Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У часе канфэрэнцыі, арганізаванай студэнтамі Вышэйшай школы грамадзкай псыхалёгіі, і прысутныя ў залі і запрошаныя экспэрты атрымалі сьпіс пытаньняў, вакол якіх адбывалася дыскусія. Удзельнікаў канфэрэнцыі, а сярод іх былі пераважна студэнты, цікавіла, перадусім, што можа зрабіць Польшча, каб дапамагчы грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі, а таксама магчымы ўплыў падзеяў ва Ўкраіне на беларускую сытуацыю.