У судзе Маскоўскага раёну Менску завяршыўся гучны працэс над былым дырэктарам менскага Палацу спорту Сяргеем Прановічам, якога абвінавацілі ў хабарніцтве і махлярстве.
«Сказалі, маўляў, усе разумеюць, — тлумачыць бацька дзяўчыны. — Але нібыта ёсьць унутраная інструкцыя, і хто няправільна там праходзіць, трэба рэагаваць».
Рыскі акруговы суд 28 сакавіка асудзіў на пяць гадоў пазбаўленьня волі 29-гадовага жыхара Даўгаўпілсу Арцёма Скрыпніка, прызнаўшы яго вінаватым ва ўдзеле ва ўзброеным канфлікце на ўсходзе Ўкраіны.
Суд Цэнтральнага раёну аштрафаваў на 1020 рублёў сустаршыню руху салідарнасьці «Разам» Алену Талстую за акцыю на Кастрычніцкай плошчы Менску 25 сакавіка. Пастанову вынесла судзьдзя Вікторыя Шабуня.
Таксама кампанія пагадзілася пакрыць Парашэнку прычыненую маральную шкоду і панесеныя ім судовыя выдаткі.
У Фрунзэнскім судзе Менску пачаўся працэс, на якім разглядаюць пазовы трох жыхароў гораду да Спэцыялізаванага камбінату камунальна-бытавога абслугоўваньня.
Расейскі Кіеўскі раённы суд Сімфэропаля арыштаваў яшчэ чацьвярых крымскататарскіх актывістаў па падазрэньні ў дачыненьні да дзейнасьці забароненай у Расеі і ў анэксаваным Крыме арганізацыі «Хізб ут-Тахрыр». Ім абраная мера стрыманьня ў выглядзе ўтрыманьня ў СІЗА да 15 траўня.
Зьмітра Паліенку затрымалі раніцай 20 сакавіка – нібыта за тое, што ён распыліў пярцовы газ на чалавека за тыдзень да таго.
Як было і з затрыманым там жа Зьмітром Дашкевічам, яна знайшлася толькі ў судзе.
Віленскі акруговы суд 27 сакавіка абвясьціў прысуд па справе аб падзеях 13 студзеня 1991 году. Былы міністар абароны СССР Дзьмітрый Язаў завочна асуджаны да 10-ці, а былы афіцэр КДБ Міхаіл Галаваты — да 12-ці гадоў пазбаўленьня волі.
Суд Маскоўскага раёну Менску аштрафаваў абаронцу Курапатаў Дзяніса Ўрбановіча на 1147,5 рубля.
Дашкевіч прапанаваў судзьдзі паглядзець у інтэрнэце відэа ягонага выступу на мітынгу, бо ў пратаколе «напісаная хлусьня». Адзначыў, што не паведамляў ні месца, ні час «несанкцыянаванай акцыі».
Браварскі міжраённы суд Кіеўскай вобласьці аштрафаваў на 510 грыўняў начальніка апэратыўна-плянавага аддзяленьня, намесьніка начальніка штабу вайсковай часткі А3628 за парушэньне заканадаўства аб абароне дзяржаўных сакрэтаў.
Ленінскі суд Берасьця прызнаў вінаватым у хуліганстве грамадзкага актывіста Віталя Казака, які ўскладаў кветкі ды лямпадкі да будоўлі «Прыбускага кварталу» на месцы, дзе падчас акупацыі адбываліся расстрэлы вязьняў гета.
ЭЗ патрабуе ад Расеі неадкладна вызваліць з-пад варты грамадзяніна Ўкраіны Паўла Грыба і даць яму доступ да спэцыяльнага мэдычнага абслугоўваньня, у якім ён мае патрэбу.
Пухавіцкі раённы суд прызнаў паэта Славаміра Адамовіча вінаватым у крадзяжы маёмасьці і прысудзіў яму 2 гады хатняй «хіміі» — абмежаваньня волі без накіраваньня ў месцы зьняволеньня.
