Лукашэнка анасаваў чарговыя затрыманьні ў сфэры мэдыцыны.
Чаму публічнае кармленьне грудзьмі выклікае спрэчкі і часта нэгатыўныя рэакцыі? Чаму яно важнае?
Гэта можа дазволіць распрацаваць спэцыяльную дыягнастычную прыладу, якая здолее апавяшчаць чалавека аб надыходзе прыступу.
Таксама ім забаранілі карыстацца сеткавым маркетынгам. Вакцыны не забаранілі, але назвалі неабавязковымі.
У Беларусі штогод апэрыруюць больш за 30–35 дзяцей і падлеткаў з дыягназам «рак шчытападобнай залозы».
Былога начальніка вайскова-мэдыцынскага ўпраўленьня Мінабароны 44-гадовага палкоўніка Аляксея Яськова асудзілі на 9 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасьці.
У 2019-м праграме замяшчальнай тэрапіі ў Беларусі спаўняецца 12 гадоў. За гэты час празь лекаваньне прайшлі тысячы людзей.
У палове выпадкаў адзёр завезьлі з-за мяжы, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Беларускі студэнт з Горадні, які вучыцца ў Польшчы, захварэў на адзёр.
Сама Нобэлеўскакя ляўрэатка тлумачыць, што пазыцыю Пазьняка ёй пераказалі заходнія журналісты.
Кіраўнік аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў Расейскай праваслаўнай царквы мітрапаліт Іларыён назваў апэрацыі па зьмене полу блюзьнерствам і злачынствам.
24 сакавіка адзначаецца Ўсясьветны дзень барацьбы з сухотамі. Ўсясьветная арганізацыя здароўя праводзіць яго сёлета пад лёзунгам «Час дзейнічаць».
Дзяржаўны абвінаваўца Юры Шарсьнёў папрасіў асудзіць начальніка вайскова-мэдыцынскага ўпраўленьня Мінабароны Аляксея Яськова на 9 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці, а таксама пазбавіць вайсковага званьня, паведамляе Tut.by.
За гэта трэба дзякаваць ня толькі дактарам, але і Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя і арганізацыі «Лекары бязь межаў».
Чаму ў беларускіх аптэках іншым разам немагчыма набыць некаторыя імпартныя лекі, якія свабодна прадаюцца ў суседніх краінах? Ці якасныя іх беларускія аналягі? Якія мэты перасьледуе дзяржава на фармацэўтычным рынку?
У Беларусі ня ўсе зьняволеныя зь ВІЧ-інфэкцыяй атрымліваюць адпаведнае лячэньне, заявіў галоўны пазаштатны спэцыяліст па аказаньні мэдыцынскай дапамогі пацыентам зь ВІЧ-інфэкцыяй Міністэрства аховы здароўя Алег Скрыпко.
Галоўны дзяржаўны санітарны доктар Гомельскай вобласьці Аляксандар Тарасенка сказаў карэспандэнту Свабоды, што «хвалявацца ня трэба, ніякай падставы для эпідэміі мэнінгіту няма».
У Лідзе зафіксавалі захворваньне на адзёр. У той час, калі дзяўчынка заразілася, яна была са сваякамі ў Маскве, піша «Лідская газета».
Італьянскія школы ня будуць прымаць вучняў без даведак аб неабходных прышчэпках.
Пацьверджаньня або абвяржэньня ад «Белфармпраму», Міністэрства здароўя і Камітэту дзяржаўнай бясьпекі журналістам не ўдалося атрымаць. У мерапрыемствах канцэрну цягам тыдня замест Шаўчука бярэ ўдзел ягоны намесьнік.
Група эўрапейскіх навукоўцаў паведаміла пра ВІЧ-станоўчага жыхара Вялікай Брытаніі, у крыві якога ўжо больш за паўтара года пасьля адмены тэрапіі не выяўляюцца сьляды віруса імунадэфіцыту чалавека.
Супрацоўнікі менскага аэрапорту выявілі ў міжнародным паштовым адпраўленьні забароненае рэчыва: два пакеты травы эфэдры агульнай вагой 500 грамаў.
Да 80% рынку наркотыкаў у Беларусі — марыхуана і гашыш.
Найлепшы вынік сярод краінаў былога СССР у Эстоніі — 32-е месца, тады як у ЗША 35-е.
Міністарка працы заявіла, што ЭКА «дазволіць атрымаць харошых, здаровых дзяцей». А каталіцкая царква выступіла рэзка супраць у звароце да міністра здароўя і старшыні Палаты прадстаўнікоў.
Аднаго з кіраўнікоў горадзенскага гарадзкога шпіталя хуткай мэдычнай дапамогі затрымалі за карупцыю пры закупліваньні эндапратэзаў. Дома ў яго знайшлі 15 тысяч даляраў, паведамляецца на сайце УУС Горадзенскага аблвыканкаму.
