Чаму міністар Шуневіч адмовіўся выбачацца перад цыганамі, а кіраўніца адміністрацыі Качанава – выбачылася? У чым прычына шматгадовага ціску на цыганскую грамаду ў Беларусі? Ці былі падставы ў міліцыі падазраваць цыганоў у межах справы Патаповіча?
Суд Маскоўскага раёну Менску 23 траўня прызнаў 65-гадовага Валера Кушнярэнку вінаватым у атрыманьні хабару памерам 13 800 даляраў. Былога галоўнага ўрача 9-й бальніцы Менску асудзілі на 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасьці.
Па 510 рублёў штрафу атрымалі яшчэ два ўдзельнікі несанкцыянаванай акцыі 26 красавіка ў Менску.
45-гадовага менчука Зьмітра К. асудзілі на тры гады «хіміі» за камэнтар у сацсетках, паведамляе «Еўрарадыё».
Расея абяцае аднавіць пастаўкі чыстай нафты да мяжы з Польшчай не пазьней за сярэдзіну чэрвеня.
Менскі раённы суд часткова задаволіў пазоў менчука Алега Задарожнага да актывісткі Натальлі Гарачкі.
Суд Наваградзкага раёну асудзіў былога дырэктара бярозаўскага шклозаводу «Нёман» Уладзімера Авутку на 6 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму, а начальніка заводзкага ўпраўленьня продажаў шклаваты Івана Шышко — на 2 гады, абодвух — з канфіскацыяй маёмасьці.
Суд Цэнтральнага раёну Гомля пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да былога начальніка крымінальнай міліцыі Чачэрскага РАУС. Яму інкрымінуецца дзевяць эпізодаў. Сярод злачынстваў — махлярства, падбухторваньне да хабару, падробка дакумэнтаў.
У Цэнтральным раённым судзе Менску пачаўся разгляд пазову пяці баскетбольных судзьдзяў да выканаўчай дырэктаркі Беларускай фэдэрацыі баскетболу (БФБ) Анастасіі Марынінай. Іх ужо больш як паўгода не запрашаюць судзіць матчы.
Суд Маскоўскага раёну Менску 21 траўня аштрафаваў на 12 750 рублёў жыхара сталіцы за ілжывае паведамленьне аб мінаваньні станцыі мэтро «Малінаўка».
Акруговы суд у Кракаве 21 траўня зьмякчыў вынесены у 2018 годзе прысуд беларусам Адаму Бяляцкаму і Мікіту Валадзько, якія арганізавалі пэрформанс ля брамы былога нацысцкага канцлягеру Аўшвіц-Біркенаў у Асьвенціме, паведамляе Gazeta Krakowska.
Віцебскага «лекара-праўдаруба» Ігара Паснова прызналі вінаватым у паклёпе на пракурора Віцебску Юрыя Раманоўскага, паведамляе рэгіянальны праваабарончы сайт «Віцебская вясна».
У судзе Цэнтральнага раёну Менску пачаўся працэс аб гучным ДТЗ, у якім загінуў чалавек. Падсудны — заснавальнік вядомай фірмы «Дарыда» Ўладзімер Дзялендзік.
Юрыя Палітыку абвінавачваюць у зборы на тэрыторыі Ўкраіны сакрэтнай інфармацыі для перадачы «нявызначанаму падчас дасудовага расьсьледаваньня дзяржаўнаму органу Рэспублікі Беларусь».
Калегія грамадзянскіх спраў Вярхоўнага суду пакінула бязь зьмены рашэньне Менскага гарадзкога суду, які ў сакавіку ня стаў рэгістраваць «Несьмяротны полк».
Паводле ранейшага прысуду, толькі аднаго міліцыянта падсудны спрабаваў забіць, а двум астатнім — нанёс цяжкія цялесныя пашкоджаньні. Пракуратура падала пратэст. І Вярхоўны суд разглядаў злачынства Мікіты Баса як больш цяжкае — замах на забойства трох міліцыянтаў.
