Алена Струвэ, Менск Кіраўнік Нямецкай крымінальнай паліцыі Ёрг Цыркэ заклікаў сваіх калегаў у розных краінах сьвету аб’яднаць намаганьні супраць росту нелегальнай вытворчасьці фальшывых эўра. Са сваёй прамовай спадар выступіў у Вільні ў часе адкрыцьця канфэрэнцыі “Эўра паўночны ўсход”. У канфэрэнцыі, якая завершыцца заўтра, бяруць удзел экспэрты-крыміналісты з ЗША, Нямеччыны, Даніі, Нарвегіі, краінаў Балтыі, Польшчы, Расеі, Беларусі, а таксама прадстаўнікі Эўраполу, Эўрапейскага цэнтральнага банку і Эўракамісіі.