Галіна Абакунчык, Менск На 29-й сэсіі Міжурадавага камітэту аховы культурнай і прыроднай спадчыны, які прайшоў у паўднёваафрыканскім горадзе Дурбан, у Сьпіс усясьветнай спадчыны ЮНЭСКА былі ўключаныя два беларускія аб’екты: архітэктурна-культурны комплекс рэзыдэнцыі Радзівілаў у Нясьвіжы, а таксама Дуга Струвэ, якая праходзіць па тэрыторыі краіны. Раней усясьветнай спадчынай быў прызнаны замкавы комплекс “Мір” і Белавеская пушча. Якія помнікі дойлідзтва, гісторыі і культуры, што месьцяцца на тэрыторыі Беларусі, таксама варта ўключыць у Сьпіс усясьветнай спадчыны ЮНЭСКА?