#журналистынехакеры — такі хэштэг запусьціў у сацыяльных сетках сузаснавальнік праваабарончай арганізацыі Human Constanta Аляксей Казьлюк. Радыё Свабода пацікавілася ў яго, як ён ацэньвае абвінавачваньні ў межах «справы БелТА» і як суадносіцца хада гэтай справы зь міжнароднай практыкай барацьбы з кампутарнай злачыннасьцю. Зь ім гутарыў Юры Дракахруст
Microsoft ацаніў шкоду ад дзеяньняў хакера, жыхара Рэчыцы Сяргея Яраца ў 10 мільёнаў даляраў. У бюджэт Беларусі абвінавачаны вярнуў 11 тысяч беларускіх рублёў — прыбытак, атрыманы злачынным шляхам. Суд пакараў яго штрафам у 2940 рублёў. Але штраф ён сплачваць ня будзе — бо шэсьць месяцаў адседзеў у СІЗА.
9 жніўня пасьля двух дзён затрыманьня на волю выйшла рэдактарка парталу Tut.by Галіна Ўласік.
Пра гэта на другім паседжаньні са спасылкай на матэрыялы справы расказаў судзьдзя.
Другі дзень суду павінен быў пачацца з допыту сяржанта Бараноўскага.
8 жніўня ў Менскім абласным судзе пачаўся разбор крымінальнай справы ў дачыненьні да трох вайскоўцаў па факце сьмерці ў вайсковай частцы ў Печах пад Барысавам салдата Аляксандра Коржыча.
Арганізацыя бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе заклікала вызваліць затрыманых беларускіх журналістаў. Прадстаўнік АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ Арлем Дэзірэ выказаў занепакоенасьць сытуацыяй вакол супрацоўнікаў СМІ.
8 жніўня ў Менскім абласным судзе пачынаецца разбор крымінальнай справы па факце сьмерці Аляксандра Коржыча ў дачыненьні да трох вайскоўцаў, абвінавачаных ва ўчыненьні злачынстваў, прадугледжаных часткамі 1, 2 арт. 430 і ч. 3 арт. 455 Крымінальнага кодэксу Беларусі.
Якая палітычная падбіўка «справы БелТА», чаму абвінавачваньне ў крадзяжы інфармацыі суправаджаецца павальнымі ператрусамі і арыштамі? Што спрабуе прадухіліць улада гэтай справай? Што ў гэтай сытуацыі могуць зрабіць беларускае грамадзтва, праваабарончая супольнасьць і Захад?
Абласны суд Саратава прызнаў Саратаўскую рэгіянальную грамадзкую арганізацыю інвалідаў, хворых на цукровы дыябэт «замежным агентам». Рашэньне судоў першай і другой інстанцыі засталося ў сіле, паведамляе карэспандэнт «Радыё Свабода»
Каля 18.20 сьледчыя выйшлі зь бізнэс-цэнтру Omega Tower, дзе месьціцца офіс Tut. by, і вынесьлі канфіскаваную тэхніку і дакумэнты праз чорны выхад. Яны пагрузілі канфіскаваныя рэчы ў цывільныя машыны і зьехалі.
За крадзяжы на мільярд рублёў (недэнамінаваных) Сяргея Багдашова затрымалі ў 2008 годзе. У 2009 годзе яго судзілі ў Жодзіне, але ён уцёк проста з залі суду. Празь 5 гадоў яго знайшлі ў Расеі, і толькі цяпер прывезьлі ў Беларусь.
Рык Гейтс — былы дзелавы партнэр Пола Манафорта, экс-кіраўніка перадвыбарчага штабу Дональда Трампа — прызнаўся ў шэрагу злачынстваў, якія нібыта рабіліся сумесна з Манафортам і па ягоным указаньні.
Суд Фрунзэнскага раёну пакараў 10 суткамі Паўла Севярынца, аднаго зь лідэраў пратэстаў супраць рэстарацыі «Поедем поедим» ля Курапатаў.
