24 чэрвеня суд Валожынскага раёну абвясьціў прысуд кіроўцу маршруткі, які ўвосень 2018 году вёз пасажыраў зь Менску ў Гародню, не заўважыў, што праз рамонт дарога зьмяняе напрамак, і трапіў у ДТЗ. У аварыі загінулі два чалавекі, яшчэ 13 атрымалі траўмы.