25 верасьня суд Савецкага раёну Гомля мае вынесьці прысуд школьніцы і яе прыяцелям, якія ўдзельнічалі ў наркатычным бізнэсе. Ім пагражае па 11 гадоў пазбаўленьня волі.
Аб гэтым папрасіла маці ахвяры, якая на працэсе зьяўляецца адной з абвінавачаных. Пракурор выступіў супраць.
Расеец Андрэй Цюрын прызнаў сябе вінаватым у крадзяжы пэрсанальных зьвестак кліентаў 12 амэрыканскіх фінансавых кампаній і банкаў з мэтай узбагачэньня. Гэта найбуйнейшая зь вядомых кібэратак на амэрыканскі банк.
Прызначаны на 25 верасьня працэс над актывістам анархісцкага руху Зьмітром Паліенкам Менскі гарадзкі суд вырашыў зрабіць закрытым ад грамадзкасьці. Гэтую інфармацыю пацьвердзілі 20 верасьня ў прэсавай службе Вярхоўнага суду. Але на якой падставе было прынята такое рашэньне?
Суд Менскага раёну вынес рашэньне у справе аб здарэньні ў парку актыўнага адпачынку «Кольт», дзе такса «разарвала» твар дзіцяці. Гаспадару сабакі далі штраф, паведамляе Tut.by.
Суд Першамайскага раёну Менску вынес прысуд у крымінальнай справе аб парушэньні правілаў бясьпекі горных і будаўнічых работ на будоўлі «Газпром-центра». 30 сакавіка на будоўлі загінуў рабочы.
Судовы працэс супраць былога палітвязьня Зьмітра Паліенкі пачнецца 25 верасьня ў закрытым рэжыме.
Грамадзяніна Грузіі Кахабера Калатазішвілі, асуджанага за выраб наркотыкаў, дэпартуюць зь Беларусі. Каб паскорыць працэдуру дэпартацыі, ягонай жонцы, жыхарцы Слаўгараду Анжаліцы Калатазішвілі, прапанавалі купіць яму білет на самалёт да Тбілісі. Кошт квітка сувымерны ейнай пэнсіі інваліда І групы.
Працэс па справе былога старшыні Жодзінскага гарсавета Юрыя Шарага пачаўся ў Барысаўскім раённым судзе. Яго вінавацяць у атрыманьні хабару ў вялікім памеры.
Газэта «Вечерний Могилев» запатрабавала правядзеньня лінгвістычнай экспэртызы сваіх публікацый, у якіх выяўленыя прыкметы экстрэмізму. Сродкаў, аднак, на такую паслугу ў яе няма.
Вынікам другога дня працэсу над экс-гендырэктарам Менскага заводу шасьцерняў Сяргеем Пацкевічам стала несупадзеньне таго, што кажа абвінавачаны пра ініцыятыву атрыманьня хабару — і што заяўляе сьведка, які даваў грошы. Каму зь іх паверыць суд?
Судзіць былога палітвязьня будуць у Менскім гарадзкім судзе, працэс пачнецца 25 верасьня а 10-й гадзіне.
Каб былі паўналетнімі, пагражаў бы расстрэл.
Трэцяму фігуранту справы, Андрэю — да 3 гадоў абмежаваньня волі з накіраваньнем на «хімію».
У Маскоўскім судзе Менску пачаўся працэс над экс-гендырэктарам Менскага заводу шасьцерняў Сяргеем Пацкевічам і былым прадстаўніком Чарапавецкага ліцейнага мэталюргічнага заводу Ўладзімерам Пашкевічам.
«Я ганаруся сваім сынам», — з такімі словамі зьвярнулася Валянціна Дамарацкая да журналістаў адразу пасьля прысуду. Сёньня яна расказала Свабодзе, як перажывае зьняволеньне сына і што робіць, каб вызваліць яго з-за кратаў.
Навасадзюк затрыманы праз абвінавачаньне ў дачыненьні да крадзяжу $1 мільярда з банкаўскай сыстэмы Малдовы.
20-гадовая жанчына нарадзіла сына сёлета ў лютым. Калі дзіцяці было 2-3 месяцы, маці сыстэматычна яго біла.
За парушэньні, зьвязаныя са стварэньнем безбарʼернага асяродзьдзя, у Менску ўпершыню асудзілі былых кіраўнікоў ЖКГ. Прысуд — турэмнае зьняволеньне з адтэрміноўкай.
Вярхоўны суд Расеі прызнаў законным прысуд грамадзяніну Польшчы Марыяну Радзаеўскаму. Раней яму прысудзілі 14 гадоў калёніі строгага рэжыму праз абвінавачаньне ў шпіянажы.
Чаму той, хто пацярпеў ад памылкі доктара, мусіць судзіцца некалькі гадоў? І ад каго трэба бараніць мэдыкаў? Сабралі 4 драматычныя гісторыі, у якіх у пацыентаў свая праўда, у лекараў — свая.
Справа на 150 млн даляраў пачалася праз год пасьля таго, як Лукашэнка і Бэрдымухамэдаў урачыста адкрылі ў Туркмэністане завод, збудаваны беларусамі.
Суд Савецкага раёну Гомля разглядае крымінальную справу за распаўсюджваньне псыхатропных рэчываў.
Непаўналетняму Вадзіму М. за падвойнае забойства ў стаўпецкай сярэдняй школе прысудзілі 13 гадоў калёніі і 110 тысяч рублёў кампэнсацыі для сямʼі забітай настаўніцы. Прысуд агучылі ў судзе Стаўпецкага раёну 11 верасьня.
