Жыхару Віцебскага раёну Віктару Паўлаву прысудзілі расстрэл. Віцебскі абласны суд 30 ліпеня прызнаў яго вінаватым у забойстве дзьвюх пэнсіянэрак.
Злата Савостава, якая наехала на актывіста Леаніда Кулакова каля рэстарана «Поедем поедим», ніякай адказнасьці не панесла. Усе грошы заплаціць яе маці Сьвятлана.
Генпракуратура абскардзіла прысуд галоўнаму інжынэру МЗКЦ, якога апраўдалі пасьля 4 гадоў СІЗА
Вярхоўны суд зьмякчыў пакараньне былому начальніку галоўнага ўпраўленьня спажывецкага рынку Менгарвыканкаму Сяргею Барысевічу, паведамляе БелТА. Тэрмін асноўнага пакараньня скарацілі з 14 да 13 гадоў пазбаўленьня волі.
Агулам ён быў «больш за 400 сутак у экстрэмальных умовах» — у ШЫЗА і ПКТ.
Суд Кастрычніцкага раёну Магілёва вынес прысуд па крымінальнай справе супраць былога галоўнага інжынэра ААТ «Бабушкіна крынка» і дваіх заснавальнікаў іншых юрыдычных асоб, піша БелТА.
Судовае паседжаньне цягнулася ня больш за гадзіну.
Прынамсі некаторыя з удзельнікаў бунту асуджаныя паводле «наркатычнага» артыкулу 328, прычым некаторыя былі арыштаваныя ў 18 гадоў.
Менскі абласны суд асудзіў на пажыцьцёвае зьняволеньне менчука Аляксея Сінькевіча. Суд прызнаў яго вінаватым у забойстве бізнэсоўца зь Бярэзані (Беразіно) Сяргея Мяцельскага, а таксама ў вымаганьні, незаконных дзеяньнях са зброяй і падпале аўтамабіля.
І яшчэ за графіці ў Курапатах. У дадатак да ранейшых трох справаў.
Выніковая сума пазову Галоўнага ўпраўленьня ўнутраных спраў Менгарвыканкаму да арганізатараў сьвяткаваньня Дня Волі, які прайшоў 24 сакавіка ў сталічным Кіеўскім сквэры, перавысіла 8 000 рублёў. Гэтая лічба прагучала падчас слуханьняў у судзе Маскоўскага раёну Менску.
Каб самому пазьбегнуць штрафаў за зьніжэньне паказьнікаў па «прадухіленьні невытворчага траўматызму на абʼектах транспарту».
«Ён кажа, што ГУБАЗіК прыяжджае пэрыядычна, спрабуе размаўляць, ён не ўступае ў дыялёг. Парушэньняў канкрэтна не называе, але кажа — за правакатыўныя дробязі».
Суд Партызанскага раёну Менску 23 ліпеня задаволіў скаргу лекара Дзьмітрыя Серады на адмову Сьледчага камітэту распачаць крымінальную справу супраць міліцыянтаў, якія затрымалі і зьбілі яго.
Паводле «Расейскай газэты», у Расеі прынялі новы закон, які дазваляе ствараць філіялы калёній-пасяленьняў пры прадпрыемствах, дзе ёсьць праца для зьняволеных.
19 ліпеня Першамайскі раённы суд Менску апраўдаў па ўсіх выстаўленых абвінавачаньнях галоўнага інжынэра Менскага заводу колавых цягачоў Андрэя Галавача.
Суд Першамайскага раёну прызнаў яго невінаватым у атрыманьні хабару і вызваліў. Тым часам як пракурор прасіў асудзіць яго на 9 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
У Менскім абласным судзе пачаліся спрэчкі ў справе аб забойстве бізнэсоўца Мяцельскага пад Бярэзаньню ў верасьні 2016 году, паведамляе Tut.by.
Мужчына казаў, што матывам злачынства была рэўнасьць.
Крымінальную справу актывіста анархісцкага руху Зьмітра Паліенкі на пачатку ліпеня перадалі ў пракуратуру для накіраваньня ў суд. Але абвінавачаньне могуць дапоўніць.
Мікіту Макарчыку прысудзілі два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую установу адкрытага тыпу (так званая «хатняя хімія»).
Суд у справе сьмерці падлетка-цяжкаатлета Андрэя Дараховіча апытвае сьведак — іншых навучэнцаў, якія адзін за адным расказваюць пра выпадкі дзедаўшчыны ў калектыве. Раней яны не казалі пра гэта, бо баяліся.
Былы гулец моладзевай каманды «Юнацтва» абвінавачваецца паводле 328-га артыкулу.
Пяцігадовы Кірыл загінуў 31 траўня ў двары дома ў Пераяслава-Хмяльніцкім, дзе жыла ягоная сям’я.
Мэксыканскі наркабарон Хаакін Гусман, называны «Эль Чапа», быў пакараны пажыцьцёвым зьняволеньнем і дадаткова 30 гадамі турмы, а таксама будзе павінен заплаціць 12,6 мільярдаў даляраў.
Цэнтральны суд Менску 17 ліпеня агучыў прысуд былому футбалісту Ільлю Лухвічу. За продаж няспраўных iPhone менчуку прысудзілі два гады «хатняй хіміі».
