Чаму той, хто пацярпеў ад памылкі доктара, мусіць судзіцца некалькі гадоў? І ад каго трэба бараніць мэдыкаў? Сабралі 4 драматычныя гісторыі, у якіх у пацыентаў свая праўда, у лекараў — свая.
Справа на 150 млн даляраў пачалася праз год пасьля таго, як Лукашэнка і Бэрдымухамэдаў урачыста адкрылі ў Туркмэністане завод, збудаваны беларусамі.
Суд Савецкага раёну Гомля разглядае крымінальную справу за распаўсюджваньне псыхатропных рэчываў.
Непаўналетняму Вадзіму М. за падвойнае забойства ў стаўпецкай сярэдняй школе прысудзілі 13 гадоў калёніі і 110 тысяч рублёў кампэнсацыі для сямʼі забітай настаўніцы. Прысуд агучылі ў судзе Стаўпецкага раёну 11 верасьня.
Пад канец другога судовага дня на працэсе ў Баранавічах па справе аб крадзяжы зь мясцовай вайсковай часткі зброі і выбухоўкі прадстаўнікі пракуратуры закончылі чытаць абвінавачаньне. На лаве падсудных 10 чалавек. Кожнага суд спытаў, ці прызнае ён віну і ці згодны даваць паказаньні.
Міністэрства ўнутраных спраў ня будзе абскарджваць прысуд, які назваў дзеяньні супрацоўнікаў ведамства незаконнымі, сказаў кіраўнік МУС Юры Караеў.
Суд у Парыжы вырашыў, што француская кампанія нясе фінансавыя абавязаньні ў сувязі са сьмерцю супрацоўніка, у якога здарыўся інфаркт падчас сэксу з незнаёмкай у камандзіроўцы.
Дзяржаўны абвінаваўца пасьля паседжаньня выйшаў да журналістаў, але на большасьць пытаньняў адказаць ня змог, бо працэс быў закрыты.
13 гадоў калёніі і 110 тысяч рублёў кампэнсацыі для сямʼі забітай настаўніцы прысудзіў Менскі абласны суд Вадзіму М. за двайное забойства ў стаўпецкай сярэдняй школе № 2 11 лютага 2019 году. Прысуд агучылі ў судзе Стаўпецкага раёну 11 верасьня.
Гэта амаль столькі ж, колькі было за першую палову мінулага году — тады асудзілі 488 карупцыянэраў.
Падрабязнасьці гучнай справы раскрылі ў першы дзень суду пракуроры.
Пазваныя заявілі ў спрэчках у судзе, што дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі пры затрыманьні Дзьмітрыя Серады былі законнымі і абгрунтаванымі.
Працэс пачаўся 19 жніўня. Ён праходзіў у закрытым рэжыме. Пракурор просіць пакараць абвінавачанага максымальным тэрмінам зьняволеньня.
Дваіх службоўцаў Дзяржаўнай інспэкцыі маламерных суднаў Магілёўскай вобласьці асудзілі за злоўжываньне ўладаю, хабарніцтва, службовы падлог. Зацікаўленыя ў спрыяльным вырашэньні пытаньняў разьлічваліся зь імі алькагольнымі напоямі ды харчамі.
У Баўгарыі старшыня Нацыянальнага руху «Русафілы» Мікалай Малінаў абвінавачаны ў шпіянажы на карысьць расейскіх арганізацый.
Былы міліцыянт абвінавачваўся ў хуліганстве, перавышэньні ўлады, бязьдзеяньні службовай асобы і зьнішчэньні дакумэнта.
На лаве падсудных 10 чалавек. Сярод абвінавачаных вайскоўцы, міліцыянт, цывільныя спэцыялісты і беспрацоўныя. Сьледзтва працягвалася амаль год.
У Гомлі судзяць былога супрацоўніка міліцыі Багдана Масьціча з аддзелу барацьбы з эканамічнымі злачынствамі Цэнтральнага РАУС. 9 верасьня ён выступіў у судзе з апошнім словам.
Грамадзянін Украіны праз амаль 15 гадоў сваёй нібыта супрацы зь беларускімі спэцслужбамі прызнаўся ў шпіянажы на карысьць Беларусі.
Былы начальнік раённага аддзелу наркакантролю з Магілёва Іван Пацёмкін адбывае 10-гадовае пакараньне з тымі, каго правакаваў на парушэньне закону і каго ў выніку асудзілі за наркотыкі.
Пра матыў забойства ў стаўпецкай школе №2, які не прагучыць у судзе. Чытаючы новую кнігу Дзьмітрыя Гурневіча.
Карпарацыя Google і відэасэрвіс YouTube, які ёй належыць, заплацяць 170 мільёнаў даляраў штрафу за парушэньне закону аб абароне прыватнасьці дзяцей у інтэрнэце. Пра гэта паведаміла Фэдэральная гандлёвая камісія ЗША (FTC).
Пасьля прызнаньняў Аляксандра Лукашэнкі і старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка, што прадстаўнікі сілавых структураў займаліся фальсыфікацыямі крымінальных спраў, сталі вядомымі дэталі некаторых спраў.
Прысуды атрымалі і ўсе ягоныя падначаленыя.
Уладальніка заводу Лемяшэўскага пакінулі пад вартай, «зь ім яшчэ вельмі шмат людзей затрымана».
Суд палічыў, што паведамленьне заклікае да гвалту ў дачыненьні да дзяцей супрацоўнікаў паліцыі і Расгвардыі.