Суд Менскага раёну асудзіў арганізатара падпольнага бардэлю Вячаслава Казанава да 14 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі асаблівага рэжыму і штрафу ў 10200 рублёў
Суд у чэскім горадзе Пардубіцы вынес прысуд вайскоўцу чэскай арміі Эрыку Эшту, які ў 2015 годзе нейкі час ваяваў на ўсходзе Ўкраіны на баку прарасейскіх сэпаратыстаў.
17 траўня ў Гомлі меўся пачацца суд над былым начальнікам крымінальнай міліцыі Чачэрскага РАУС. Разам з ім пра справе як абвінавачаныя праходзяць ягоная сястра і грамадзянская жонка
Сьведка-міліцыянт, які даваў паказаньні ў справе Чалага, пераблытаў яго зь іншым удзельнікам акцыі: Чалы быў у чырвонай куртцы, міліцыянт жа сьведчыў пра чалавека ў зялёнай куртцы і чырвонай кепцы.
Апэляцыйны суд у Бэльгіі абавязаў былога караля краіны Альберта II плаціць € 5000 штрафу ў дзень пакуль ён ня пройдзе тэст на бацькоўства. Тэст павінен вызначыць — ці зьяўляецца 51-гадовая мастачка Дэльфін Боэль яго дачкой. Яна спрабуе даказаць сваяцтва з манархам ад 2005 года.
68-гадовы палітык, вядомы пад мянушкай Ёсу-Цяляціна, падазраецца ў арганізацыі сэрыі тэрактаў са шматлікімі чалавечымі ахвярамі.
Актывістку з Асіповіч Тацяну Барэль аштрафавалі на 382,5 рубля (15 базавых велічынь) за правядзеньне адзіночнага пікету падчас несанкцыянаванай акцыі ў Менску 26 красавіка, на ўгодкі чарнобыльскай аварыі.
У Кыргызстане затрымалі і адправілі пад арышт у ізалятар часовага ўтрыманьня экс-міністра аховы здароўя Дзінару Сагінбаеву, якая ўзначальвала ведамства ў 2011-2014 гадах.
У судзе распавялі, як дастаўлялі забруджаную нафту ў трубаправод «Дружба», піша ТАСС.
Праз паведамленьне пра бомбу працэс адклалі сама меней на дзьве гадзіны.
У жніўні 2018 году справу аднавілі. Апыталі больш за 270 жанчын, якія жылі ў прыватным сэктары ў раёне, адкуль вывозілі сьмецьце, правялі параўнальную біялягічную экспэртызу.
Суд у Есентуках арыштаваў на два месяцы інгускага апазыцыянэра і журналіста Ісмаіла Нальгіева. Пра гэта паведамляе выданьне «Каўкаскі вузел».
Гарадзенца Андрэя Галавенку 10 траўня аштрафавалі на 1275 рублёў за рэпост кліпа Pussy гурту Rammstein. Рэпост кліпа Галавенка зрабіў у 2014 годзе.
У Барысаве 14 траўня асудзілі на тры гады калёніі маці-выхавацельку дзіцячага дому сямейнага тыпу.
Калегія крымінальных спраў Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь 14 траўня адхіліла апэляцыйную скаргу асуджанага да сьмяротнага пакараньня жыхара Бабруйску Аляксандра Асіповіча.
«Уступілі ў злачынную змову» зь нявызначанымі замежнікамі і за грошы займаліся «нелегальным пропускам міжнароднага галасавога інтэрнэт-трафіку».
Брыштэль вядомы як саўладальнік менскіх бараў Stirlitz, «Тише мыши» і іншых. Але калі з барамі пачаліся праблемы, ён сышоў працаваць адміністратарам у салён прыгажосьці, што належыць ягонай сястры. Грошай з той працы на лекаваньне дачкі яму не хапала.
Яго вінавацілі нават не ў публікацыі паста і не ў рэпосьце. У камэнтарах пад адным пастом ад імя Глеба Рубанава была разьмешчаная спасылка на іншы пост, а ў перадпраглядзе таго паста было фота з абрэвіятурай, якая ў Беларусі прызнаная экстрэмісцкай.