У Пухавіцкім раённым судзе пачаўся працэс над паэтам Славамірам Адамовічам, які стаў шырока вядомым у сярэдзіне 1990-х гадоў вершам «Убей президента», за які ён быў пакараны судом.
Паўночна-Каўкаскі акруговы вайсковы суд у Растове-на-Доне 22 сакавіка агалосіў вырак у справе ўкраінца Паўла Грыба, абвінавачанага ў Расеі ў спрыяньні тэрарыстычнай дзейнасьці.
«Іхны выпадак ёсьць сымбалем тысяч падлеткаў, зьняволеных у жахлівых умовах пасьля несправядлівых судовых разглядаў дробных правапарушэньняў, зьвязаных з наркотыкамі».
Стэлу ўсталявалі ў Мазыры на гонар ракетчыкаў, вайсковая частка якіх за савецкім часам была разьмешчана ў райцэнтры.
Апэляцыйны суд у Гаазе асудзіў на пажыцьцёвае зьняволеньне першага прэзыдэнта Рэспублікі Сэрбскай Радавана Караджыча.
Павук вядомы праз акцыі ў Акцябрскім, спрэчкамі зь мясцовымі ўладамі. Яго і раней перасьледавалі за актывізм, у тым ліку судзілі з загадзя напісаным выракам. Упершыню ж ягонае імя стала вядомае шырокай публіцы празь песьню «Я из деревни».
Свабода пагутарыла зь берасьцейскім актывістам Віталём Казаком, які ладзіць акцыі супраць будоўлі жылога комплексу, дзе знайшлі парэшткі соцень расстраляных нацыстамі людзей, і трапіў за гэта пад судовы перасьлед.
Не абскардзіла прысуд — значыць, «па сутнасьці, прызнала яго абгрунтаванасьць і справядлівасьць», мяркуе газэта «Рэспубліка». Золатава сумнявалася, ці варта абскарджваць прысуд, бо ў Беларусі ўсё роўна толькі 0,2% апраўдальных.
Суд у Чачні 18 сакавіка прызнаў вінаватым у захоўваньні наркотыкаў у буйным памеры кіраўніка рэгіянальнага аддзяленьня цэнтру «Мэмарыял» Аюба Ціціева і асудзіў яго на чатыры гады калёніі-пасяленьня.
Абвінавачаная ў справе аб сьмерці 14-гадовага магілёўца падчас трэніроўкі на Дняпры зьнепрытомнела ў калідоры суду.
У Італіі пракуратура расьсьледуе абставіны гібелі 34-гадовай мадэлі з Марока Іман Фадзіл, якая памерла 1 сакавіка ў адным са шпіталёў Мілану. Танцорка была адным з ключавых сьведкаў у крымінальнай справе супраць былога прэм’ер-міністра краіны Сыльвіё Бэрлюсконі.
У Віцебскім раённым судзе завяршыўся судовы працэс над журналістам-фрылансэрам Віталём Скрылём. Судзьдзя Міхаіл Зубеня прызнаў яго вінаватым паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП і наклаў штраф памерам 637,5 рубля «за незаконны выраб і пашырэньне прадукцыі СМІ».
У Гомлі пачаўся першы сёлета суд у справе «дармаедзтва». Хатняя гаспадыня Марыя Тарасенка патрабуе, каб з чыноўнікаў, якія залічылі яе да дармаедаў, спагналі маральную шкоду — 1000 рублёў.
Берасьцейскі абласны суд не ўхваліў апэляцыю брытанца Ахмэда Абдзі Алі, якога ў студзені асудзілі на 1,5 года калёніі за садзейнічаньне незаконнай міграцыі.
Пола Манафорта прызналі вінаватым у спробе перашкодзіць правасудзьдзю, а таксама ў змове супраць ЗША.
У Беларусі агучылі статыстыку хабарніцтва за 2018 год.
У сярэдзіне сьнежня папа Рымскі Францішак выдаліў трох кардыналаў з свайго нефармальнага кабінэту. Двое зь іх, у тым ліку Джордж Пэл, мелі дачыненьне да меркаванага сэксуальнага гвалту.
