Зубра заўважылі на тэрыторыі Хвойніцкага лясніцтва. Пра здарэньне паведамляе сайт нацыянальнага парку.
Пра гэта заявіў прэзыдэнт Бразыліі Жаір Балсанару. Ягоныя словы цытуе Associated Press.
За апошнія гады ад тэрыторыі заказьніка «Лебядзіны» каля Менску адрэзалі пад будаўніцтва 8 га зямлі. Свабода прасачыла, як мяняліся межы «Лебядзінага» і як заказьнік атачае забудова.
У Эўразьвязе і Канадзе падобныя забароны таксама набудуць моц у 2021 годзе.
Дэпутаты рэкамэндавалі Эўракамісіі прасачыць, каб усе заканадаўчыя і бюджэтныя рашэньні адпавядалі мэце Парыскага пагадненьня — не дапусьціць глябальнага пацяпленьня больш чым на паўтара градусу паводле Цэльсію.
Землекарыстальнік выгрузіў на поле зь сеянымі травамі, дзе жывуць рабыя сусьлікі, кучу гною. Паводле ацэнак, летам тут жыло каля 20 чырванакніжных зьвяркоў.
Словам 2019 году, паводле вэрсіі Оксфардзкага слоўніка, стаў выраз climate emergency, які перакладаецца як «надзвычайная кліматычная сытуацыя». Пра гэта паведамляецца на сайце слоўніка.
Tut.by, Onliner.by, «Наша ніва» і іншыя просяць Apple, Google і «Яндэкс» паказваць беларусам беларускія навіны
Пад пэтыцыяй супраць цыркаў з выкарыстаньнем жывёлаў на сайце petitions.by падпісаліся ўжо 8563 чалавекі (на момант публікацыі).
Катамаран, на якім швэдзкая экаактывістка Грэта Тунбэрг адпраўляецца з ЗША ў Мадрыд на 25-ю канфэрэнцыю Рамачнай канвэнцыі ААН аб зьмяненьні клімату (COP25), атрымлівае ўсё электразабесьпячэньне ад энэргіі ветру і сонца.
У тэлеграм-канале #МотолькоПомоги апублікаваны праект указу прэзыдэнта, які выключае 25,5 га зямлі зь ляндшафтна-рэкрэацыйнай зоны прыродных (леса- і лугапаркавых) тэрыторый паміж МКАД і заказьнікам «Лебядзіны» і ўключае гэты ўчастак у зону жылой зьмешанай забудовы.
У супольным праекце Свабоды і парталу «Плянэта Беларусь» «7 цудаў Беларусі» мы раскажам пра малавядомыя архітэктурныя і прыродныя адметнасьці Беларусі. У першай публікацыі — пра фартэцыі на выспах.
Брытанскі навуковы часопіс BioScience апублікаваў зварот навукоўцаў і эколягаў да ўсясьветнай супольнасьці, якое падпісалі больш за 11 тысяч адмыслоўцаў.
Італія стане першай краінай сьвету, якая ўвядзе абавязковыя ўрокі па пытаньнях зьмены клімату і ўстойлівага разьвіцьця ў школах, заявіў міністар адукацыі краіны Лярэнца Фіярамонці.
4 лістапада ЗША накіравалі ў Арганізацыю Аб’яднаных Нацый афіцыйнае апавяшчэньне пра свой выхад з кліматычнага пагадненьня, паведамляецца на сайце Дзярждэпартамэнту ЗША.
Пракуратура Менску ня ўбачыла падстаў для прыняцьця мер пракурорскага рэагаваньня адносна незаконнага будаўніцтва кампаніяй «Тапас» каля заказьніка «Лебядзіны».
Аўтобус з плястыкавымі бутэлькамі ўсталявалі як арт-інсталяцыю. Так актывісты хацелі паказаць, колькі плястыку за адзін тыдзень выкідаюць у кавярнях і барах на вуліцы Кастрычніцкай. У салоне зьмясцілася больш за 20 тысяч бутэлек.
