Пола Манафорта прызналі вінаватым у спробе перашкодзіць правасудзьдзю, а таксама ў змове супраць ЗША.
У Беларусі агучылі статыстыку хабарніцтва за 2018 год.
У сярэдзіне сьнежня папа Рымскі Францішак выдаліў трох кардыналаў з свайго нефармальнага кабінэту. Двое зь іх, у тым ліку Джордж Пэл, мелі дачыненьне да меркаванага сэксуальнага гвалту.
У судзе Івацэвіцкага раёну разглядалася скарга менскага прадпрымальніка Сяржука Бахуна на працаўніка прыдарожнай кавярні, які адмовіўся абслугоўваць яго, называючы «бандэраўцам».
Усяго ў справе праходзілі 13 чыноўнікаў сыстэмы спажывецкага рынку і дзіцячага харчаваньня.
«Натуральна, такія хамскія адносіны да памяці людзей мяне і кранаюць. Бо сёньня гэта косткі тых, хто тут жыў, а потым — косткі маіх знаёмых ці сваякоў… Я хачу, каб жыхарам гораду была аказаная пашана».
У Магілёве судзяць 25-гадовую трэнэрку па акадэмічным веславаньні Ірыну К. за сьмерць празь неасьцярожнасьць ейнага непаўналетняга гадаванца Вячаслава З. Падчас трэніроўкі човен 14-гадовага хлопца перакуліўся. На юным весьляру не было ратавальнай камізэлькі, і ён патануў.
Асноўныя эпізоды справы аб гвалце і зьнявагах у Менскай абласной кадэцкай вучэльні.
Яму пагражае да 8 гадоў зьняволеньня. У справе ня меней за 9 эпізодаў зьдзеку і гвалту над кадэтамі. Віны не прызнае.
Пол Манафорт таксама заплаціць каля 74 мільёнаў даляраў штрафаў.
Актывіста руху татарскай моладзі «Азатлык» Батырхана Агзамава абвінавацілі ў распальваньні нянавісьці паміж расейцамі і татарамі.
Дзядок прызнаў, што браў удзел у акцыі, але не прызнаў віны: кажа, заканадаўства аб масавых мерапрыемствах рэпрэсіўнае, а на мірную акцыю кінулі «абсурдную» колькасьць міліцыянтаў у цывільным.
Аддзелы прымусовага выкананьня Цэнтральнага і Фрунзенскага раёнаў Менску, на тэрыторыі якіх пражываюць актывісты незалежнага прафсаюзу Радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік, распачалі ў дачыненьні да іх выканаўчую справу.
37-гадовага гарадзенца Сяргея Балакірава, які ўкалоў невядомае рэчыва малой дзяўчынцы, а другой упырснуў яго ў рот, суд Ленінскага раёну Горадні асудзіў на 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Міжнародная арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» асудзіла вырак у выглядзе «вялікага штрафу» галоўнай рэдактарцы парталу Tut.by Марыне Золатавай. Пра гэта сказана ў заяве арганізацыі, разьмешчанай на яе сайце.
У будынку менскага сьледчага ізалятара на вуліцы Валадарскага ідзе працэс над 37 абвінавачанымі ў распаўсюдзе наркотыкаў. Некаторым пагражае пакараньне і за стварэньне злачыннай арганізацыі або ўдзел у ёй
Прадстаўнік Арганізацыі па бясьпецы і супрацы ў Эўропе Арлем Дэзір спадзяецца, што прысуд галоўнай рэдактарцы парталу Tut.by Марыне Золатавай адменяць пры абскарджваньні.
4 сакавіка ў Ленінскім раённым судзе Менску абвешчаны прысуд у працэсе, які цягнуўся больш за месяц зь перапынкам для выстаўленьня новага абвінавачаньня і вызначыўся сумай хабараў амаль рэкорднай для спраў мэдыкаў-карупцыянэраў.
Да набыцьця прысудам законнай моцы Марына Золатава застаецца пад падпіскай пра нявыезд. Выракам не прадугледжана пазбаўленьне права займаць кіроўныя пасады.
4 сакавіка суд пакараў Марыну Золатаву штрафам у памеры 7650 рублёў. Таксама Золатава мусіць сплаціць судовыя выдаткі ў памеры 6000 рублёў. Заснавальнік Tut.by Юрый Зісер пракамэнтаваў Свабодзе гэты прысуд
4 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёну Гомля адбыліся судовыя спрэчкі ў крымінальнай справе былога кіраўніка Гомельскага райвыканкаму Аляксандра Сітніцы, які абвінавачваецца ў хабарніцтве і перавышэньні ўлады. Пракурор папрасіў пакараць чыноўніка 10 гадамі пазбаўленьня волі.
4 сакавіка ў судзе Фрунзэнскага раёну Менску прайшло судовае паседжаньне ў адміністрацыйнай справе анархіста Міколы Дзядка.
Пракурор Юлія Харчэйкіна прапанавала аштрафаваць галоўную рэдактарку парталу Tut.by на 25 500 рублёў.
Галоўную рэдактарку Tut.by судзяць за «бязьдзеяньне» ў «справе БелТА». Пракурорка просіць штраф 25 500 рублёў.
У сьледчым ізалятары № 1 гарадзкі суд Менску разглядае справу, у якой фігуруюць 37 абвінавачаных за наркотыкі. Ім інкрымінуюцца 3 і 4 часткі 328 артыкула (выраб, распаўсюджваньне, захоўваньне і перавозка наркатычных рэчываў у складзе групы асоб). Працэс пачаўся 5 лютага.
