Іна Студзінская, Менск Вынікі паўторнага зьезду Саюзу палякаў у Беларусі, які прайшоў 27 жніўня ў Ваўкавыску – у цэнтры ўвагі грамадзкасьці. Новым старшынём СПБ абраны 69-гадовы пэнсіянэр, былы настаўнік гісторыі і польскай мовы Юзаф Лучнік. Паводле словаў спадара Лучніка, ён “адважыўся ачоліць Саюз палякаў, каб выратаваць яго”.
Як вынікі зьезду ацэньваюць ўлады, дэлегаты зьезду, былое кіраўніцтва СПБ, якое цяпер у апазыцыі?