Былы кіраўнік «Белгазпрамбанку» і прэтэндэнт на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году ў Беларусі Віктар Бабарыка пазбавіўся апошняга з абраных ім адвакатаў.
Дыпляматка затэлефанавала Дар’і раніцай 20 кастрычніка. За дзень да гэтага адбылася сустрэча сваякоў палітвязьняў з прадстаўнікамі Эўразьвязу.
Генэральная пракуратура Беларусі адмовілася выдаць Расеі «сьведку Яговы» Алега Ланшакова. Яго выпусьцілі зь берасьцейскага СІЗА пасьля трох тыдняў зьняволеньня.
Перад судом паўстала 96-гадовая немка Ірмгард Фюрхнэр.
Сяргей Няроўны паставіў у сацыяльнай сетцы знак, што яму падабаецца заблякаваны ўладамі партал Tut.by. Гэта палічылі правапарушэньнем.
Сілавікі ў Беларусі працягваюць перасьледаваць беларусаў за пратэсты супраць дзейнай улады. Свабода вядзе хроніку рэпрэсій.
41-гадовага Ігара Бузука затрымалі летам пры спробе зьехаць зь Беларусі.
Пра гэта Свабодзе расказала жонка палітвязьня Марына Адамовіч. Працэс у справе Мікалая Статкевіча, Ігара Лосіка, Сяргея Ціханоўскага і іншых ідзе ўжо амаль чатыры месяцы.
19-гадовага дэзэртыра асудзіў суд Глыбоцкага раёну Віцебскай вобласьці.
14 кастрычніка Вадзіма Ермашука маюць перавесьці ў СІЗА горадзенскай турмы.
Судовыя органы ў Беларусі працягваюць перасьледаваць беларусаў за пратэсты супраць дзейнай улады. Свабода вядзе хроніку рэпрэсій.
У Беларусі не спыняецца крымінальны і адміністрацыйны перасьлед грамадзян. У судах слухаюцца дзясяткі справаў за адзін дзень, актыўна выносяцца прысуды.
Суд у Менску адхіліў скаргу адвакатаў Генадзя Мажэйкі.
Эдуарда Бабарыку затрымалі адным зь першых, яшчэ ў чэрвені 2020 году. Пра суд у ягонай справе нічога не вядома.
На волю выйшлі некалькі чалавек, затрыманых у справе Белгазпрамбанку, паведаміла: Сьвятлана Купрэева, Уладзімер Сажын, Дзьмітры Карака, Дзьмітры Жардзецкі і яшчэ некалькі чалавек.
Суд у Гомлі прызначыў пасяджэньне аб ліквідацыі дабрачыннага фонду на 15 кастрычніка.
8 кастрычніка Вярхоўны суд ліквідаваў арганізацыю, створаную для падтрымкі Уладзімера Някляева на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году.
Кансультанта Радыё Свабода затрымалі дома ў Баранавічах 25 чэрвеня 2020 году. Суд над ім ідзе ўжо больш за тры месяцы.
8 кастрычніка ў Менску пачнецца суд над Ягорам Вяршыніным. Яго вінавацяць паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу — актыўны ўдзел у масавых беспарадках. Родныя Ягора, былога сьледчага, маюць вобмаль інфармацыі пра абвінавачаньне, бо адвакат даў падпіску аб невыдаваньні матэрыялаў справы.
Свабода працягвае сачыць за судовымі працэсамі ў Беларусі, дзе грамадзян судзяць за пратэсты супраць уладаў.
Чатырох актывістаў анархісцкага руху абвінавацілі ў «незаконным абарачэньні зброі» і «акце тэрарызму, зьдзейсьненым арганізаванай групай».
6 кастрычніка суд Савецкага раёну Гомля (судзьдзя Віталь Каўбеня) пакараў «хатняй хіміяй» на 1 год і выплатай кампэнсацыі маральнай шкоды міліцыянту за камэнтар у тэлеграм-канале «Каратели Беларуси».
6 кастрычніка ў судзе Маскоўскага раёну Берасьця агучылі прысуды чарговым шасьці фігурантам так званай «карагоднай справы».
Праваабаронцы «Вясны» падлічылі, хто зь менскіх судзьдзяў вынес найбольшую колькасьць прысудаў пратэстоўцам.
Суд пакінуў кіраўніка Праваабарончага цэнтру «Вясна» за кратамі. Стала вядома, што яму выставілі абвінавачаньне толькі паводле аднаго артыкулу Крымінальнага кодэксу.
5 кастрычніка ў судзе Фрунзэнскага раёну Менску вынесьлі прысуд 43-гадоваму Аляксею Сянькову. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу і прысудзілі яму 2 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.
