Расейскі прадпрымальнік, галоўны акцыянэр банку «Югра» Аляксей Хоцін затрыманы ў рамках расьсьледаваньня справы аб крадзяжы 7,5 млрд расейскіх рублёў. Пра гэта ў пятніцу паведамілі ў Сьледчым камітэце Расеі.
Суд часткова задаволіў пазовы ў справе аб разбурэньні надмагільляў на Вайсковых могілках.
Шэсьць з паловай гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму прысудзілі жыхару вёскі Махро Янаўскага (Іванаўскага) раёну на Берасьцейшчыне за тое, што напаў з нажом на міліцыянта.
У судзе Менскага раёну прайшлі адміністрацыйныя працэсы над актывістамі, якія 4 красавіка дамагаліся спыненьня зносу крыжоў у мэмарыяле ахвяраў сталінізму ў Курапатах.
У Фрунзенскім судзе Менску прадоўжыўся разгляд пазову менчукоў Даната Яканюка, Ірыны Маркевіч і Анжэлікі Сяргеевай да прадпрыемства «Спэцыяльны камбінат камунальна-бытавога абслугоўваньня».
Гэта штраф і кампэнсацыя маральнай шкоды міліцыянтам, якія мусіць паводле суду выплаціць берасьцейскій блогер Сяргей Пятрухін. Зь іх штраф — 9180 рублёў і кампэнсацыя — 5770 рублёў.
Суд прызнаў Анатоля Булгака вінаватым у перавышэньні ўлады з ужываньнем гвалту і зьнявагі і пакараў трыма гадамі зьняволеньня ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго ўзялі пад варту ў судзе.
У Берасьці завяршыўся суд над блогерам Сяргеем Пятрухіным, якога абвінавачвалі ў паклёпе і абразе міліцыянтаў. Судзьдзя Аляксандар Семянчук, які разглядаў справу, пакараў Пятрухіна буйным штрафам.
Ён правёў два дні да суду ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Суд над ім зь невядомай прычыны прайшоў у час абедзенага перапынку.
Экс-чыноўніка вінавацяць у атрыманьні хабару, злоўжываньні ўладай і крадзяжы праз злоўжываньне.
У судзе Цэнтральнага раёну Менску пачаўся суд над Андрэем Дамарацкім, які да 2017 году працаваў намесьнікам старшыні Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту.
Пакуль праект праходзіць узгадненьні і не прыняты канчаткова. Апошні раз амністыя праводзілася 4 гады таму. Цяпер яна можа быць прымеркаваная да 75-годзьдзя вызваленьня БССР ад нацыстаў.
Жыхара Наваградку Дзьмітрыя Бондара, больш вядомага ў сацыяльных сетках як «япіскап сьвету», асудзілі на 1,5 года пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму. Прысуд абвясьцілі ў судзе Наваградзкага раёну 16 красавіка.
Маскоўскі гарадзкі суд 16 красавіка ў закрытым рэжыме асудзіў на 14 гадоў строгага рэжыму грамадзяніна Нарвэгіі Фрудэ Бэрга, прызнаўшы яго вінаватым у шпіянажы супраць Расеі.
Яе абвінавачвалі ў падрыхтоўцы тэракту і замаху на захоп улады ў краіне.
У судзе Гомельскага раёну пачалі разглядаць крымінальную справу супраць Леаніда Штэйна — дырэктара ЦЭЦ Гарадзейскага цукровага камбінату. Летась восеньню ў яго дома знайшлі цэлы арсэнал зброі. Дзе ўзяў і для чаго — высьвятляе цяпер суд.
Дзяржаўны абвінаваўца просіць пакараць берасьцейскага блогера Сяргея Пятрухіна 2 гадамі абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (на «хімію»).
Сваякі затрыманых і прадстаўнікі грамадзкасьці не змаглі трапіць на канвэер судоў над актывістамі, якія пратэставалі супраць будаўніцтва ля Берасьця акумулятарнага заводу.
У судзе Маскоўскага раёну Менску 15 красавіка разглядаюць скаргу на рашэньне аб высылцы ў Іран Мэхрдада Джамшыдыяна, якому на радзіме пагражае сьмяротная кара.
Паліенку адвезьлі ў псыхіятрычны шпіталь яшчэ 10 красавіка, зьняволены дагэтуль там.
Падчас акцыі міліцыянты, супрацоўнікі АМАП выхоплівалі з калёны найбольш актыўных дэманстрантаў. Некаторых людзям удавалася адбіць, аднак потым іх затрымлівалі.
21-гадовы Антон Б. асуджаны на тры гады пазбаўленьня волі, 18-гадовая Соф’я З. — на два гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму. Такога пакараньня ў раённым судзе прасіў пракурор.
Памер хабару складаў каля 5% кошту тавараў, выявілі ў час расьсьледаваньня. Выяўленыя чатыры эпізоды на 30 тысячаў даляраў.
Трох віцяблянаў аштрафавалі на 102 рублі кожнага. Глыбоцкага журналіста за бел-чырвона-белы сьцяг і відэа, паказанае на «Белсаце», аштрафавалі на 1020 рублёў.
У судзе Заводзкага раёну Менску судзяць грамадзкага актывіста, у мінулым аднаго зь лідэраў «Маладога фронту» і «Маладой Беларусі» Артура Фінькевіча. Яму інкрымінуецца «дробны крадзеж», гэта адміністрацыйны артыкул.
Ужо трое праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага заводу каля абласнога цэнтру пабывалі за кратамі. Чацьвёртую актывістку выклікаюць у РУУС.
