Акцыі ў абарону незалежнасьці ў Менску і перамовы ў Сочы
Якія высновы з сёньняшніх акцыяў у абарону незалежнасьці, якія прайшлі ў Менску? Пра што сьведчыла хада перамоваў Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна ў Сочы? Які прагноз вынікаў гэтага раўнду інтэграцыйных перамоваў? На гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце свае адказы прапануюць палітычныя аглядальнікі Радыё Свабода Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.