Ігар Карней, Бяроза - Менск 12 верасьня 1995 году на загад камандаваньня войскамі супрацьпаветранай абароны ў раёне горада Бяроза быў зьбіты паветраны шар з амэрыканскім экіпажам, які браў удзел у міжнародных спаборніцтвах на дальнасьць палётаў. І тады, і цяпер вайскоўцы аргумэнтуюць гэта тым, што, маўляў, ня мелі ніякіх папярэджаньняў ад арганізатараў. Швайцарскі бок, які арганізаваў паветраплавальны марафон, настойвае, што адпаведныя запыты былі дасланыя ў Беларусь задоўга да пачатку мерапрыемства. Якую рэальную пагрозу для бясьпекі Беларусі маглі ўяўляць паветраплавальнікі?