Алег Грузьдзіловіч, Менск Жніво 2005 года, як і ранейшыя, не абыходзіцца без чалавечых ахвяраў. Але калі ў былыя гады большасьцю цярпелі непасрэдныя удзельнікі “бітвы за ураджай”, то зараз ў асноўным дастаецца зусім выпадковым людзям. Нядаўна у вёсцы Сідаравічы пад Магілёвам ад культыватара, якім кіраваў нецьвярозы трактарыст, загінулі адразу тры чалавекі, у тым ліку малая дзяўчынка.