Заснавальнікі зьбіраюцца апэляваць да Вярхоўнага суду. Раней арганізацыя бясплённа абскарджвала неабгрунтаваныя, зь яе гледзішча, папярэджаньні ад Міністэрства юстыцыі.
«Прававую ініцыятыву» ўлады афіцыйна закрылі 5 кастрычніка.
Ідраку Мірзалізадэ раней забаранілі пажыцьцёва наведваць Расею.
Пасьля першага пасяджэньня суду аб ліквідацыі руху ў працэсе абвясьцілі перапынак да 8 кастрычніка.
Свабода сочыць за падзеямі ў Беларусі: не спыняюцца ператрусы ў актывістаў, працягваюцца суды паводле адміністрацыйных і крымінальных артыкулаў за пратэставыя дзеяньні.
Арганізацыя літаратараў існуе з 1934 году.
За верасень гэтага году колькасьць палітычных зьняволеных у Беларусі вырасла на 62 чалавекі. Назіраньне за палітычна матываванымі крымінальнымі справамі зафіксавала асуджэньне ў верасьні ня менш як 47 грамадзянаў, да якіх ужылі пакараньне ў выглядзе «хатняй хіміі».
Старшыня БХК Алег Гулак : «Мы ня можам спыняць нашую працу ў той час, калі яна асабліва патрэбная».
У Расеі скончылася гісторыя з памылковай экстардыцыяй беларуса Вадзіма Дубойскага. Яго вярнулі з Курску ў Белгарад.
Суд Савецкага раёну Гомля пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да 40-гадовага Яўгена Маркаўца.
Колькі чалавек асудзілі па крымінальных «пратэставых» артыкулах, колькі адправілі ў калёніі, самыя суровыя прысуды за год — «Вясна» падала лічбы крымінальнага палітычнага перасьледу за год.
Рашэньне аб пераводзе прыняў суд Чыгуначнага раёну Віцебску 29 верасьня. Банцэру прысудзілі 1 месяц і 25 дзён калёніі агульнага рэжыму.
Суд Савецкага раёну 29 верасьня пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да 35-гадовага Юрыя Прахарэнкі. Яго абвінавачваюць у «абразе прэзыдэнта, міліцыянтаў, судзьдзяў, дэпутата». Усяго ў справе 23 пацярпелыя, у тым ліку Лукашэнка.
29 верасьня Вярхоўны суд адмовіў Таварыству беларускай мовы ў задавальненьні скаргі на папярэджаньне Міністэрства юстыцыі.
Прадстаўнічыя міжнародныя арганізацыі зьвярнуліся да беларускага Міністэрства юстыцыі з заклікам не ліквідаваць Беларускі Хэльсынскі камітэт і адклікаць пазоў зь Вярхоўнага суду.
28 верасьня суд Савецкага раёну Гомля пакараў мясцовага жыхара Вячаслава Савічава годам пазбаўленьня волі за «зьдзек зь дзяржаўнага сымбалю». Шкоду ад злачынства ацанілі ў 21 рубель.
Мінула 460 дзён, як затрымалі блогера і кансультанта Радыё Свабода Ігара Лосіка, якога цяпер судзяць у Гомельскім СІЗА разам зь Мікалаем Статкевічам, Сяргеем Ціханоўскім, Уладзімерам Цыгановічам, Арцёмам Сакавым і Дзьмітрыем Паповым. Працэс над імі цягнецца ўжо 4-ы месяц. Што ў ім новага?
На пазоў Міністэрства юстыцыі Вярхоўны суд ліквідаваў міжнароднае грамадзкае абʼяднаньне «Гендэрныя пэрспэктывы».
У Беларусі не спыняецца перасьлед удзельнікаў мірных пратэстаў. Апошнімі днямі ў іх ліку і шматлікія актывісты прафсаюзнага руху.
Папярэдняга судзьдзю павысілі, а з новым закрыты ад грамадзкасьці працэс можа пачацца нанова.
Пра гэта Свабодзе паведаміў брат Натальлі Генадзь Касьян. У судзе яму сказалі, што «прадстаўленьне ПК-4 аб пераводзе ў турму задаволена». У якую турму будуць пераводзіць, вырашыць адмiнiстрацыя.
Суд Чыгуначнага раёну Гомля 24 верасьня павінен быў разгледзець справу «Аб пераводзе ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і зьмяненьні ўмоў рэжыму» для палітзьняволенай грамадзянкі Швайцарыі Натальлі Хершэ. Гэтае паседжаньне значылася ў раскладзе суду.
Гэта першы вядомы выпадак, калі асудзілі менавіта за репост з канала Tut.by.
Загрузіць яшчэ