Ніякіх законных падставаў, каб забараніць устаноўку «Табакерак», няма, мяркуе гарвыканкам. Разьбіраем аргумэнты за і супраць тытунёвых шапікаў.
На афіцыйным сайце Акадэміі навук у спасылцы «акадэмікі» прозьвішча Аляксандра Бялецкага ёсьць, але яго біяграфія не адкрываецца, як у іншых акадэмікаў. Сайт паведамляе, што «такой старонкі не існуе».
Віцэ-прэмʼер Беларусі Ігар Петрышэнка назваў «укідам і беспадстаўнай сэнсацыяй» навіну, што мэдыкі будуць перадаваць міліцыі інфармацыю пра полавыя сувязі дзяўчат да 16 гадоў.
Кожны год у нашым цэнтры «Матуля» мы разьбіраем па некалькі справаў падлеткавай цяжарнасьці. Кожны выпадак асобны, не падобны адзін на другі. Але штосьці агульнае ёсьць.
Эфэктыўнасьць гэтага не даказаная, а рызыкі істотныя.
Пасьля плянавых мэдаглядаў мэдыкі будуць інфармаваць упраўленьні ўнутраных спраў пра факты полавага жыцьця школьніц, маладзейшых за 16 гадоў. Мы спыталі на вуліцах Менску, ці правільна гэта.
Абмяркоўваем рашэньне МУС, паводле якога мэдыкі пасьля плянавых мэдаглядаў будуць паведамляць міліцыі пра сэксуальнае жыцьцё беларусак да 16 гадоў.
Калегія Менскага гарадзкога суда прысудзіла былому дырэктару РНПЦ траўматалёгіі і артапэдыі, акадэміку Аляксандру Бялецкаму 7,5 гадоў зьняволеньня з адбываньнем пакараньня ў папраўчай калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Брытанскія навукоўцы распрацавалі 3D-прынтэр для друку лекаў.
Француская кампанія Les Laboratoires Servier адклікае з рынкаў усіх краін, у тым ліку зь Беларусі, рэгістрацыйныя пасьведчаньні на таблеткі і сыроп ад кашлю «Эрэспал».
У Літве, Латвіі і ва Ўкраіне расьце захворвальнасьць на грып. Ад ускладненьняў выкліканых хваробай у гэтых краінах загінулі дзясяткі чалавек.
У сувязі з уздымам захворваньняў на вострыя рэсьпіраторныя вірусныя інфэкцыі студэнтаў 6-га курсу Беларускага дзяржаўнага мэдыцынскага ўнівэрсытэту здымаюць з заняткаў і адпраўляюць на працу ў паліклінікі Менску.
Менскі гарадзкі суд пакараў за карупцыю былога намесьніка міністра аховы здароўя Ігара Ласіцкага і былога галоўнага лекара 12-й стаматалягічнай паліклінікі Менску Ўладзімера Краўчонка.
У Расеі каля 70% сьмерцяў мужчын працаздольнага ўзросту зьвязаныя з ужываньнем алькаголю, паведаміла міністарка аховы здароўя Расеі Вераніка Скварцова ў эфіры «Вести FM».
Чаму змагацца трэба з ракам, а не анкалёгіяй? Калі ў цэнтры ў Бараўлянах зьявіцца робат для малаінвазійных апэрацый? Калі на тэрыторыі сучаснай Беларусі выразалі першую пухліну?
Пракурор патрабуе для Ігара Ласіцкага шасьці гадоў пазбаўленьня волі. 1 лютага былы чыноўнік выступіў з апошнім словам, Свабода падае яго цалкам.
Выканаўца абавязкаў міністра аховы здароўя Ўкраіны Ўляна Супрун заклікала людзей падпісаць пэтыцыю, зарэгістраваную ва ўкраінскім парлямэнце, з патрабаваньнем унесьці зьмены ў заканадаўства, каб канабіс можна было выкарыстоўваць у мэдычных і навуковых мэтах.
Усяго на дыспансэрным уліку праз рак стаяць больш за 307 тысяч чалавек, зь якіх назіраюцца 5 і больш гадоў звыш 160 тысяч.
30 службовых асобаў сыстэмы аховы здароўя і 63 асобы — уласьнікі (заснавальнікі), кіраўнікі і работнікі камэрцыйных структураў.
У СМІ ўсё часьцей гавораць пра блізкую кашмарную будучыню, дзе можна будзе загінуць ад бяскрыўднага парэзу: усе лекі акажуцца нядзейнымі супраць нават самай простай інфэкцыі.
Беларусаў абураюць вялікія чэргі ў паліклініках і тое, што патрэбнага доктара трэба чакаць месяцамі. Як незадаволенасьць сыстэмаю «асядае» ў рэгістратуры, расказвае супрацоўніца менскай паліклінікі.
Чыноўніка абвінавачваюць паводле часткі 3 артыкулу 430. Ён прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.
Калі з цыгарэтай зловяць дзіця да 16 гадоў, бацькам гэта можа каштаваць 255 рублёў.
Загрузіць яшчэ