Пацьверджаньня або абвяржэньня ад «Белфармпраму», Міністэрства здароўя і Камітэту дзяржаўнай бясьпекі журналістам не ўдалося атрымаць. У мерапрыемствах канцэрну цягам тыдня замест Шаўчука бярэ ўдзел ягоны намесьнік.
Група эўрапейскіх навукоўцаў паведаміла пра ВІЧ-станоўчага жыхара Вялікай Брытаніі, у крыві якога ўжо больш за паўтара года пасьля адмены тэрапіі не выяўляюцца сьляды віруса імунадэфіцыту чалавека.
Супрацоўнікі менскага аэрапорту выявілі ў міжнародным паштовым адпраўленьні забароненае рэчыва: два пакеты травы эфэдры агульнай вагой 500 грамаў.
Да 80% рынку наркотыкаў у Беларусі — марыхуана і гашыш.
Найлепшы вынік сярод краінаў былога СССР у Эстоніі — 32-е месца, тады як у ЗША 35-е.
Міністарка працы заявіла, што ЭКА «дазволіць атрымаць харошых, здаровых дзяцей». А каталіцкая царква выступіла рэзка супраць у звароце да міністра здароўя і старшыні Палаты прадстаўнікоў.
Аднаго з кіраўнікоў горадзенскага гарадзкога шпіталя хуткай мэдычнай дапамогі затрымалі за карупцыю пры закупліваньні эндапратэзаў. Дома ў яго знайшлі 15 тысяч даляраў, паведамляецца на сайце УУС Горадзенскага аблвыканкаму.
Ніякіх законных падставаў, каб забараніць устаноўку «Табакерак», няма, мяркуе гарвыканкам. Разьбіраем аргумэнты за і супраць тытунёвых шапікаў.
На афіцыйным сайце Акадэміі навук у спасылцы «акадэмікі» прозьвішча Аляксандра Бялецкага ёсьць, але яго біяграфія не адкрываецца, як у іншых акадэмікаў. Сайт паведамляе, што «такой старонкі не існуе».
Віцэ-прэмʼер Беларусі Ігар Петрышэнка назваў «укідам і беспадстаўнай сэнсацыяй» навіну, што мэдыкі будуць перадаваць міліцыі інфармацыю пра полавыя сувязі дзяўчат да 16 гадоў.
Кожны год у нашым цэнтры «Матуля» мы разьбіраем па некалькі справаў падлеткавай цяжарнасьці. Кожны выпадак асобны, не падобны адзін на другі. Але штосьці агульнае ёсьць.
Эфэктыўнасьць гэтага не даказаная, а рызыкі істотныя.
Пасьля плянавых мэдаглядаў мэдыкі будуць інфармаваць упраўленьні ўнутраных спраў пра факты полавага жыцьця школьніц, маладзейшых за 16 гадоў. Мы спыталі на вуліцах Менску, ці правільна гэта.
Абмяркоўваем рашэньне МУС, паводле якога мэдыкі пасьля плянавых мэдаглядаў будуць паведамляць міліцыі пра сэксуальнае жыцьцё беларусак да 16 гадоў.
Калегія Менскага гарадзкога суда прысудзіла былому дырэктару РНПЦ траўматалёгіі і артапэдыі, акадэміку Аляксандру Бялецкаму 7,5 гадоў зьняволеньня з адбываньнем пакараньня ў папраўчай калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Брытанскія навукоўцы распрацавалі 3D-прынтэр для друку лекаў.
Француская кампанія Les Laboratoires Servier адклікае з рынкаў усіх краін, у тым ліку зь Беларусі, рэгістрацыйныя пасьведчаньні на таблеткі і сыроп ад кашлю «Эрэспал».
У Літве, Латвіі і ва Ўкраіне расьце захворвальнасьць на грып. Ад ускладненьняў выкліканых хваробай у гэтых краінах загінулі дзясяткі чалавек.
У сувязі з уздымам захворваньняў на вострыя рэсьпіраторныя вірусныя інфэкцыі студэнтаў 6-га курсу Беларускага дзяржаўнага мэдыцынскага ўнівэрсытэту здымаюць з заняткаў і адпраўляюць на працу ў паліклінікі Менску.
Менскі гарадзкі суд пакараў за карупцыю былога намесьніка міністра аховы здароўя Ігара Ласіцкага і былога галоўнага лекара 12-й стаматалягічнай паліклінікі Менску Ўладзімера Краўчонка.
У Расеі каля 70% сьмерцяў мужчын працаздольнага ўзросту зьвязаныя з ужываньнем алькаголю, паведаміла міністарка аховы здароўя Расеі Вераніка Скварцова ў эфіры «Вести FM».
Чаму змагацца трэба з ракам, а не анкалёгіяй? Калі ў цэнтры ў Бараўлянах зьявіцца робат для малаінвазійных апэрацый? Калі на тэрыторыі сучаснай Беларусі выразалі першую пухліну?
Пракурор патрабуе для Ігара Ласіцкага шасьці гадоў пазбаўленьня волі. 1 лютага былы чыноўнік выступіў з апошнім словам, Свабода падае яго цалкам.
Выканаўца абавязкаў міністра аховы здароўя Ўкраіны Ўляна Супрун заклікала людзей падпісаць пэтыцыю, зарэгістраваную ва ўкраінскім парлямэнце, з патрабаваньнем унесьці зьмены ў заканадаўства, каб канабіс можна было выкарыстоўваць у мэдычных і навуковых мэтах.
