Па дадзеных расейскіх «ваенкараў», баі ў Курскай вобласьці ідуць цяпер у трыццаці кілямэтрах ад Курчатава, дзе знаходзіцца Курская атамная электрастанцыя, і ў пятнаццаці кілямэтрах ад буйнога райцэнтру Льгоў з насельніцтвам каля 17 тысяч чалавек.
Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня дасьледчага цэнтру BEROC. Яго правялі ў ліпені 2024 году.
На пляцоўцы электронных таргоў «Белюразабесьпячэньне» выставілі на таргі аўтамабіль Kia, які належыць палітвязьню Андрэю Краўчуку. Тое, што менавіта ён валодае машынай, «Зеркалу» пацьвердзіў BELPOL.
Большасьць украінскіх ваеннапалонных — 95% — падвяргаюцца катаваньням у Расеі. Аб гэтым заявіла кіраўніца Маніторынгавай місіі ААН па правах чалавека ў Кіеве Даніэль Бэл у інтэрвію нідэрляндзкаму тэлеканалу NOS.
КХЛ — Кантынэнтальная хакейная ліга, створаная на аснове наймацнейшых расейскіх камандаў з уключэньнем некалькіх дружын з іншых краінаў, у тым ліку Беларусі.
Кіраўнік расьсьледніцкага праекту Bellingcat Хрыста Грозеў у тэлевізійнай гутарцы з Deutsche Welle паразважаў, чаму пад абмен паміж Расеяй і Захадам ня трапілі беларускія палітвязьні.
Сваім чарговым указам № 298 Лукашэнка прызначыў на новыя пасады альбо на новы пяцігадовы тэрмін шэраг судзьдзяў. Праваабаронцы прааналізавалі прызначэньні.
Сайт і дадатак YouTube перасталі адкрывацца ў Расеі. Пра гэта сьведчаць скаргі карыстальнікаў.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Як інфармуе Беларуская Асацыяцыя журналістаў (БАЖ), 30 ліпеня 2024 году Камітэт правоў чалавека ААН зарэгістраваў скаргі журналістаў-фрылянсэраў Тацяны Смоткінай і Зьмітра Лупача на парушэньне іх правоў у Беларусі.
Беларус можа быць уключаны ў сьпіс для абмену, калі ягоныя сваякі зьвернуцца да ягонага расейскага камандаваньня з адпаведнай заявай.
Законапраект прадугледжвае зьмякчэньне пакараньняў па шэрагу злачынстваў, у тым ліку «наркатычных», але не закране «экстрэмістаў».
Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль выступіў з заявай з нагоды чарговых угодкаў масавых пратэстаў у Беларусі, якія пачаліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 году з прычыны фальсыфікацыі іх вынікаў.
Усе запыты, якія накіроўвалі ўкраінскія прадпрыемствы, у Беларусі праігнаравалі.
У Курскай вобласьці трэці дзень працягваюцца баі. Раніцай 8 жніўня выканаўца абавязкаў кіраўніка рэгіёну Аляксей Сьмірноў заявіў, што сродкі СПА зьбілі над вобласьцю 7 ракет і 6 бесьпілётнікаў.
Філіял «Аўтобусны парк № 5» прадпрыемства «Мінсктранс» 5 жніўня пачаў паведамляць пасажырам пра рух па міжнародных маршрутах праз спэцыяльны тэлеграм-канал.
Аляксандар Лукашэнка правёў сустрэчу з прадстаўнікамі міністэрстваў унутраных спраў краін Садружнасьці незалежных дзяржаў.
Вадзім Пракоп’еў, Андрэй Ягораў і Аляксандар Кныровіч ад імя фракцыі Каардынацыйнай рады «Беларусы» апублікавалі заяву, у якой выступілі супраць падаўжэньня мандату Ціханоўскай у якасьці лідэркі дэмакратычных сілаў Беларусі.
19 жніўня ў Менскім гарадзкім судзе будуць разглядаць чарговую крымінальную справу супраць Аляксандра Азарава, паведамляе «Вясна».
Міністэрства інфармацыі Беларусі заблякавала сайты Airbnb, Megogo, Battle.net і Hetzner. Прычынай блякаваньня называецца нявыплата падаткаў.
Нігер усьлед за Малі разарваў дыпляматычныя дачыненьні з Украінай пасьля зьнішчэньня на малійскай тэрыторыі падразьдзелу прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр».
Сьвятлана Карукіна звольненая з пасады дырэктара Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі (РТБД), пацьвердзіў Свабодзе былы актор тэатру Ільля Ясінскі.
Напружанасьць у рэгіёне абвастрылася на фоне вайны Ізраілю ў сэктары Газа і забойства на мінулым тыдні ў Тэгеране Ісмаіла Ханія, аднаго зь лідэраў палестынскага руху ХАМАС, які ЗША і Эўразьвяз лічаць тэрарыстычнай арганізацыяй.