Актывісты выступілі на пікеце кандыдатаў ад БСДП (Грамада) Ігара Маслоўскага і Ганны Канюс.
Мэр Сэулу Пак Вансун заявіў, што ў горадзе на гэтым тыдні была закрытая апошняя бойня для сабак.
Дзевяць тыграў, якія тыдзень прастаялі ў грузавіку на польска-беларускай мяжы, нарэшце патрапілі ў заапарк у Познані.
16-гадовая швэдзкая экалягічная актывістка Грэта Тунбэрг, ініцыятарка правядзеньня «школьных пікетаў» у абарону прыроды, вырашыла адмовіцца ад прэміі ў галіне аховы прыроды.
Дзевяць дзён запар, з 19 па 27 кастрычніка, у Беларусі абнаўляліся рэкорды цяпла, паведамляе БелаПАН са спасылкай на дадзеныя параўнальнага аналізу апэратыўнай карты тэмпэратур і архіву Белгідрамэту на сайце meteoinfo.by.
На плошчы Леніна ў Берасьці 27 кастрычніка сабралося больш за 130 чалавек, якія незадаволеныя зьяўленьнем акумулятарнага заводу каля горада. Міліцыя папярэдзіла ўдзельнікаў аб тым, што акцыя несанкцыянаваная.
Беларускія навукоўцы адшукалі ў Менскай вобласьці найбольшае ў Беларусі паселішча сусьлікаў. На плошчы ў 250 квадратных мэтраў знойдзена 230 норак.
Брытанскія энтамолягі назвалі нікім раней ня апісаны від жука ў гонар швэдзкай экалягічнай актывісткі Грэты Тунбэрг.
Урад Бразыліі прыцягнуў пяць тысяч вайскоўцаў да ачыстцы пляжаў пасьля буйнога разьліву нафты. З пачатку верасьня агульная працягласьць забруджанай берагавой лініі ў паўночна-ўсходняй частцы краіны склала больш за дзьве тысячы кілямэтраў.
Супрацоўнікі Беларускай АЭС тры тыдні вывучалі досьвед Запароскай атамнай электрастанцыі ў справе захоўваньня скарыстанага ядзернага паліва.
Эўрапейская кампанія Urenco у 2019 годзе аднавіла транспарціроўку ў Расею адкідаў ўзбагачэньня ўрану з фабрыкі ў нямецкім горадзе Гронаў. Пра гэта «МБХ медиа» паведамілі ў Greenpeace.
Добрая навіна для ўладальнікаў хатніх жывёл — калі вы шукаеце пацьверджаньні таму, што яны аказваюць станоўчы ўплыў на здароўе, то шматлікія дасьледаваньня прыходзяць менавіта да такіх высноваў. Пра гэта піша брытанская The Guardian.
Супраць праціўніка акумулятарнага заводу блогера Аляксандра Кабанава аднавілі крымінальную справу. У ліпені справу закрылі, бо 4 месяцы не маглі знайсьці склад злачынства.
Жыхару Менску ўдалося сфатаграфаваць зайца, які бег па вуліцы Платонава побач з скрыжаваньнем з вуліцай Казлова.
Праціўнікі акумулятарнага заводу пад Берасьцем 20 кастрычніка чарговы раз выйшлі на акцыю пратэсту на берасьцейскай плошчы Леніна. Яны абурыліся словамі Лукашэнкі наконт удзелу пратэстоўцаў у парлямэнцкіх выбарах.
Падчас сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі Акадэміі кіраваньня 18 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка раскрытыкаваў праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода, якія вылучаліся кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
За год колькасьць электрамабіляў у Беларусі павялічылася на 160 машын. Пра гэта распавёў старшыня канцэрну «Белнафтахім» Уладзімер Сізаў, піша БелТА.