Аляксандар Саргсян, брат трэцяга прэзыдэнта Армэніі Сэржа Саргсяна, які сышоў у адстаўку пасьля масавых пратэстаў у 2018 годзе, заплаціў падаткі ў памеры $ 6,5 млн і «па сваёй ініцыятыве» ахвяраваў дзяржаве $ 19,6 млн.
Маю Навумаву аштрафавала судзьдзя суду Цэнтральнага раёну Тацяна Акавітая, Леаніда Кулакова і Вольгу Мікалайчык — Вікторыя Шабуня.
Праз 3 дні пасьля затрыманьня суд Фрунзенскага раёну Менску засудзіў лідэра БХД Паўла Севярынца.
Беларусь заняла 66-е месца ў глябальным індэксе вяршэнства закону, складзеным у рамках World Justice Project (Праект сусьветнай юстыцыі).
Больш за два дні ў ІЧУ Менску на завулку Акрэсьціна ўтрымліваюць актывістаў Паўла Севярынца, Вольгу Мікалайчык, Леаніда Кулакова, Маю Навумаву і Арцёма Чарняка. Ці законна так надоўга адміністрацыйна затрымліваць і «адцягваць» суд?
29-гадовы жыхар Касьцюковічаў Раман Г. пакараны Магілёўскім абласным судом за распальваньне расавай, нацыянальнай і рэлігійнай варожасьці, а таксама распаўсюджваньне ў інтэрнэце матэрыялаў парнаграфічнага зьместу.
Суд у Мюнхэне асудзіў пляменьніка расейскага тэлевядоўцы Дзьмітрыя Кісялёва на два гады і тры месяцы пазбаўленьня волі.
Андрэя Саўчанку 27 лютага асудзілі на 2,5 года калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці
Судзяць мужчын, якія на трасе М1 перасьледавалі аўтамабіль і кінулі яму ў салён піратэхнічны сродак — фальшфаер.
У Магілёве судзяць 29-гадовага жыхара райцэнтру Касьцюковічы Рамана Г. за распальваньне расавай, нацыянальнай і рэлігійнай варажнечы.
Менскі раённы суд аштрафаваў на 1020 рублёў (40 базавых велічыняў) абаронцу Курапат, старшыню «Маладога фронту» Дзяніса Ўрбановіча. Яго прызналі вінаватым у непадпарадкаваньні міліцыі падчас пікетаваньня рэстарацыі «Поедем поедим» каля Курапат.
Рэдакцыя газэты «Новы час» зьвярнулася па дапамогу да чытачоў — выданьне мусіць аплаціць істотныя сродкі паводле пазову Леаніда Зайдэса, аднаго з сузаснавальнікаў рэстарацыі «Поедем поедим» побач зь месцам расстрэлаў ва ўрочышчы Курапаты.
Канюк таксама расказаў, што колькасьць карупцыйных злачынстваў вырасла ў 2018 годзе, лік асуджаных перавысіў тысячу чалавек.
Ён адзначыў, што прысутнасьць «вялізнай колькасьці дыпляматаў і рэпартэраў» — гэта «ўскосны ціск на суд».
Сярод іншага, яму інкрымінуюць скарачэньне складу Ўзброеных сіл Украіны і зьнішчэньне вайсковых камісарыятаў.
Аляксандар Лукашэнка 25 лютага заявіў пра недапушчальнасьць парушэньня законаў прадстаўнікамі судзейскага корпусу. Свабода паглядзела, як пакаралі судзьдзяў, якія парушалі закон.
Разгляд «справы БелТА» ідзе з 12 лютага, прысуд будзе вынесены 4 сакавіка.
На сустрэчы са старшынём Вярхоўнага суду Валянцінам Сукалам Аляксандар Лукашэнка акцэнтаваў увагу на недапушчальнасьці парушэньня законаў прадстаўнікамі судзейскага корпусу. Падрабязна праблемы судовай сыстэмы ён паабяцаў абмеркаваць падчас адкрыцьця будынка Вярхоўнага суду на пачатку красавіка.
У Ленінскім раённым судзе Менску падыходзіць да завяршэньня працэс над былым галоўным патолягаанатамам Менску Аркадзем Пучковым, якога абвінавачваюць у шматразовым атрыманьні хабару ў вялікім памеры. Паводле сьледзтва, Пучкоў атрымаў агулам каля 200 тысяч даляраў.
На працэсе ў «справе БелТА» супраць галоўнай рэдактаркі Tut.by Марыны Золатавай адбываюцца дэбаты бакоў. Першай выступіла пракурор Юлія Харчэйкіна.
Пра гэта стала вядома на паседжаньні 25 лютага, санкцыю даваў намесьнік генэральнага пракурора.
Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў даручыў тром міністэрствам да 1 красавіка прапрацаваць пытаньне аб забароне выкарыстоўваць у судовых залях клеткі і «акварыюмы» для падсудных.
На афіцыйным сайце Акадэміі навук у спасылцы «акадэмікі» прозьвішча Аляксандра Бялецкага ёсьць, але яго біяграфія не адкрываецца, як у іншых акадэмікаў. Сайт паведамляе, што «такой старонкі не існуе».
Ягоныя калегі і знаёмыя пазычалі яму ад 300 рублёў да 1000 даляраў, а два вучні «купілі» ў мужчыны пуцёўкі ў санаторый за 120 рублёў.
Яму прысудзілі штраф 765 рублёў. Яшчэ двух удзельнікаў акцыі памяці Жызьнеўскага раней аштрафавалі на 1275 і 1020 рублёў.
Загрузіць яшчэ