Аляксандар Лукашэнка 10 траўня падпісаў дэкрэт № 3 «Аб дадатковых мэтадах барацьбы з карупцыяй».
Пасварыўся са знаёмай — хацеў, каб міліцыя прывезла яе да яго. А пакуль было расьсьледаваньне, скраў тэлефон.
Грамадзкага актывіста з Інгушэтыі Ісмаіла Нальгіева вырашылі выслаць зь Беларусі. Адпаведнае рашэньне прынялі ў аддзеле грамадзянства і міграцыі Кастрычніцкага РУУС Менску.
Усіх затрыманых прымусілі ляжаць на падлозе, людзі ў чорнай форме іх білі. Петравец атрымаў мінімум пяць удараў па твары і целе.
Ён пераконваў, што адразу пасьля здарэньня выпіў «карвалол і карвалдзін», а ўжо калі дапамог турыстам выбрацца з ракі, яны «пачаставалі настойкай». Маўляў, «выпіў яе грамаў 200, каб сагрэцца».
Суд у Чарнагорыі вынес у чацьвер абвінаваўчы прысуд па справе аб спробе дзяржаўнага перавароту, які плянаваўся ў дзень парлямэнцкіх выбараў 16 кастрычніка 2016 года.
Пасольства Расеі ў Менску атрымала афіцыйнае паведамленьне ад МЗС Беларусі аб затрыманьні беларускім КДБ трох расіянаў.
Генпракуратуру просяць прыняць меры, каб такіх «гвалтоўных зьнікненьняў» не было ў будучыні: абавязаць міліцыянтаў інфармваць родзічаў затрыманага, ня ўтойваць зьвесткі пра затрыманьне ці арышт.
Суд Цэнтральнага раёну Менску аштрафаваў на 765 рублёў старшыню Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Барысава. Палітыка пакаралі за адмову аплочваць паслугі міліцыі падчас сьвяткаваньня Дня Волі 24 сакавіка.
Канстытуцыйны суд Чэхіі задаволіў скаргу кампаніі — уладальніка гатэлю Brioni ў горадзе Острава і адмяніў рашэньне пра накладзены на яе штраф з прычыны адмовы засяляць грамадзянаў Расеі, якія пiсьмова не пацьвердзяць сваю нязгоду з анэксіяй Крыму.
Крымінальную справу паводле артыкулу аб хатнім гвалце распачалі ў Эстоніі ў дачыненьні да міністра інфармацыйных тэхналёгій і зьнешняга гандлю Марці Куузіка, паведамляе выданьне Delfi.
Барыса Медніка прызналі вінаватым у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці з асабліва буйным прыбыткам, але ня толькі не пасадзілі за краты, але і не далі штрафу.
Эўрапейскі суд у правах чалавека (ЭСПЧ) 29 красавіка, упершыню даў зялёнае сьвятло Парыжу на выправаджэньне ў Алжыр асуджанага паводле справы аб тэрарызьме. Да гэтага суд у Страсбуры заўсёды паказваў на пагрозу катаваньняў і бесчалавечнага абыходжаньня з боку алжырскіх спэцслужбаў.
Суд Цэнтральнага раёну Менска пакараў штрафамі заяўнікаў мітынгу-канцэрту, прымеркаванага да 101-х угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Акцыя прайшла 24 сакавіка 2019 года ў Кіеўскім сквэры Менска.
Слаўгарадзкі раённы суд прызнаў грамадзяніна Грузіі Кахабера Калатазішвілі вінаватым у незаконным вырабе бяз мэты збыту, перапрацоўцы і перавозцы экстракцыйнага опіюму і пакараў яго на 2 гады зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму.
26 красавіка ў Ленінскім судзе Берасьця агучылі прысуды пяцярым пратэстоўцам супраць акумулятарнага заводу за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях.
Загрузіць яшчэ