18-гадовы хлапец тройчы ўдарыў у грудзі 16-гадовага навучэнца лідзкай вучэльні алімпійскага рэзэрву. У таго спынілася сэрца. Справу пачалі разглядаць у судзе Шчучынскага раёну 17 ліпеня.
Канстанцін і Максім працавалі ў Менску як кансультанты кампаніі «Пиро-Росс». Да вырабу прадукцыі дачыненьня ня мелі. У самой кампаніі «Пиро-Росс» цяпер ідзе пракурорская праверка.
16 ліпеня суд Першамайскага раёну Менску вынес прысуд былому генэральнаму дырэктару і начальніку службы бясьпекі і аховы ААТ «Прыборабудаўнічы завод „Аптрон“».
Вядома, што двум расейцам ужо выставілі абвінавачаньне. Каго яшчэ падазраюць, афіцыйна не паведамляецца, але чуткі пра яшчэ двух фігурантаў ужо хадзілі.
Паводле якіх артыкулаў выставілі абвінавачаньні, не ўдакладняецца. Сьледчы камітэт Беларусі пакуль не пацьвердзіў гэтых зьвестак — там заявілі, што могуць толькі сказаць, што сьледзтва працягваецца.
Пракурор запатрабаваў 9 гадоў калёніі для галоўнага інжынэра Менскага заводу колавых цягачоў Андрэя Галавача. 16 ліпеня прагучала апошняе слова абвінавачанага. У гэты ж дзень завяршыла прамову ў абарону Андрэя Галавача ягоная адвакатка Алена Варанко.
Апэляцыйны суд Амстэрдаму 16 ліпеня вынес папярэдняе рашэньне па «скіфскім золаце», паведамілі ў прэс-службе суду.
Пракурор папрасіў для былога галоўнага інжынэра Менскага заводу колавых цягачоў Андрэя Галавача 9 гадоў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці за хабар
Суд Менскага раёну прызнаў абаронцаў Курапатаў Рыгора Асаўлу і Дзяніса Ўрбановіча вінаватымі ў дробным хуліганстве, паведамляе БелаПАН.
Вера Арэшка не прызнала віны ў выдаваньні тайны сьледзтва і захоўваньні зброі.
Фэдэральная гандлёвая камісія ЗША ўхваліла штраф у 5 млрд даляраў для кампаніі Facebook за ўцечку дадзеных карыстальнікаў, выкарыстаных кампаніяй Cambridge Analytica.
Яго прызналі вінаватым у датычнасьці да сьмерці італьянскага фотажурналіста.
Магілёўскі журналіст Уладзімер Лапцэвіч паставіў за мэту прыцягнуць да адказнасьці чыноўніка і міліцыянта за перашкоду прафэсійнай дзейнасьці — і не саступае.
Тэлеграм-канал Nexta сьцьвярджае, што статус падазраваных у справе таксама маюць капітан, намесьнік вайсковага камэнданта Менскай вайсковай камэндатуры Д. Пасьледні і старшы лейтэнант, камандзір патрульнай роты А. Круглік.
18-гадовага студэнта Акадэміі авіяцыі прызналі вінаватым у наўмысным забойстве хлопца і прысудзілі 11 гадоў пазбаўленьня волі.
За іх песьні — такія як «I’m Your God Now» (Я цяпер ваш Бог) і «Teh-Hell-Ran» (зьмяшэньне словаў «Тэгеран» і «пекла») музыкаў абвінавацілі ў блюзьнерстве і антыдзяржаўнай прапагандзе.
Яму і дзьвюм жанчынам пагражае да 15 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці. Лёс дзяцей не раскрываюць.
10 ліпеня ў Берасьцейскім абласным судзе абвясьцілі прысуд 44-гадоваму беларусу за ўдзел ва ўзброеным канфлікце на баку так званай «ДНР», паведамляе Tut.by.
Горадзенскага актывіста Мечыслава Супрона асудзілі на 127,5 рублёў штрафу (5 базавых велічынь). Раней ён павесіў на старым мосьце ў Горадні плякат «Нёман атручаны лідзкай ЖКГ».
Апэляцыйны суд у Нью-Ёрку забараніў прэзыдэнту ЗША Дональду Трампу абмяжоўваць карыстальнікам доступ да сваёй асабістай старонкі ў Твітэры.
Затрыманы атрымаў гатоўкай 1200 даляраў ЗША ад заснавальніка камэрцыйнай структуры за «спрыяльнае рашэньне пытаньняў» зь ягонай кампэтэнцыі ў «гаспадарчых узаемаадносінах між дзьвюма арганізацыямі».
«За чатыры месяцы і пры дапамозе паднятага на вушы Бярозаўскага РАУС, прыкамандзіраванага супрацоўніка Берасьцейскага АБЭП, дванаццаці сьледчых Бярозаўскага раённага сьледчага камітэту і двух сьледчых Кобрынскага сьледчага камітэту».
Суд Ленінскага раёну Магілёва пачаў разгляд заявы мясцовага райаддзелу міліцыі аб прызнаньні публікацыяў газэты «Вечерний Могилев» экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Кажа, адмовіўся забіваць апазыцыянэра і вызваліў асуджаных на сьмерць.
Загрузіць яшчэ