне на Кастрычніцкі пляц выйдуць людзі з партрэтамі зьніклых. На знак салідарнасьці зь беларусамі, адбыўся пікет у Бішкеку.
Алег Грузьдзіловіч, Менск Шэсьць гадоў таму ў Менску невядомымі асобамі былі выкрадзеныя намесьнік старшыні Вярхоўнага Савету В.Ганчар і ягоны сябар бізнэсовец А.Красоўскі Справа аб іх выкраданьні дагэтуль не раскрытая. Між тым, сваякі зьніклых апазыцыянэраў лічаць, што ведаюць адказных за гэтае злачынства.
Іна Студзінская, Менск 10 гадоў таму, 16 верасьня 1995 году, у Доме літаратараў у Менску адбыўся ўстаноўчы сход Грамадзкай арганізацыі “Беларуская асацыяцыя журналістаў”. Сузаснавальнікамі БАЖ былі 38 чалавек. Цяпер гэтая журналісцкая арганізацыя аб’ядноўвае каля тысячы сябраў.
Альгерд Невяроўскі, Менск Гэтае пытаньне ў дзень 10-й гадавіны Беларускай асацыяцыі журналістаў задаваў людзям на менскіх вуліцах наш карэспандэнт.
Міхал Карневіч, Горадня Сёлета своечасова не распачаў працу ў Горадні ліцэй Саюза палякаў Беларусі. Звычайна заняткі ў ім пачыналіся праз два тыдні пасьля пачатку навучальнага году. Кіраўнічка ліцэю, Анжаліка Арэхва, напісала заяву на звальненьне. Не прыехалі сёлета і выкладчыкі з Польшчы. Новы кіраўнік Саюза палякаў Юзаф Лучнік ня бачыць у гэтым праблемы і кажа, што дапамогу ў арганізацыі працы ліцэя чакае ад аддзелаў народнай адукацыі адміністрацый Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў Горадні.
Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску адбудзецца акцыя ў памяць аб зьніклых у Беларусі вядомых асобах. Шэсьць гадоў таму былі выкрадзены экс-віцэ-прэм''ер, апазыцыйны палітык Віктар Ганчар і ягоны сябар, бізнэсовец Анатоль Красоўскі. Удзельнікі акцыі, а сярод іх родныя і блізкія зьніклых апанэнтаў рэжыму, прыйдуць таксама з партрэтамі зьніклых былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі і журналіста Зьмітра Завадзкага. Пра лёс гэтых людзей дагэтуль нічога невядома. Аналягічныя акцыі "Хочам ведаць праўду" пройдуць таксама сёньня ў Расеі, Казахстане і Кіргізіі.
Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня ў Менску адбудзецца ўшанаваньне ляўрэатаў Прэміі імя Дзьмітрыя Завадзкага. Мерапрыемства супала зь дзесяцігодзьдзем Беларускай асацыяцыі журналістаў. БАЖ быў заснаваны на ўстаноўчым сходзе ў Доме літаратараў 16 верасьня 1995 году.
Загрузіць яшчэ