Пракурор запатрабаваў 9 гадоў калёніі для галоўнага інжынэра Менскага заводу колавых цягачоў Андрэя Галавача. 16 ліпеня прагучала апошняе слова абвінавачанага. У гэты ж дзень завяршыла прамову ў абарону Андрэя Галавача ягоная адвакатка Алена Варанко.
Апэляцыйны суд Амстэрдаму 16 ліпеня вынес папярэдняе рашэньне па «скіфскім золаце», паведамілі ў прэс-службе суду.
Пракурор папрасіў для былога галоўнага інжынэра Менскага заводу колавых цягачоў Андрэя Галавача 9 гадоў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці за хабар
Суд Менскага раёну прызнаў абаронцаў Курапатаў Рыгора Асаўлу і Дзяніса Ўрбановіча вінаватымі ў дробным хуліганстве, паведамляе БелаПАН.
Вера Арэшка не прызнала віны ў выдаваньні тайны сьледзтва і захоўваньні зброі.
Фэдэральная гандлёвая камісія ЗША ўхваліла штраф у 5 млрд даляраў для кампаніі Facebook за ўцечку дадзеных карыстальнікаў, выкарыстаных кампаніяй Cambridge Analytica.
Яго прызналі вінаватым у датычнасьці да сьмерці італьянскага фотажурналіста.
Магілёўскі журналіст Уладзімер Лапцэвіч паставіў за мэту прыцягнуць да адказнасьці чыноўніка і міліцыянта за перашкоду прафэсійнай дзейнасьці — і не саступае.
Тэлеграм-канал Nexta сьцьвярджае, што статус падазраваных у справе таксама маюць капітан, намесьнік вайсковага камэнданта Менскай вайсковай камэндатуры Д. Пасьледні і старшы лейтэнант, камандзір патрульнай роты А. Круглік.
18-гадовага студэнта Акадэміі авіяцыі прызналі вінаватым у наўмысным забойстве хлопца і прысудзілі 11 гадоў пазбаўленьня волі.
За іх песьні — такія як «I’m Your God Now» (Я цяпер ваш Бог) і «Teh-Hell-Ran» (зьмяшэньне словаў «Тэгеран» і «пекла») музыкаў абвінавацілі ў блюзьнерстве і антыдзяржаўнай прапагандзе.
Яму і дзьвюм жанчынам пагражае да 15 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці. Лёс дзяцей не раскрываюць.
10 ліпеня ў Берасьцейскім абласным судзе абвясьцілі прысуд 44-гадоваму беларусу за ўдзел ва ўзброеным канфлікце на баку так званай «ДНР», паведамляе Tut.by.
Горадзенскага актывіста Мечыслава Супрона асудзілі на 127,5 рублёў штрафу (5 базавых велічынь). Раней ён павесіў на старым мосьце ў Горадні плякат «Нёман атручаны лідзкай ЖКГ».
Апэляцыйны суд у Нью-Ёрку забараніў прэзыдэнту ЗША Дональду Трампу абмяжоўваць карыстальнікам доступ да сваёй асабістай старонкі ў Твітэры.
Затрыманы атрымаў гатоўкай 1200 даляраў ЗША ад заснавальніка камэрцыйнай структуры за «спрыяльнае рашэньне пытаньняў» зь ягонай кампэтэнцыі ў «гаспадарчых узаемаадносінах між дзьвюма арганізацыямі».
«За чатыры месяцы і пры дапамозе паднятага на вушы Бярозаўскага РАУС, прыкамандзіраванага супрацоўніка Берасьцейскага АБЭП, дванаццаці сьледчых Бярозаўскага раённага сьледчага камітэту і двух сьледчых Кобрынскага сьледчага камітэту».
Суд Ленінскага раёну Магілёва пачаў разгляд заявы мясцовага райаддзелу міліцыі аб прызнаньні публікацыяў газэты «Вечерний Могилев» экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Кажа, адмовіўся забіваць апазыцыянэра і вызваліў асуджаных на сьмерць.
Раней школьніку выставілі канчатковае абвінавачаньне ў двайным забойстве і асабліва злосным хуліганстве.
Амэрыканскі мультымільянэр і фінансіст Джэфры Эпштэйн арыштаваны 6 ліпеня ў ЗША ў сувязі з абвінавачваньнямі ў датычнасьці да сэксуальных злачынстваў. Цяпер яго трымаюць у фэдэральнай турме.
Суд у Маскве арыштаваў да 4 верасьня памочніка паўнамоцнага прадстаўніка прэзыдэнта Расеі ва Ўральскай фэдэральнай акрузе Аляксандра Вараб’ёва па справе аб дзяржаўнай здрадзе.
Прозьвішча і матывы дзеяньняў асуджанага за злачынства ў галіне камунікацыі ўраджэнца Беларусі не называюцца. Асуджаны прызнаў віну і атрымаў мінімальнае пакараньне.
Віктар Юшчанка праходзіць у справе аб дапамозе былому прэзыдэнту Віктару Януковічу ў завалоданьні рэзыдэнцыяй «Межыгорʼе».