У гэтай гісторыі і пацярпелыя, і падазраваныя раней былі судзімыя. Аднаго з пацярпелых судзілі 9 разоў.
Як сьцьвярджаюць сьледчыя, цягам ночы бацька «неаднаразова браў дзіця на рукі, але ад моцнага алькагольнага ап’яненьня падаў разам зь ім на падлогу», ад гэтага ў дзіцяці траўмы (пятля на шыі ніяк ня згадваецца).
11 красавіка ў Наваградзкім раённым судзе пачнецца разгляд справы адносна Дзьмітрыя Бондара. Працэс будзе праходзіць за зачыненымі дзьвярыма.
Пракурор запатрабаваў для абвінавачаных па справе выбуху ў 2017 годзе на цукровым заводзе да пяці гадоў пазбаўленьня волі. Ад таго выбуху загінулі чатыры жанчыны, а яшчэ адна засталася інвалідам.
Суд Цэнтральнага раёну Гомелю вынес рашэньне па крымінальнай справе супраць былога старшыні Гомельскага райвыканкаму Аляксандра Сітніцы.
Працэс адбываецца пры поўнай залі супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным; месца для тых, хто хацеў бы падтрымаць блогера, не застаецца.
Сьледчы камітэт Расеі распачаў крымінальную справу ў дачыненьні да чатырох судзьдзяў Віленскага акруговага суду, якія завочна прысудзілі былому міністру абароны СССР Дзмітрыю Язаву 10 гадоў пазбаўленьня волі.
«Я гэта буду праводзіць, нягледзячы на тое, ці яны будуць судзіць, ці будуць саджаць, ці будуць караць. Гэта не паўплывае на нашую дзейнасьць... Гэта нашая культура, нашая традыцыя. Мы ня толькі можам, але абавязаныя гэта рабіць».
Рашэньне суду папярэдняй інстанцыі прызналі правільным і пакінулі бязь зьменаў.
34-гадовы магілёвец асуджаны за распальваньне нацыянальнай і расавай варожасьці абмежаваньнем волі на 2 гады без накіраваньня ў папраўчую ўстанову (так званая «хатняя хімія»).
Эўрапейскі суд у правах чалавека (ЭСЧП) прызнаў, што расейскія ўлады парушылі Эўрапейскую канвэнцыю, зьмясьціўшы палітыка Аляксея Навальнага пад хатні арышт у справе «Іў Рашэ». Таксама гэты арышт прызнаны палітычна матываваным.
Падчас працэсу ў судзе Ленінскага раёну Берасьця над блогерам Сяргеем Пятрухіным АМАП сілком вывеў з залі праваабаронцу Алеся Бяляцкага і амаль тры дзясяткі актывістаў.
За той самы малебен, за заклік на які Статкевічу прысудзілі 15 сутак.
Суд над Статкевічам доўжыўся 5 хвілінаў. Статкевіч абурыўся: «Якая акцыя, гэта ж была малітва!»
У Румыніі завершылі расьсьледаваньне прычын і абставінаў гібелі сотняў мірных грамадзян і вайскоўцаў у сьнежні 1989 году на працягу некалькіх дзён пасьля зьвяржэньня дыктатуры Мікалае Чаўшэску.
8 красавіка ў Менску адбыліся суды над абаронцамі Курапатаў Паўлам Севярынцам, Нінай Багінскай і Вольгай Мікалайчык. Таксама пачаўся працэс над актывістам Максімам Вінярскім. Пакуль невядома, якая сытуацыя з затрыманым учора Міколам Статкевічам.
У Вільні затрыманы былы амбасадар Літвы ў Расеі, генэральны дырэктар Літоўскай асацыяцыі палат гандлю, прамысловасьці і рамёстваў Рымантас Шыдлаўскас.
8 красавіка суд Фрунзенскага раёну Менску пакараў штрафам у 40 базавых велічыняў (1020 рублёў) актывіста Міколу Дзядка паводле артыкула 17.11 КаАП (выраб, распаўсюд і (альбо) захоўваньне экстрэмісцкіх матэрыялаў).
72-гадовую актывістку абвінавацілі ў тым, што яна перашкаджала будаўнічым працам у Курапатах, калі там зносілі крыжы і на іх месцы ставілі агароджу.
Суд Першамайскага раёна аштрафаваў Вольгу Мікалайчык на 35 базавых велічыняў «за заклік на несанкцыянаванае мерапрыемства ў сацыяльных сетках».
Першы пратакол за тое, што нібыта перашкаджаў будаўнікам у Курапатах, крычаў, хапаў іх за рукі, не рэагаваў на заўвагі. Другі пратакол — што не падпарадкаваўся патрабаваньням міліцыянта Ўдодава «прасьледаваць у службовы аўтамабіль».
Суд так і не дазнаўся, чаму непаўналетні спартовец выйшаў трэнавацца на адкрытай вадзе без ратавальнай камізэлькі.
«Калі я разгарнуў той пакет, быў зьдзіўлены. Я адразу зразумеў, што гэта правакацыя. Вядома, праваабаронцы папярэджвалі нас, што розныя падобныя сытуацыі могуць быць. Але мы неяк не зьвярнулі на гэта ўвагу».
«Вы для мяне ніхто. Я не прызнаю гэты суд, — заявіла яна. — Не лічу гэты суд справядлівым. Я Канстытуцыі не парышаю. Суд стукае малатком, больш за 5 разоў запар».
Загрузіць яшчэ