У Цэнтральным судзе Менску пачаўся судовы працэс над Кірылам Доўнарам і Аляксандрам Рублёвым, якія 19 траўня жорстка зьбілі эканаміста Сяргея Чалага.
У Менскім абласным судзе працягваўся допыт абвінавачаных у справе аб карупцыі ў Менгарвыканкаме.
Ураджэнец Чачні Юсуп Тэмерханаў, асуджаны за забойства расейскага палкоўніка Юрыя Буданава, памёр у калёніі, бо ў яго спынілася сэрца.
Суд Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці 3 жніўня пакараў штрафам незалежную журналістку Тамару Шчапёткіну «за выраб прадукцыі СМІ без акрэдытацыі».
Суд Першамайскага раёну Менску 3 жніўня асудзіў першага намесьніка старшыні Белкаапсаюзу Дзьмітрыя Баранава на 7 гадоў калёніі.
9 жніўня ў Фрунзенскім судзе Менску будзе разглядацца скарга Васіля Бельмача на дзеяньні Дзяржаўнай інспэкцыі аховы жывёльнага і расьліннага сьвету пры прэзыдэнце Беларусі.
Суд Партызанскага раёну Менску 30 ліпеня асудзіў мэдсястру шпіталя паліятыўнага догляду «Госьпіс» на 3 гады калёніі за крадзеж і захоўваньне наркатычных сродкаў.
Судзьдзя Вікторыя Шабуня прызнала яго вінаватым паводле ч. 3 арт. 23.34 КоАП «Парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавага мерапрыемства».
У Менскім абласным судзе пачалі дапытваць абвінавачаных у справе аб карупцыі ў Менгарвыканкаме.
На чацьвёрты дзень працэсу над лідэрамі прафсаюзу РЭП Генадзем Фядынічам і Ігарам Комлікам у якасьці сьведкі праз Skype дапыталі сьледчага, не паказваючы ягонага твару.
2 жніўня суд Чыгуначнага раёну Гомлю разгледзеў адміністрацыйны пратакол, складзены міліцыяй у дачыненьні жыхара абласнога цэнтру Барыса Аніеева, які ўдзельнічаў у абароне Курапатаў.
Суд Менскага раёну прыступіў да разгляду крымінальнай справы ў дачыненьні намесьніка галоўнага лекара Менскага абласнога дзіцячага клінічнага шпіталя, які абвінавачваецца ў неаднаразовым атрыманьні хабару.
Лідэраў незалежнага прафсаюзу Фядыніча і Комліка праслухоўвалі 1,5 месяца да завядзеньня крымінальнай справы і ператрусаў
Суд Ленінскага раёну Берасьця спыніў адміністратыўную справу берасьцейскага блогера Сяргея Пятрухіна. Яго вінавацілі ў непадпарадкаваньні міліцыянтам.
Былая сакратарка прафсаюзу РЭП Юлія Юхнавец, якая на судзе прызналася, што працавала «ў якасьці агента КДБ», пакуль не размаўляе з журналістамі.
Судовы працэс над грамадзянінам Беларусі Юрыем Палітыкам, які абвінавачваецца ў зборы сакрэтнай інфармацыі ва Ўкраіне на карысьць іншай дзяржавы, ня можа распачацца ўжо больш як паўгода.
Суд у справе аб сьмерці Аляксандра Коржыча пачнецца 8 жніўня, сказала Свабодзе маці загінулага Сьвятлана Коржыч.
31 ліпеня ў судзе гораду Жодзіна (Менская вобласьць) пачаўся працэс у справе Сяргея Багдашова, які абвінавачваецца ў шэрагу злачынстваў.
Канстытуцыйны суд Грузіі пасьля шматмесячнага разьбіраньня задаволіў пазоў лідэраў лібэртарыянскай партыі «Гірчы» Зураба Джапарыдзэ і Вахтанга Мэгрэлішвілі аб поўнай дэкрыміналізацыі спажываньня марыхуаны.
