За каго прагаласуе Масква на беларускіх выбарах?
Якую пазыцыю зойме, ужо займае Расея падчас цяперашніх выбараў у Беларусі, ці будзе падтрымліваць нейкага пэўнага кандыдата? Якіх кандыдатаў на беларускіх выбарах Масква успрымае як сваіх ворагаў? Ці можа абвяшчэньне канстытуцыйнага рэфэрэндуму ў Расеі прывесьці да рэзкага абвастрэньня там палітычнай сытуацыі? Гэтыя тэмы ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць дырэктар рускай службы Радыё Свабода Андрэй Шары, Сяргей Навумчык і Юры Дракахруст.