За апошнія 25 гадоў сярэдняя гадавая тэмпэратура перавысіла кліматычную норму ў Беларусі на 1,3 градуса. Ужо сёньня наступствы кліматычных зьменаў абыходзяцца беларускаму бюджэту ў 93 мільёны даляраў на год.
16 кастрычніка Камітэт па замежных справах Сэйму Літвы з ініцыятывы прадстаўнікоў апазыцыйнага «Саюза Айчыны — Хрысьціянскіх дэмакратаў» абмяркоўваў пазыцыю Літвы на перамовах Эўразьвязу і Беларусі.
Парыскі заапарк у сераду паказаў шырокай публіцы таямнічы арганізм, які атрымаў назву «блоб» — гэта маленькая жаўтаватага колеру жывая істота, падобная да грыбу, якая па паводзінах нечым нагадвае жывёліну.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа прапанаваў парлямэнту папраўкі ў заканадаўства, паводле якіх Літва ня зможа імпартаваць электраэнэргію з краін, дзе працуюць небясьпечныя атамныя электрастанцыі.
Птушыны прытулак за 30 кілямэтраў ад Асіповічаў узнавіў працу пасьля сакавіцкага пажару. Адбудавацца дапамаглі ахвяраваньні тысяч беларусаў. Як зьмянілася жыцьцё прытулку, куды возяць пакалечанае птаства з усёй Беларусі, Свабодзе расказалі яго гаспадары Жанна і Аляксандар Сталяровы.
Найцяплей у краіне ў гэты дзень у 2019 годзе было ў Брагіне — аж 24,8°С. Але там рэкорд не пабіты: у 1993 годзе 14 кастрычніка там фіксавалі 24,9°С. Увогуле краінавы рэкорд цеплыні ў гэты дзень — 26,4°С у Лельчыцах у 1993 годзе.
Пройдзе некалькі дзесяцігодзьдзяў, і вада стане галоўным багацьцем плянэты Зямля. Ці гатовая Беларусь паўдзельнічаць у разьмеркаваньні прыбыткаў ад прыроднай рэнты?
У Берасьці на плошчы Леніна 13 кастрычніка апоўдні чарговым разам сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу. Такія сустрэчы праходзяць тут кожную нядзелю з 25 лютага 2018 году.
Губэрнатар штату Каліфорнія Гэвін Ньюсам падпісаў пакет законапраектаў аб барацьбе з жорсткім абыходжаньнем з жывёламі і садзейнічаньні абароны жывёл, гаворыцца на сайце губэрнатара.
2300 саджанцаў клёну і бярозы высадзілі пад Магілёвам, каб абараніць ад нэгатыўнага ўзьдзеяньня хімічных вытворчасьцяў прылеглыя паселішчы.
Самы папулярны літоўскі інтэрнэт-партал навінаў delfi.lt распавёў пра тое, як літоўскія спэцыялісты і журналісты зьезьдзілі на Беларускую АЭС.
Дзяржпрамнагляд выдаў станоўчае заключэньне аб адпаведнасьці праекту, патрабаваньням бясьпекі, эксплюатацыйнай надзейнасьці кітайскага «сьмярдзючага» заводу ў Сьветлагорску.
Расходы на вывад Беларускай АЭС з эксплюатацыі ўключаць у тарыфы на электраэнэргію. Пра гэта піша БелТА са спасылкай на чыноўніка Міністэрства энэргетыкі Васіля Палюховіча.
Сынод па пытаньнях Амазоніі адкрыўся ў Ватыкане ў нядзелю, 6 кастрычніка, паведамляе інфармагенцтва KNA. 280 экспэртаў абмяркуюць наступствы драпежніцкай эксплёатацыі багатага рэсурсамі рэгіёну.
На прадпрыемстве ў рысе горада будуць вырабляць хімічныя ўгнаеньні для сельскай гаспадаркі — да 100 тысяч тон на год. Будучы завод можа зьявіцца праз чатыры гады. Ужо ёсьць меркаваная пляцоўка
Загрузіць яшчэ