Сяргей Астраўцоў, Горадня Зьявіўся чацьверты нумар “Głosu znad Niemna”, які выпускаецца бяз згоды Саюзу палякаў Беларусі. У ім пазначана, што абавязкі галоўнага рэдактара выконвае Віктар Кручкоўскі, родны брат былога старшыні СПБ Тадэвуша Кручкоўскага, якога ўлады па-ранейшаму прызнаюць за кіраўніка Саюзу. Папярэднія тры фальшывыя нумары газэты былі падпісаныя невядомай “рэдакцыйнай калегіяй”.