Пад канец другога судовага дня на працэсе ў Баранавічах па справе аб крадзяжы зь мясцовай вайсковай часткі зброі і выбухоўкі прадстаўнікі пракуратуры закончылі чытаць абвінавачаньне. На лаве падсудных 10 чалавек. Кожнага суд спытаў, ці прызнае ён віну і ці згодны даваць паказаньні.
Міністэрства ўнутраных спраў ня будзе абскарджваць прысуд, які назваў дзеяньні супрацоўнікаў ведамства незаконнымі, сказаў кіраўнік МУС Юры Караеў.
Суд у Парыжы вырашыў, што француская кампанія нясе фінансавыя абавязаньні ў сувязі са сьмерцю супрацоўніка, у якога здарыўся інфаркт падчас сэксу з незнаёмкай у камандзіроўцы.
Дзяржаўны абвінаваўца пасьля паседжаньня выйшаў да журналістаў, але на большасьць пытаньняў адказаць ня змог, бо працэс быў закрыты.
13 гадоў калёніі і 110 тысяч рублёў кампэнсацыі для сямʼі забітай настаўніцы прысудзіў Менскі абласны суд Вадзіму М. за двайное забойства ў стаўпецкай сярэдняй школе № 2 11 лютага 2019 году. Прысуд агучылі ў судзе Стаўпецкага раёну 11 верасьня.
Гэта амаль столькі ж, колькі было за першую палову мінулага году — тады асудзілі 488 карупцыянэраў.
Падрабязнасьці гучнай справы раскрылі ў першы дзень суду пракуроры.
Пазваныя заявілі ў спрэчках у судзе, што дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі пры затрыманьні Дзьмітрыя Серады былі законнымі і абгрунтаванымі.
Працэс пачаўся 19 жніўня. Ён праходзіў у закрытым рэжыме. Пракурор просіць пакараць абвінавачанага максымальным тэрмінам зьняволеньня.
Дваіх службоўцаў Дзяржаўнай інспэкцыі маламерных суднаў Магілёўскай вобласьці асудзілі за злоўжываньне ўладаю, хабарніцтва, службовы падлог. Зацікаўленыя ў спрыяльным вырашэньні пытаньняў разьлічваліся зь імі алькагольнымі напоямі ды харчамі.
У Баўгарыі старшыня Нацыянальнага руху «Русафілы» Мікалай Малінаў абвінавачаны ў шпіянажы на карысьць расейскіх арганізацый.
Былы міліцыянт абвінавачваўся ў хуліганстве, перавышэньні ўлады, бязьдзеяньні службовай асобы і зьнішчэньні дакумэнта.
На лаве падсудных 10 чалавек. Сярод абвінавачаных вайскоўцы, міліцыянт, цывільныя спэцыялісты і беспрацоўныя. Сьледзтва працягвалася амаль год.
У Гомлі судзяць былога супрацоўніка міліцыі Багдана Масьціча з аддзелу барацьбы з эканамічнымі злачынствамі Цэнтральнага РАУС. 9 верасьня ён выступіў у судзе з апошнім словам.
Грамадзянін Украіны праз амаль 15 гадоў сваёй нібыта супрацы зь беларускімі спэцслужбамі прызнаўся ў шпіянажы на карысьць Беларусі.
Былы начальнік раённага аддзелу наркакантролю з Магілёва Іван Пацёмкін адбывае 10-гадовае пакараньне з тымі, каго правакаваў на парушэньне закону і каго ў выніку асудзілі за наркотыкі.
Пра матыў забойства ў стаўпецкай школе №2, які не прагучыць у судзе. Чытаючы новую кнігу Дзьмітрыя Гурневіча.
Карпарацыя Google і відэасэрвіс YouTube, які ёй належыць, заплацяць 170 мільёнаў даляраў штрафу за парушэньне закону аб абароне прыватнасьці дзяцей у інтэрнэце. Пра гэта паведаміла Фэдэральная гандлёвая камісія ЗША (FTC).
Пасьля прызнаньняў Аляксандра Лукашэнкі і старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка, што прадстаўнікі сілавых структураў займаліся фальсыфікацыямі крымінальных спраў, сталі вядомымі дэталі некаторых спраў.
Прысуды атрымалі і ўсе ягоныя падначаленыя.
Уладальніка заводу Лемяшэўскага пакінулі пад вартай, «зь ім яшчэ вельмі шмат людзей затрымана».
Суд палічыў, што паведамленьне заклікае да гвалту ў дачыненьні да дзяцей супрацоўнікаў паліцыі і Расгвардыі.
Эканамічны суд Менску адхіліў пазоў Нацыянальнага аэрапорту Менск супраць сайту Petitions.by, напісаў у фэйсбуку блогер Антон Матолька. Акрамя гэтага, аэрапорт мусіць сплаціць сайту 1400 рублёў для кампэнсацыі паслуг адваката.
Каля 20 чалавек (збольшага — хлапцы з голым торсам) зь песьнямі прайшлі 25 жніўня па Савецкай вуліцы, запалілі некалькі дымавых шашак. Такім чынам яны хацелі запрасіць Макса Каржа на канцэрт у Горадню, дзе ён апошні раз выступаў у 2015-м.
У Савецкім раённым судзе Менску пачаўся працэс над былым генэральным дырэктарам пінскага прадпрыемства «Палесьсе», якога вінавацяць у спробе даць 500 даляраў хабару супрацоўніку аддзелу прымусовага выкананьня.
Загрузіць яшчэ