Беларуская дыяспара абвясьціла міжнародную акцыю «Дзень годнасьці» ў чацьвертую гадавіну прэзыдэнцкіх выбараў і пратэстаў 2020 году ў Беларусі. Беларусы па ўсім сьвеце выйдуць на акцыі супраць дыктатуры Лукашэнкі.
Паведамленьняў аб рэгістрацыі выпадкаў захворваньня на афрыканскую чуму няма. 10 гадоў таму ў Беларусі ў выніку эпідэміі афрыканскай чумы закрывалі цэлыя сьвінакомплексы.
Усе тры канцэрты амэрыканскай сьпявачкі Тэйлар Сьвіфт, заплянаваныя ў Вене на 8, 9 і 10 жніўня, адмянілі праз пагрозу тэракту.
За такое рашэньне прагаласаваў Менскі гарадзкі савет дэпутатаў.
Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) сьцьвярджаюць, што ўкраінскія войскі прарваліся як мінімум празь дзьве абарончыя лініі Расеі ў Курскай вобласьці.
«На сумскім кірунку цяпер абвастрэньне», — сьцьвярджаюць улады.
Агульная колькасьць продажаў новых легкавых і лёгкіх камэрцыйных аўтамабіляў у ліпені 2024 году дасягнула 4763 адзінак. Гэта рэкордны паказьнік за апошнія тры гады.
Падзеі 8 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Журы Прэміі Ежы Гедройця 7 жніўня прадставіла поўны сьпіс кніг, намінаваных на найбуйнейшую незалежную літаратурную прэмію Беларусі за найлепшую кнігу прозы на беларускай мове.
7 жніўня ў Беларусь прыбыла чарговая група з 43 дзяцей з акупаваных Расеяй тэрыторыяў Украіны. Гэтым разам дзяцей прывезьлі з тэрыторыі так званай «ДНР».
У беларускія ВНУ на навучаньне за кошт бюджэту выкарыстана каля 30% уведзенай для расейцаў квоты, гэта вынікае з дадзеных, якія прывёў начальнік галоўнага ўпраўленьня прафадукацыі Мінадукацыі Сяргей Пішчоў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску 7 жніўня.
Хаця Беларусь адыграла сваю ролю ў маштабным абмене вязьнямі паміж Расеяй і краінамі Захаду на мінулым тыдні, ніводзін з 1400 беларускіх палітвязьняў ня быў вызвалены, піша The New York Times.
Камандуючы Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі СПА Беларусі генэрал-маёр Андрэй Лук’яновіч знаходзіцца зь візытам у Іране.
Менскі гарадзкі суд ліквідаваў Менскае роварнае таварыства. Пра гэта грамадзкае аб’яднаньне расказала ў сваім акаўнце ў Інстаграме.
У Курскай вобласьці Расеі другі дзень ідуць баі. У рэгіёне ўвялі рэжым надзвычайнай сытуацыі. Расейскія тэлеграм-каналы пішуць пра захоп украінскімі войскамі некалькіх пасёлкаў.
Зарэгістраваную ў Літве кампанію, якая экспартуе аўтамабілі, аштрафавалі за абыход санкцыяў Эўразьвязу на 13,6 млн эўра.
Муніцыпальны суд Прагі прысудзіў да сямі гадоў пазбаўленьня волі 27-гадовага грамадзяніна Чэхіі Філіпа Сімана. Яго прызналі вінаватым у марадэрстве ў Ірпяні і Бучы ў 2022 годзе.
Раней некалькі краінаў Захаду папрасілі сваіх грамадзянаў устрымацца ад візытаў у шэраг краінаў рэгіёну.
Імя Анджэя Пачобута згадвалася на перамовах пра абмен вязьнямі паміж Расеяй і заходнімі краінамі.
Яны адбываюцца пад кіраўніцтвам прызначанага ў ліпені камандуючым Паўночна-заходняга апэратыўнага камандаваньня Аляксандра Баса.
Пра гэта «Белсату» расказаў прэс-сакратар акруговай пракуратуры Варшавы Пётар Антоні Скіба.
Аб’ём манэтарнага золата з 1 ліпеня павялічыўся на 162,5 мільёна даляраў — да 4,213 мільярда даляраў.
Дзецям да 8 гадоў дазволілі знаходзіцца там бясплатна.
Армэнія ўдзельнічае ў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ), але зь сярэдзіны 2023 году пачала згортваць сваю прысутнасьць у ёй.
Генэральная пракуратура Эстоніі выставіла абвінавачаньні ў дзяржаўнай здрадзе і парушэньні міжнародных санкцыяў журналістцы Сьвятлане Бурцавай.
Экспэрты зьвярнулі ўвагу на тое, што аб спробе прарыву мяжы ўкраінскімі войскамі паведамлялі толькі Міністэрства абароны Расеі і расейскія вайсковыя блогеры.
Загрузіць яшчэ