Замежныя грамадзяне, якіх спрабавалі незаконна правезьці, затрыманыя. Але колькі чалавек затрымана і які лёс іх чакае, не паведамляецца.
Разгляд справы аб дзедаўшчыне ў Горадзенскай дзяржаўнай вучэльні алімпійскага рэзэрву пачаўся ў судзе Кастрычніцкага раёну Горадні 5 чэрвеня. Пацярпелымі прызналі 16 выхаванцаў вучэльні.
Эканамічны суд Берасьцейскай вобласьці задаволіў пазоў вайсковай часткі да Пружанскага райвыканкаму. Выканкам мусіць кампэнсаваць частцы 923,17 рубля за шкоду, нанесеную неабгрунтаваным прызывам салдата тэрміновай службы.
Маці сьцьвярджаюць, што празь бязьдзейнасьць міністэрства ім не хапіла інфармацыі пра пагрозу, якую для іхніх непаўналетніх дзяцей уяўлялі інтэрнэт-крамы з наркотыкамі.
Кажуць, акрамя долі ў «Трайпле», Чыж цяпер валодае толькі аднапакаёвай кватэрай у элітным трайплаўскім пасёлку.
Якія менавіта былі правіны, «несумяшчальныя са знаходжаньнем на дзяржаўнай службе», не паведамляецца. Ці распачатыя супраць былых судзьдзяў нейкія справы і ці затрымлівалі іх, невядома.
У Міжнародным судзе ААН у Гаазе ў панядзелак, 3 чэрвеня, пачаліся слуханьні па пазове Ўкраіны да Расеі. Украінскія ўлады абвінавачваюць Расею ў падтрымцы тэрарызму і акупацыі часткі тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей.
Суд у Швэцыі адхіліў запыт пракуратуры аб завочным арышце заснавальніка парталу WikiLeaks Джуліяна Асанжа.
Берасьцейскі абласны суд не задаволіў скаргу на рашэньне раённага суду наконт адмовы райвыканкаму зарэгістраваць ініцыятыўную групу мясцовага рэфэрэндуму.
Прасілі праверыць 14 публікацыяў на тэму ЛГБТ — прыкметы экстрэмізму знайшлі ў 2. Заключэньне камісіі накіравалі праваахоўнікам.
Як сьцьвярджаюць крыніцы, Сямашка атрымаў 300 рублёў за «забесьпячэньне своечасовай аплаты за выкананьне падрадчыкам работы на будаўніцтве жылога дома на вуліцы Купрэвіча», прызнаўся ў хабарах на 2500 рублёў сумарна.
Суд Першамайскага раёну Менску 30 траўня аштрафаваў сустаршыню Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Вольгу Кавалькову на 382,5 рубля за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 26 красавіка.
Калегія Вярхоўнага суду Беларусі пакінула ў сіле прысуд Менскага гарадзкога суду ў дачыненьні былога дырэктара РНПЦ траўматалёгіі і артапэдыі Аляксандра Бялецкага, якога ў лютым прызналі вінаватым у хабарніцтве і асудзілі на 7,5 года зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці.
Менчук паспрабуе абскардзіць прысуд за камэнт, які палічылі распальваньнем варожасьці да расейцаў
Суд Цэнтральнага раёну Менску адклаў адміністрацыйны працэс над ераманахам Вікенціем (Віктарам Кавальковым).
Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы (ПАРЭ) заклікала Расею аднавіць расьсьледаваньне забойства Барыса Нямцова.
Канстытуцыйны суд Беларусі адхіліў прапанову Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) зьмяніць заканадаўства, якое рэгулюе апэратыўнасьць адказаў чыноўнікаў на запыты журналістаў.
Суд Віцебскага раёну вынес прысуд былому намесьніку старшыні Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргею Ярмыкіну і ягонаму раней судзімаму аднапартыйцу Юрыю Мярзьленку, піша Tut.by.
Дваіх 18-гадовых навучэнцаў Менскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжу (філія БНТУ) за наркотыкі асудзілі на 8 гадоў папраўчай калёніі. Іх справу разглядаў суд Фрунзэнскага раёну, паведаміла прэс-служба Вярхоўнага суду.
Чаму міністар Шуневіч адмовіўся выбачацца перад цыганамі, а кіраўніца адміністрацыі Качанава – выбачылася? У чым прычына шматгадовага ціску на цыганскую грамаду ў Беларусі? Ці былі падставы ў міліцыі падазраваць цыганоў у межах справы Патаповіча?
Суд Маскоўскага раёну Менску 23 траўня прызнаў 65-гадовага Валера Кушнярэнку вінаватым у атрыманьні хабару памерам 13 800 даляраў. Былога галоўнага ўрача 9-й бальніцы Менску асудзілі на 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасьці.
Па 510 рублёў штрафу атрымалі яшчэ два ўдзельнікі несанкцыянаванай акцыі 26 красавіка ў Менску.
45-гадовага менчука Зьмітра К. асудзілі на тры гады «хіміі» за камэнтар у сацсетках, паведамляе «Еўрарадыё».
Расея абяцае аднавіць пастаўкі чыстай нафты да мяжы з Польшчай не пазьней за сярэдзіну чэрвеня.
Менскі раённы суд часткова задаволіў пазоў менчука Алега Задарожнага да актывісткі Натальлі Гарачкі.
Суд Наваградзкага раёну асудзіў былога дырэктара бярозаўскага шклозаводу «Нёман» Уладзімера Авутку на 6 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму, а начальніка заводзкага ўпраўленьня продажаў шклаваты Івана Шышко — на 2 гады, абодвух — з канфіскацыяй маёмасьці.