У судзе Івацэвіцкага раёну разглядалася скарга менскага прадпрымальніка Сяржука Бахуна на працаўніка прыдарожнай кавярні, які адмовіўся абслугоўваць яго, называючы «бандэраўцам».
Усяго ў справе праходзілі 13 чыноўнікаў сыстэмы спажывецкага рынку і дзіцячага харчаваньня.
«Натуральна, такія хамскія адносіны да памяці людзей мяне і кранаюць. Бо сёньня гэта косткі тых, хто тут жыў, а потым — косткі маіх знаёмых ці сваякоў… Я хачу, каб жыхарам гораду была аказаная пашана».
У Магілёве судзяць 25-гадовую трэнэрку па акадэмічным веславаньні Ірыну К. за сьмерць празь неасьцярожнасьць ейнага непаўналетняга гадаванца Вячаслава З. Падчас трэніроўкі човен 14-гадовага хлопца перакуліўся. На юным весьляру не было ратавальнай камізэлькі, і ён патануў.
Асноўныя эпізоды справы аб гвалце і зьнявагах у Менскай абласной кадэцкай вучэльні.
Яму пагражае да 8 гадоў зьняволеньня. У справе ня меней за 9 эпізодаў зьдзеку і гвалту над кадэтамі. Віны не прызнае.
Пол Манафорт таксама заплаціць каля 74 мільёнаў даляраў штрафаў.
Актывіста руху татарскай моладзі «Азатлык» Батырхана Агзамава абвінавацілі ў распальваньні нянавісьці паміж расейцамі і татарамі.
Дзядок прызнаў, што браў удзел у акцыі, але не прызнаў віны: кажа, заканадаўства аб масавых мерапрыемствах рэпрэсіўнае, а на мірную акцыю кінулі «абсурдную» колькасьць міліцыянтаў у цывільным.
Аддзелы прымусовага выкананьня Цэнтральнага і Фрунзенскага раёнаў Менску, на тэрыторыі якіх пражываюць актывісты незалежнага прафсаюзу Радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік, распачалі ў дачыненьні да іх выканаўчую справу.
37-гадовага гарадзенца Сяргея Балакірава, які ўкалоў невядомае рэчыва малой дзяўчынцы, а другой упырснуў яго ў рот, суд Ленінскага раёну Горадні асудзіў на 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Міжнародная арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» асудзіла вырак у выглядзе «вялікага штрафу» галоўнай рэдактарцы парталу Tut.by Марыне Золатавай. Пра гэта сказана ў заяве арганізацыі, разьмешчанай на яе сайце.
У будынку менскага сьледчага ізалятара на вуліцы Валадарскага ідзе працэс над 37 абвінавачанымі ў распаўсюдзе наркотыкаў. Некаторым пагражае пакараньне і за стварэньне злачыннай арганізацыі або ўдзел у ёй
Прадстаўнік Арганізацыі па бясьпецы і супрацы ў Эўропе Арлем Дэзір спадзяецца, што прысуд галоўнай рэдактарцы парталу Tut.by Марыне Золатавай адменяць пры абскарджваньні.
4 сакавіка ў Ленінскім раённым судзе Менску абвешчаны прысуд у працэсе, які цягнуўся больш за месяц зь перапынкам для выстаўленьня новага абвінавачаньня і вызначыўся сумай хабараў амаль рэкорднай для спраў мэдыкаў-карупцыянэраў.
Да набыцьця прысудам законнай моцы Марына Золатава застаецца пад падпіскай пра нявыезд. Выракам не прадугледжана пазбаўленьне права займаць кіроўныя пасады.
4 сакавіка суд пакараў Марыну Золатаву штрафам у памеры 7650 рублёў. Таксама Золатава мусіць сплаціць судовыя выдаткі ў памеры 6000 рублёў. Заснавальнік Tut.by Юрый Зісер пракамэнтаваў Свабодзе гэты прысуд
Загрузіць яшчэ