Суд Першамайскага раёну Менску 19 чэрвеня аштрафаваў сьвятара некананічнай Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы айца Вікенція (Віктара Кавалькоў) на 382,5 рубля за ўдзел у несанкцыянаваным уладамі Чарнобыльскім шляху.
У Менску вынесьлі прысуд двум супрацоўнікам прадуктовай крамы, якія ўлетку 2018 году вырашылі «правучыць» злодзеяў, якія кралі тавар: мужчын зьбілі, загадалі ім разьдзецца і выставілі на вуліцу голымі, паведамляе Tut.by.
Суд Кобрынскага раёну вынес прысуд арганізатару паставак санкцыйных садавіны і гародніны з Заходняй Эўропы празь Беларусь у Расею, паведаміла прэс-служба Камітэту дзяржкантролю Беларусі.
Галоўнае ўпраўленьне ўнутраных спраў Менгарвыканкаму падало ў суд на заяўнікаў мітынгу-канцэрту на Дзень Волі.
Эканамічны суд суд Берасьцейскай вобласьці аштрафаваў жыхара Пінскага раёну за тое, што ён за грошы набіраў спадарожнікаў праз сайт blablacar.ru.
Берасьцейскі абласны суд прысудзіў 9 гадоў калёніі агульнага рэжыму жыхарцы Баранавічаў, якая забіла і выкінула ў сьметніцу свайго нованароджанага сына.
«Мы асуджаем чарговае сьмяротнае пакараньне ў Беларусі. Мы паўтараем свой заклік да ўладаў увесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне як першы крок да яго поўнай адмены», — гаворыцца ў заяве прэс-службы Рады Эўропы.
Кажуць, акрамя долі ў «Трайпле», Чыж цяпер валодае толькі аднапакаёвай кватэрай у элітным трайплаўскім пасёлку.
Ці памылковы прызыў неяк кампэнсаваўся самім прызыўнікам, не ўдакладняецца.
11 чэрвеня ў Вярхоўным судзе Беларусі пачалі судзіць былога памочніка Аляксандра Лукашэнкі па Горадзенскай вобласьці Сяргея Раўнейку.
Суд Крупскага раёну прызнаў Алеся Пушкіна вінаватым у правядзеньні несанкцыяванай акцыі 6 чэрвеня на ганку крамы «Эўраопт». Сам мастак лічыць свае дзеяньні мастацкім пэрформансам.
Суд у Чачэніі 10 чэрвеня вызваліў умоўна-датэрмінова Аюба Ціціева, кіраўніка чачэнскага "Мэмарыялу", асуджанага праз абвінавачаньне ў захоўваньні наркотыкаў.
Лідэры чатырох апазыцыйных партыяў падалі ў суд пазоў да ГУУС Менгарвыканкаму аб скасаваньні дамовы на аказаньне паслугаў аховы мітынгу-канцэрту да Дня Волі, які прайшоў 24 сакавіка.
Нікулінскі суд Масквы абраў меру стрыманьня для журналіста выданьня «Медуза» Івана Галунова, затрыманага 6 чэрвеня. Яго адправілі пад хатні арышт да 7 жніўня. Суд забараніў Галунову карыстацца сродкамі сувязі і зносіцца зь іншымі фігурантамі справы.
Затрыманага ў Маскве паводле падазрэньня ў спробе збыць наркотыкі журналіста выданьня «Медуза» Івана Галунова, як паведамілі ў МУС Расеі, прывезьлі на абсьледаваньне ў 71-ю лякарню.
6 чэрвеня Алесь Пушкін выйшаў да крамы «Эўраопт» у цэнтры Крупак з плякатамі Achtung Russia! і Bloodymir! з выявамі Пуціна, плякатамі Stop russian agression on Europe («Спыніце расейскую агрэсію ў Эўропе»), Russia — war! («Расея — вайна»), «Беларусь у NATO» і сьцягам Паўночнаатлянтычнага альянсу.