Усяго на дыспансэрным уліку праз рак стаяць больш за 307 тысяч чалавек, зь якіх назіраюцца 5 і больш гадоў звыш 160 тысяч.
30 службовых асобаў сыстэмы аховы здароўя і 63 асобы — уласьнікі (заснавальнікі), кіраўнікі і работнікі камэрцыйных структураў.
У СМІ ўсё часьцей гавораць пра блізкую кашмарную будучыню, дзе можна будзе загінуць ад бяскрыўднага парэзу: усе лекі акажуцца нядзейнымі супраць нават самай простай інфэкцыі.
Беларусаў абураюць вялікія чэргі ў паліклініках і тое, што патрэбнага доктара трэба чакаць месяцамі. Як незадаволенасьць сыстэмаю «асядае» ў рэгістратуры, расказвае супрацоўніца менскай паліклінікі.
Чыноўніка абвінавачваюць паводле часткі 3 артыкулу 430. Ён прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.
Калі з цыгарэтай зловяць дзіця да 16 гадоў, бацькам гэта можа каштаваць 255 рублёў.
На злаякасныя новаўтварэньні ў Беларусі хварэюць часьцей, чым у СНД, але радзей, чым у Эўропе. Як гэта зьвязана з выдаткамі краін на мэдыцыну?
На працягу пяці апошніх гадоў ва Ўкраіне на 40% зьнізіліся цэны на мэдыцынскія прэпараты, вырабленыя ва Ўкраіне ці прывезеныя дыстрыб’ютарамі.
Прысуды па першых працэсах «справы мэдыкаў» могуць быць агучаныя ўжо на наступным тыдні. Па «справе мэдыкаў» ужо ідуць чатыры працэсы, у тым ліку — над былым намесьнікам міністра Ігарам Ласіцкім.
«Мае вушы, адно і другое, паглядзіш. Тым больш што я ні разу не абсьледаваўся ў гэтай частцы, а гэта вельмі карысна. А потым усіх начальнікаў абсьледуем, таму што ня ўсё нармальна чуюць».
У судзе Ленінскага раёну Горадні 23 студзеня абвясьцілі прысуд былому галоўнаму ўрачу Горадзенскага клінічнага абласнога шпіталя Сьвятаславу Савіцкаму за незаконнае налічэньне прэмій супрацоўнікам.
У Ленінскім раённым судзе Менску пачаўся суд над Аркадзем Пучковым, былым начальнікам Менскага гарадзкога патолягаанатамічнага бюро, які абвінавачваецца ў атрыманьні хабару.
У продажы зьявяцца прылады, якія выявяць праблемы са здароўем, прааналізаваўшы ваш пот.
Сусьветная арганізацыя аховы здароўя (World health organisation, WHO) апублікавала штогадовы сьпіс зь дзесяці пагрозаў здароўю чалавека.
Навукоўцы Енскага ўнівэрсытэта імя Фрыдрыха Шылера склалі рэйтынг краін з самым высокім узроўнем сьмяротнасьці празь няправільнае харчаваньне. Першыя 10 пазыцыяў у ім займаюць краіны былога СССР.
У Беларусі вызначылі пералік абавязковых для аптэк беларускіх і расейскіх лекаў, паведамляецца на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі. Пералік зацьверджаны пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 10 сьнежня 2018 году № 92.
Парлямэнт Тайлянду 25 сьнежня на спэцыяльнай сэсіі прыняў закон, які дазваляе вытворчасьць, выкарыстаньне і захоўваньне марыхуаны ў мэдычных мэтах.
У жніўні 2017 году Лукашэнка загадваў павялічыць насельніцтва Беларусі да 15 млн чалавек, а таксама казаў, што краіна «можа пракарміць 20 мільёнаў чалавек».
Яшчэ 600 000 сьмерцяў адбываецца сярод пасіўных курцоў, паведамілі ў ААН.
Але работнікаў ня стане значна больш, а пацыентаў — прыкметна менш.
Міхаіл Пракапенка з Маладэчна напісаў заяву ў мясцовы Сьледчы камітэт на лекараў гарадзкога радзільнага дома. У канцы мінулага тыдня ягоная жонка Натальля, якая была на 6-м месяцы цяжарнасьці, страціла яшчэ ненароджаных дзяўчатак і сама ледзь не памерла.
За любы аборт там пакуль пагражала турма. На рэфэрэндуме ў траўні дзьве траціны ірляндцаў выказаліся за легалізацыю абортаў. Калі прэзыдэнт падпіша закон, будуць дазволеныя аборты да 12 тыдняў цяжарнасьці.
Генпракуратура Беларусі накіравала ў Вярхоўны суд крымінальныя справы аб карупцыі ў мэдыцынскай сфэры супраць экс-намесьніка міністра аховы здароўя, галоўнага лекара адной зь менскіх стаматалёгій і былога начальніка галоўнага ўпраўленьня аховы здароўя Горадзенскага аблвыканкаму.
Вазочнік зь Ліды Саша Аўдзевіч расказаў, як ня змог стрымацца па малой патрэбе ў самалёце і патлумачыў Свабодзе, чаму ў гэтай сытуацыі не магло быць добрага выйсьця.
Камітэт дзяржаўнага кантролю спраўдзіў эфэктыўнасьць выкарыстаньня сродкаў, выдзеленых на харчаваньне пацыентаў дзяржаўных арганізацый аховы здароўя.
Загрузіць яшчэ