Суд Маскоўскага раёну Берасьця 31 ліпеня асудзіў на 3 гады турмы 26-гадовую Марыю Хрэсьціну. Яе прызналі вінаватай, што правезла 1,14 грама марыхуаны праз польска-беларускую мяжу.
31 ліпеня першы намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Беларусі Валеры Калінковіч расказаў журналістам пра разьвіцьцё найбольш гучных крымінальных спраў. Самае важнае.
На другі дзень працэсу над лідэрамі прафсаюзу РЭП Генадзем Фядынічам і Ігарам Комлікам працягваюць дапытваць сьведак.
Супольнымі намаганьнямі беларускай міліцыі і ізраільскай паліцыі абясшкодзілі міжнародную групу зь пяці грамадзянаў Беларусі і аднаго грамадзяніна Ізраілю, якія пастаўлялі беларускіх дзяўчат у Ізраіль.
Раней за курэньне марыхуаны накладаўся штраф прыблізна 400 беларускіх рублёў.
«Пісала, што мову трэба папулярызаваць!.. А раз пісала — значыць, прымушала кагосьці варушыцца».
Былая сакратарка РЭП прызналася ў перавозе валюты зь Вільні і заявіла ў судзе, што з 2015 году супрацоўнічала з КДБ «у якасьці агента». Прысутныя ў залі закрычалі на гэта: «Ганьба!»
Максымальныя штрафы за распаўсюд забароненай інфармацыі для юрыдычных асоб і СМІ складуць 100 і 200 базавых велічыняў. Гэта прадугледжана законам аб унясеньні зьменаў і дапаўненьняў у КаАП і ПВКаАП.
Пятрухін паведаміў, што крымінальная справа супраць яго распачатая за пост у сацыяльных сетках аб міліцыянце, які «трымаў блогераў у аўтазаку пры тэмпэратуры мінус 27».
Пакутная сьмерць была абавязковай умовай «кантракту». Мужчына хацеў адпомсьціць за сына, які загінуў у дарожнай аварыі. Цяпер яму пагражае ад 8 да 12 год пазбаўленьня волі, пажыцьцёвае зьняволеньне або сьмяротнае пакараньне.
Пачаўся адміністрацыйны працэс у дачыненьні горадзенскага праваабаронцы Ўладзімера Хільмановіча. «Ні масавага, ні нават мерапрыемства не было», — сьцьвярджае ён.
Пасьля першага судовага паседжаньня справу адправілі на дапрацоўку, ды дапрацаваць у тэрмін, у які можна караць паводле артыкулу 17.10 КаАП РБ, не пасьпелі, таму цяпер справу спынілі.
30 ліпеня ў Менскім абласным судзе пачалося слуханьне крымінальнай справы Сяргея Барысевіча, былога начальніка галоўнага ўпраўленьня спажывецкага рынку Менгарвыканкаму. Ён і яшчэ 12 фігурантаў абвінавачваюцца ў шэрагу карупцыйных злачынстваў.
У судзе Савецкага раёну Менску пачаўся разгляд крымінальнай справы лідэраў незалежнага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП). Фядыніч і Комлік абвінавачаньні абвяргаюць.
Інтэрвію з падсуднымі лідэрамі незалежнага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці , супраць якіх сёньня пачынаецца працэс праз абвінавачваньне ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў на 23 тысячы рублёў.
30 ліпеня ў 11.30 суд Савецкага раёну Менску пачынае разгляд крымінальнай справы лідэраў незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП).
Былога начальніка ўпраўленьня ААТ «Менскі трактарны завод» абвінавачваюць у службовай халатнасьці. Паводле сьледзтва, падазраваны нанёс шкоду ў памеры каля 600 тысяч беларускіх рублёў у эквіваленце.