Пагражалі падкінуць наркотыкі 16-гадоваму сыну, шантажавалі. Маці Андрэя Дамарацкага прыводзіць шокавыя падрабязнасьці ціску на яго падчас сьледзтва.
Вярхоўны суд Беларусі прысудзіў былому памочніку Аляксандра Лукашэнкі па Горадзенскай вобласьці Сяргею Раўнейку 12 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці за хабар у асабліва вялікім памеры.
Вярнуў гістарычныя назвы цэнтральным вуліцам, дазволіў фатаграфаваць у крамах, прасоўваў нацыянальную кухню ў рэстаранах.
Абвінавачаны застаецца пад вартай, справа перададзеная пракурору для накіраваньня ў суд.
У Менскім раённым судзе пачаўся працэс над трыма непаўналетнімі, якіх абвінавачваюць у распаўсюдзе псыхаактыўных рэчываў у складзе арганізаванай групы. Малодшаму, Ягору С., на момант арышту было 15 гадоў.
Затрыманых у Курапатах маладафронтаўцаў суд прызнаў вінаватымі ў непадпарадкаваньні міліцыі і ў хуліганстве.
У Гомельскім раёне асудзілі былога дырэктара ЦЭЦ Гарадзейскага цукровага камбінату за арсэнал зброі, які той захоўваў дома.
Сяргей Дубавец у сьвеце зомбі. Усе як жывыя, але…
Менскі гарадзкі суд 4 ліпеня пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да 41 чалавека за распаўсюджаньне наркатычных сродкаў, паведамляе БелаПАН.
Акруговы адміністрацыйны суд Кіева адмовіўся на патрабаваньне Беларускай цэмэнтнай кампаніі прызнаць незаконнымі ўведзеныя андыдэмпінгавыя абмежаваньні на пастаўкі беларускага цэмэнту на ўкраінскі рынак.
Аўдыёзапіс размовы з прадстаўніком суду прыслалі Свабодзе. Юрысту адмаўляюцца адказаць, ці паступіў закон на разгляд у суд, і тлумачаць, што абмяркоўваць яго будуць толькі судзьдзі.
Дзяцей білі так, што папруга парвалася. За «катаваньне непаўналетняга» пагражае да 5 гадоў турмы.
Суд у Кіеве на запатрабаваньне Сьледчага камітэту Беларусі арыштаваў кватэру, якую «за карупцыйныя грошы» купіў сын былога генэральнага дырэктара ААТ «Агат — электрамэханічны завод» Віктара Прыёмкі.
Справы распачатыя Камітэтам дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь паводле арт. 430 (атрыманьне хабару) і 431 (даваньне хабару) КК Рэспублікі Беларусь.
Тэрмін экстрадыцыйнага арышту беларускага грамадзяніна Ўладзімера Юрчанкі, выдачы якога дамагаецца МУС Беларусі, заканчваецца 25 ліпеня.
Актывісту пагражае да 10 гадоў турмы. Паводле СК, ён распыліў пярцовы газ у твар чалавеку, але знаёмыя Паліенкі кажуць, да яго чапляўся «п’яны агрэсіўны мужчына».
Гэта першыя «суткі» Навальнага ў 2019 годзе, але 20-ы арышт за ягонае жыцьцё.
Справу аб атручэньні дзяўчынкі Стэфаніі чадным газам пачалі разглядаць у судзе Ленінскага раёну Горадні 1 ліпеня. На лаве падсудных — кантралёр пячной гаспадаркі, які правяраў жытло перад трагедыяй.
У Слуцку вынесьлі прысуд радавому В. за нанясеньне салдату Р. менш цяжкага цялеснага пашкоджаньня — 3 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Бацька ўкраінца Паўла Грыба, асуджанага расейскімі ўладамі па абвінавачваньні ў садзейнічаньні тэрарызму, апублікаваў ліст сына з расейскага зьняволеньня.
Былы старшы прапаршчык Аляксей Сінькевіч не прызнаў сябе вінаватым у забойстве бізнэсоўца Сяргея Мяцельскага. Апошняга забілі ў верасьні 2016 году пад Бярэзаньню (Беразіно), а цела спалілі ва ўласным аўтамабілі.
1 ліпеня ў Менскім абласным судзе пачнецца працэс у гучнай справе аб забойстве пад Бярэзаньню вядомага мясцовага прадпрымальніка Сяргея Мяцельскага.
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі адмовіўся камэнтаваць затрыманьне. Сам Лемяшэўскі недасяжны праз тэлефон, у мэсэнджэры апошні раз быў а 5-й раніцы.
Былы кіраўнік выбарчага штабу Дональда Трампа лабіст Пол Манафорт не прызнаў віну ў справе аб махлярстве ў буйных маштабах. Абвінавачваньні паводле гэтага артыкулу яму выставіла раённая пракуратура ў Нью-Ёрку.
Эўрапейскі суд у правах чалавека (ЭСПЧ) абавязаў улады Расеі выплаціць 135 тысячаў эўра кампэнсацыі васьмі расейцам, якія заявілі аб катаваньнях і зьбіцьці з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў.
Загрузіць яшчэ