Суд Цэнтральнага раёну Гомля пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да былога начальніка крымінальнай міліцыі Чачэрскага РАУС. Яму інкрымінуецца дзевяць эпізодаў. Сярод злачынстваў — махлярства, падбухторваньне да хабару, падробка дакумэнтаў.
У Цэнтральным раённым судзе Менску пачаўся разгляд пазову пяці баскетбольных судзьдзяў да выканаўчай дырэктаркі Беларускай фэдэрацыі баскетболу (БФБ) Анастасіі Марынінай. Іх ужо больш як паўгода не запрашаюць судзіць матчы.
Суд Маскоўскага раёну Менску 21 траўня аштрафаваў на 12 750 рублёў жыхара сталіцы за ілжывае паведамленьне аб мінаваньні станцыі мэтро «Малінаўка».
Акруговы суд у Кракаве 21 траўня зьмякчыў вынесены у 2018 годзе прысуд беларусам Адаму Бяляцкаму і Мікіту Валадзько, якія арганізавалі пэрформанс ля брамы былога нацысцкага канцлягеру Аўшвіц-Біркенаў у Асьвенціме, паведамляе Gazeta Krakowska.
Віцебскага «лекара-праўдаруба» Ігара Паснова прызналі вінаватым у паклёпе на пракурора Віцебску Юрыя Раманоўскага, паведамляе рэгіянальны праваабарончы сайт «Віцебская вясна».
У судзе Цэнтральнага раёну Менску пачаўся працэс аб гучным ДТЗ, у якім загінуў чалавек. Падсудны — заснавальнік вядомай фірмы «Дарыда» Ўладзімер Дзялендзік.
Юрыя Палітыку абвінавачваюць у зборы на тэрыторыі Ўкраіны сакрэтнай інфармацыі для перадачы «нявызначанаму падчас дасудовага расьсьледаваньня дзяржаўнаму органу Рэспублікі Беларусь».
Калегія грамадзянскіх спраў Вярхоўнага суду пакінула бязь зьмены рашэньне Менскага гарадзкога суду, які ў сакавіку ня стаў рэгістраваць «Несьмяротны полк».
Паводле ранейшага прысуду, толькі аднаго міліцыянта падсудны спрабаваў забіць, а двум астатнім — нанёс цяжкія цялесныя пашкоджаньні. Пракуратура падала пратэст. І Вярхоўны суд разглядаў злачынства Мікіты Баса як больш цяжкае — замах на забойства трох міліцыянтаў.
Суд Менскага раёну асудзіў арганізатара падпольнага бардэлю Вячаслава Казанава да 14 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі асаблівага рэжыму і штрафу ў 10200 рублёў
Суд у чэскім горадзе Пардубіцы вынес прысуд вайскоўцу чэскай арміі Эрыку Эшту, які ў 2015 годзе нейкі час ваяваў на ўсходзе Ўкраіны на баку прарасейскіх сэпаратыстаў.
17 траўня ў Гомлі меўся пачацца суд над былым начальнікам крымінальнай міліцыі Чачэрскага РАУС. Разам з ім пра справе як абвінавачаныя праходзяць ягоная сястра і грамадзянская жонка
Сьведка-міліцыянт, які даваў паказаньні ў справе Чалага, пераблытаў яго зь іншым удзельнікам акцыі: Чалы быў у чырвонай куртцы, міліцыянт жа сьведчыў пра чалавека ў зялёнай куртцы і чырвонай кепцы.
Апэляцыйны суд у Бэльгіі абавязаў былога караля краіны Альберта II плаціць € 5000 штрафу ў дзень пакуль ён ня пройдзе тэст на бацькоўства. Тэст павінен вызначыць — ці зьяўляецца 51-гадовая мастачка Дэльфін Боэль яго дачкой. Яна спрабуе даказаць сваяцтва з манархам ад 2005 года.
68-гадовы палітык, вядомы пад мянушкай Ёсу-Цяляціна, падазраецца ў арганізацыі сэрыі тэрактаў са шматлікімі чалавечымі ахвярамі.
Актывістку з Асіповіч Тацяну Барэль аштрафавалі на 382,5 рубля (15 базавых велічынь) за правядзеньне адзіночнага пікету падчас несанкцыянаванай акцыі ў Менску 26 красавіка, на ўгодкі чарнобыльскай аварыі.
У Кыргызстане затрымалі і адправілі пад арышт у ізалятар часовага ўтрыманьня экс-міністра аховы здароўя Дзінару Сагінбаеву, якая ўзначальвала ведамства ў 2011-2014 гадах.
У судзе распавялі, як дастаўлялі забруджаную нафту ў трубаправод «Дружба», піша ТАСС.
Праз паведамленьне пра бомбу працэс адклалі сама меней на дзьве гадзіны.
У жніўні 2018 году справу аднавілі. Апыталі больш за 270 жанчын, якія жылі ў прыватным сэктары ў раёне, адкуль вывозілі сьмецьце, правялі параўнальную біялягічную экспэртызу.
Суд у Есентуках арыштаваў на два месяцы інгускага апазыцыянэра і журналіста Ісмаіла Нальгіева. Пра гэта паведамляе выданьне «Каўкаскі вузел».
Гарадзенца Андрэя Галавенку 10 траўня аштрафавалі на 1275 рублёў за рэпост кліпа Pussy гурту Rammstein. Рэпост кліпа Галавенка зрабіў у 2014 годзе.
У Барысаве 14 траўня асудзілі на тры гады калёніі маці-выхавацельку дзіцячага дому сямейнага тыпу.
Калегія крымінальных спраў Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь 14 траўня адхіліла апэляцыйную скаргу асуджанага да сьмяротнага пакараньня жыхара Бабруйску Аляксандра Асіповіча.
Загрузіць яшчэ