11 беларускіх журналістаў чакаюць разгляду скаргаў у Камітэце ААН па правах чалавека. Туды яны зьвярнуліся з прычыны парушэньня дзяржавай іх прафэсійных правоў. Большасьць скаргаў зьвязаныя з пакараньнямі за супрацоўніцтва з замежнымі мэдыямі без акрэдытацыі.
Мастака Алеся Пушкіна, якога затрымалі 6 чэрвеня ў Крупках падчас пэрформансу ў абарону беларускай мовы, пасьля сутак пад вартай вызвалілі, але абавязалі зьявіцца ў суд 10 чэрвеня.
Контравыведка СБУ ўзмацняе кантроль за несанкцыянаванымі паездкамі ўкраінскіх афіцэраў у Беларусь.
Замежныя грамадзяне, якіх спрабавалі незаконна правезьці, затрыманыя. Але колькі чалавек затрымана і які лёс іх чакае, не паведамляецца.
Разгляд справы аб дзедаўшчыне ў Горадзенскай дзяржаўнай вучэльні алімпійскага рэзэрву пачаўся ў судзе Кастрычніцкага раёну Горадні 5 чэрвеня. Пацярпелымі прызналі 16 выхаванцаў вучэльні.
Эканамічны суд Берасьцейскай вобласьці задаволіў пазоў вайсковай часткі да Пружанскага райвыканкаму. Выканкам мусіць кампэнсаваць частцы 923,17 рубля за шкоду, нанесеную неабгрунтаваным прызывам салдата тэрміновай службы.
Маці сьцьвярджаюць, што празь бязьдзейнасьць міністэрства ім не хапіла інфармацыі пра пагрозу, якую для іхніх непаўналетніх дзяцей уяўлялі інтэрнэт-крамы з наркотыкамі.
Якія менавіта былі правіны, «несумяшчальныя са знаходжаньнем на дзяржаўнай службе», не паведамляецца. Ці распачатыя супраць былых судзьдзяў нейкія справы і ці затрымлівалі іх, невядома.
У Міжнародным судзе ААН у Гаазе ў панядзелак, 3 чэрвеня, пачаліся слуханьні па пазове Ўкраіны да Расеі. Украінскія ўлады абвінавачваюць Расею ў падтрымцы тэрарызму і акупацыі часткі тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей.
Суд у Швэцыі адхіліў запыт пракуратуры аб завочным арышце заснавальніка парталу WikiLeaks Джуліяна Асанжа.
Берасьцейскі абласны суд не задаволіў скаргу на рашэньне раённага суду наконт адмовы райвыканкаму зарэгістраваць ініцыятыўную групу мясцовага рэфэрэндуму.
Прасілі праверыць 14 публікацыяў на тэму ЛГБТ — прыкметы экстрэмізму знайшлі ў 2. Заключэньне камісіі накіравалі праваахоўнікам.
Як сьцьвярджаюць крыніцы, Сямашка атрымаў 300 рублёў за «забесьпячэньне своечасовай аплаты за выкананьне падрадчыкам работы на будаўніцтве жылога дома на вуліцы Купрэвіча», прызнаўся ў хабарах на 2500 рублёў сумарна.
Суд Першамайскага раёну Менску 30 траўня аштрафаваў сустаршыню Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Вольгу Кавалькову на 382,5 рубля за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 26 красавіка.
Калегія Вярхоўнага суду Беларусі пакінула ў сіле прысуд Менскага гарадзкога суду ў дачыненьні былога дырэктара РНПЦ траўматалёгіі і артапэдыі Аляксандра Бялецкага, якога ў лютым прызналі вінаватым у хабарніцтве і асудзілі на 7,5 года зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці.
Менчук паспрабуе абскардзіць прысуд за камэнт, які палічылі распальваньнем варожасьці да расейцаў
Суд Цэнтральнага раёну Менску адклаў адміністрацыйны працэс над ераманахам Вікенціем (Віктарам Кавальковым).
Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы (ПАРЭ) заклікала Расею аднавіць расьсьледаваньне забойства Барыса Нямцова.
Канстытуцыйны суд Беларусі адхіліў прапанову Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) зьмяніць заканадаўства, якое рэгулюе апэратыўнасьць адказаў чыноўнікаў на запыты журналістаў.
Суд Віцебскага раёну вынес прысуд былому намесьніку старшыні Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргею Ярмыкіну і ягонаму раней судзімаму аднапартыйцу Юрыю Мярзьленку, піша Tut.by.
Дваіх 18-гадовых навучэнцаў Менскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжу (філія БНТУ) за наркотыкі асудзілі на 8 гадоў папраўчай калёніі. Іх справу разглядаў суд Фрунзэнскага раёну, паведаміла прэс-служба Вярхоўнага суду.
Чаму міністар Шуневіч адмовіўся выбачацца перад цыганамі, а кіраўніца адміністрацыі Качанава – выбачылася? У чым прычына шматгадовага ціску на цыганскую грамаду ў Беларусі? Ці былі падставы ў міліцыі падазраваць цыганоў у межах справы Патаповіча?
Суд Маскоўскага раёну Менску 23 траўня прызнаў 65-гадовага Валера Кушнярэнку вінаватым у атрыманьні хабару памерам 13 800 даляраў. Былога галоўнага ўрача 9-й бальніцы Менску асудзілі на 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасьці.
Па 510 рублёў штрафу атрымалі яшчэ два ўдзельнікі несанкцыянаванай акцыі 26 красавіка ў Менску.
45-гадовага менчука Зьмітра К. асудзілі на тры гады «хіміі» за камэнтар у сацсетках, паведамляе «Еўрарадыё».
Расея абяцае аднавіць пастаўкі чыстай нафты да мяжы з Польшчай не пазьней за сярэдзіну чэрвеня.
Менскі раённы суд часткова задаволіў пазоў менчука Алега Задарожнага да актывісткі Натальлі Гарачкі.
Суд Наваградзкага раёну асудзіў былога дырэктара бярозаўскага шклозаводу «Нёман» Уладзімера Авутку на 6 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму, а начальніка заводзкага ўпраўленьня продажаў шклаваты Івана Шышко — на 2 гады, абодвух — з канфіскацыяй маёмасьці.
Суд Цэнтральнага раёну Гомля пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да былога начальніка крымінальнай міліцыі Чачэрскага РАУС. Яму інкрымінуецца дзевяць эпізодаў. Сярод злачынстваў — махлярства, падбухторваньне да хабару, падробка дакумэнтаў.
У Цэнтральным раённым судзе Менску пачаўся разгляд пазову пяці баскетбольных судзьдзяў да выканаўчай дырэктаркі Беларускай фэдэрацыі баскетболу (БФБ) Анастасіі Марынінай. Іх ужо больш як паўгода не запрашаюць судзіць матчы.
Суд Маскоўскага раёну Менску 21 траўня аштрафаваў на 12 750 рублёў жыхара сталіцы за ілжывае паведамленьне аб мінаваньні станцыі мэтро «Малінаўка».
Акруговы суд у Кракаве 21 траўня зьмякчыў вынесены у 2018 годзе прысуд беларусам Адаму Бяляцкаму і Мікіту Валадзько, якія арганізавалі пэрформанс ля брамы былога нацысцкага канцлягеру Аўшвіц-Біркенаў у Асьвенціме, паведамляе Gazeta Krakowska.
Віцебскага «лекара-праўдаруба» Ігара Паснова прызналі вінаватым у паклёпе на пракурора Віцебску Юрыя Раманоўскага, паведамляе рэгіянальны праваабарончы сайт «Віцебская вясна».
Загрузіць яшчэ