Эканамічны суд Менску адхіліў пазоў Нацыянальнага аэрапорту Менск супраць сайту Petitions.by, напісаў у фэйсбуку блогер Антон Матолька. Акрамя гэтага, аэрапорт мусіць сплаціць сайту 1400 рублёў для кампэнсацыі паслуг адваката.
Каля 20 чалавек (збольшага — хлапцы з голым торсам) зь песьнямі прайшлі 25 жніўня па Савецкай вуліцы, запалілі некалькі дымавых шашак. Такім чынам яны хацелі запрасіць Макса Каржа на канцэрт у Горадню, дзе ён апошні раз выступаў у 2015-м.
У Савецкім раённым судзе Менску пачаўся працэс над былым генэральным дырэктарам пінскага прадпрыемства «Палесьсе», якога вінавацяць у спробе даць 500 даляраў хабару супрацоўніку аддзелу прымусовага выкананьня.
Затрыманага ў Менску ўдзельніка маскоўскай акцыі 27 ліпеня Мікіту Чырцова перадалі органу па грамадзянстве і міграцыі Першамайскага раёну сталіцы для высылкі ў Расею.
29 жніўня Гомельскі абласны суд разгледзеў апэляцыйную скаргу Гомельскага хімзаводу. Іхны супрацоўнік — ратавальнік Кірыла Раманаў загінуў у 2017 годзе пры аўральных працах перад прыездам Аляксандра Лукашэнкі. Бацькі спаганялі з хімзаводу маральную шкоду.
У Заводзкім судзе Менску пачаўся разгляд справы аб кампэнсацыі матэрыяльнай шкоды лекару-пэдыятру Дзьмітрыю Серадзе і ягонай сям’і ад памылковага ўварваньня супрацоўнікаў міліцыі ў ягоную кватэру.
У Віцебску паводле некалькіх „карупцыйных“ артыкулаў Крымінальнага кодэксу судзяць супрацоўніка Мёрскага РАУС Аляксандра Літвінава, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».
Нацыянальны аэрапорт патрабуе выдаліць з сайта пэтыцыю «Аб зьняцьці абмежаваньняў на колькасьць бясплатных заездаў для легальных перавозчыкаў», апублікаваць абвяржэньне і спыніць выдачы спасылак на інтэрнэт-рэсурсы апэратарамі пошукавых сыстэм. Апошняе патрабаваньне адвакат назваў нонсэнсам.
На прадпрыемстве распрацоўвалі праектную дакумэнтацыю па комплексе супрацьаварыйнай аўтаматыкі Беларускай АЭС, якая будуецца ў Астраўцы.
У Менску на 4 і 9 гадоў калёніі асудзілі за хабар супрацоўніц камбінату школьнага харчаваньня Фрунзенскага раёну. Прысуд агучыў Заводзкі суд Менску 20 жніўня.
Кіраўніца расейскай праваабарончай арганізацыі «Русь сидящая» Вольга Раманава — пра разнос, учынены Лукашэнкам сілавікам, і пра параўнаньне беларускай і расейскай праваахоўных сыстэмаў.
Аднаму — два з паловай гады «хіміі», яшчэ двум — год і тры месяцы абмежаваньня волі без накіраваньня ў калёнію.
Былы малодшы лейтэнант міліцыі Мікалай Раеў, які летась разам з калегамі зьбіў двух мсьціслаўцаў, асуджаны на тры гады калёніі ўзмоцненага рэжыму і пазбаўлены званьня, паведамляе Белсат.
Галрэд выданьня кажа, што абвяшчаў збор грошай на расьсьледаваньні — атрымаў грошы і інфармацыю, выдаў уласнае расьсьледаваньне.
У судзе Шчучынскага раёна 18-гадовага Руслана Сіроціна асудзілі за тое, што ён незнарок забіў свайго таварыша па спорце Андрэя Дараховіча.
«Богдан спрабуе вывучыць шматгадовы досьвед лідэра Беларусі і перадаць яго "Зэ-камандзе"», — іранізавалі журналісты.
У горадзе зь сярэдзіны ліпеня адбываюцца пратэсты супраць нерэгістрацыі незалежных кандыдатаў на мясцовых выбарах.
23 гады на траіх атрымалі Ягор, Слава і Андрэй. Падлеткаў абвінавачвалі ў распаўсюдзе псыхаактыўных рэчываў у складзе арганізаванай групы. Наркадылераў, якія пастаўлялі наркотыкі, не знайшлі. Распавядаем чатыры гісторыі, калі падлеткі траплялі ў турму «за наркотыкі».
Грамадзянін Расеі, жыхар Хойнікаў Сяргей Рэзчык застанецца ў Беларусі. Хойніцкая міліцыя, а ўсьлед за ёй і раённы суд прынялі рашэньне аб высылцы расейца зь Беларусі на 10 гадоў за правапарушэньні. Гомельскі абласны суд 20 жніўня адмяніў гэтыя рашэньні.
У КДК «ніякай справы ў вытворчасьці няма». Але справай можа займацца і іншы праваахоўны орган.
Суд Заводскага раёна Менску 21 жніўня пачаў разгляд крымінальнай справы былога гендырэктара СТАА «Тамбаз» Льва Хаюціна, паведамляе БелаПАН.
Ад «палачнай сыстэмы» да зьбіваньняў, кіданьняў за краты і падкідваньня наркотыкаў.
Паводле яго слоў, трэць прадстаўленых доказаў суды не выкарыстоўваюць.
Загрузіць яшчэ