Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў даручыў тром міністэрствам да 1 красавіка прапрацаваць пытаньне аб забароне выкарыстоўваць у судовых залях клеткі і «акварыюмы» для падсудных.
На афіцыйным сайце Акадэміі навук у спасылцы «акадэмікі» прозьвішча Аляксандра Бялецкага ёсьць, але яго біяграфія не адкрываецца, як у іншых акадэмікаў. Сайт паведамляе, што «такой старонкі не існуе».
Ягоныя калегі і знаёмыя пазычалі яму ад 300 рублёў да 1000 даляраў, а два вучні «купілі» ў мужчыны пуцёўкі ў санаторый за 120 рублёў.
Яму прысудзілі штраф 765 рублёў. Яшчэ двух удзельнікаў акцыі памяці Жызьнеўскага раней аштрафавалі на 1275 і 1020 рублёў.
Допыт адзінай абвінавачанай па «справе БелТА» пачалі ў 10:00 і скончылі ў 16.01. Зь перапынкам ад 12.40 да 14.15.
Супраць старэйшага сына экс-прэзыдэнта Армэніі Робэрта Качар’яна выставілі абвінавачаньні ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў і адмываньні грошай.
Працэс у «справе БелТА» завяршаецца, абвінавачаная віны не прызнае.
Сума хабару складала 26 тысяч эўра, аштрафавалі на 300 даляраў.
У судзе Маскоўскага раёну Менску пачаўся працэс над былым дырэктарам Палаца спорту, 58-гадовым Сяргеем Прановічам. Яго судзяць за атрыманьне хабараў і махлярства, паведамляе БЕЛТА.
Размова з 35-гадовым Сяргеем Панарыным з Барнавулу, які адным зь першых у Расеі атрымаў у 2015 годзе рэальны тэрмін за рэпост у інтэрнэце — тры гады пазбаўленьня волі.
Судзьдзя пастанавіў правесьці адно закрытае паседжаньне, дзе будуць разглядаць прыватную перапіску.
У судзе Цэнтральнага раёну Менску абвешчаны вырак Андрэю Стрыжаку, былому начальніку ўпраўленьня аховы здароўя Горадзенскага аблвыканкаму.
Калегія Менскага гарадзкога суда прысудзіла былому дырэктару РНПЦ траўматалёгіі і артапэдыі, акадэміку Аляксандру Бялецкаму 7,5 гадоў зьняволеньня з адбываньнем пакараньня ў папраўчай калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Падначаленыя галоўнай рэдактаркі парталу прызнаюць, што карысталіся чужымі паролямі да платнай стужкі агенцтва БелТА.
1870 рублёў будзе каштаваць судова-мэдычная экспэртыза траўмы рукі абаронцу Курапатаў Леаніду Кулакову, які пацярпеў ад наезду наведніцы рэстарацыі «Поедем поедим».
Рэдактар Tut.by Ульяна Бабаед расказала ў судзе па «справе БелТА», чаму карысталася паролем агенцтва.
Жыхара Мядзельшчыны асудзілі на 6 гадоў пазбаўленьня волі за тое, што ён разам са знаёмым вывез двух мужчынаў у лес. Аднаго з пацярпелых прывязалі да машыны і цягалі па зямлі, піша прэс-служба суду Мядзельскага раёну.
Дзяржаўны абвінаваўца папрасіў 7 гадоў 6 месяцаў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці для акадэміка Аляксандра Бялецкага.
На судзе па справе Золатавай паказалі відэа допыту былога падначаленага. Ён расказаў, што галоўны рэдактар Tut.by ведала пра выкарыстаньне чужых пароляў.
На трэці дзень суду ў «справе БелТА» ў якасьці сьведкі дапыталі генэральнага дырэктара Tut.by Людмілу Чэкіну.
Гомельскі абласны суд агучыў рашэньне па крымінальнай справе Мікіты Баса. 24-гадовы жыхар абласнога цэнтру ўвесну пры затрыманьні парэзаў траіх міліцыянтаў. Яму прысудзілі 13,5 года пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі ўзмоцненага тыпу.
На працэсе па справе Марыны Золатавай дапыталі кіраўніка Беларускай тэлерадыёкампаніі. У судзе па справе галоўнага рэдактара парталу TUT.BY Марыны Золатавай у якасьці сьведкі дапыталі старшыню Белтэлерадыёкампаніі Івана Эйсманта.
У судзе ў справе Марыны Золатавай дапыталі Алену Кузьняцову, кіраўніцу сэктара адміністраваньня сетак агенцтва БелТА.
З траўня 2003-га па люты 2016 году Дзьмітры Жук узначальваў інфармацыйнае агенцтва БелТА.
Прысяжныя ў Нью-Ёрку прызналі кіраўніка мэксыканскага наркакартэлю «Сыналёа» Хаакіна Гусмана вінаватым ва ўсіх дзесяці пунктах абвінавачваньня, у тым ліку ў збыце какаіну і гераіну, незаконнае захоўваньне зброі і адмываньне грошай.
Дырэктарка БЕЛТА Ірына Акуловіч, суд, справа БелТА. Суд над галоўнай рэдактаркай Tut.by Марынай Золатавай
Пра гэта на судзе расказала сьведка Гарбачэўская, кіраўніца аддзелу ўліку інфармагенцтва.
12 лютага суд Заводзкага раёну Менску пачаў разгляд справы рэдактаркі Tut.by Марыны Золатавай, якую абвінавачваюць у «бязьдзеяньні службовай асобы». Свабода паглядзела, як гэтую падзею асьвятлялі дзяржаўныя СМІ.
І не забараняла перадаваць пароль трэцім асобам. Пра гэта суду расказалі супрацоўнікі агенцтва, выкліканыя на працэс у якасьці сьведак.
Паводле сьледзтва, супрацоўнікі парталу TUT.BY незаконна карысталіся паролямі да платнай падпіскі агенцтва БелТА з 4 студзеня 2017-га да 23 ліпеня 2018 году.
12 лютага ў судзе Маскоўскага раёну Менску пачынаецца крымінальны працэс супраць галоўнай рэдактаркі парталу tut.by Марыны Золатавай. Яна застаецца адзінай абвінавачанай у рэзананснай «справе БелТА».
«Не разумеў, за што браў грошы», — былы дырэктар НРПЦ траўматалёгіі і артапэдыі акадэмік Аляксандар Бялецкі даў паказаньні суду.
Трох работнікаў Скідзельскага цукровага камбінату судзяць за выбух, падчас якога загінулі 4 жанчыны, а яшчэ адна засталася інвалідам. Справу пачалі разглядаць у судзе Горадзенскага раёну 11 лютага.
11 лютага ў Менскім гарадзкім судзе паводле артыкулу аб хабарніцтве ў асабліва вялікім памеры пачынаюць судзіць былога дырэктара РНПЦ траўматалёгіі і артапэдыі, акадэміка НАН Беларусі Аляксандра Бялецкага.
Вярхоўны суд апублікаваў статыстыку пра тое, як працавалі суды Беларусі летась.
22 гады турмы прысудзілі жыхару Наваполацка за ўдзел у групавых згвалтаваньнях і забойстве. Яшчэ тры ўдзельнікі групоўкі, якая 17 гадоў дзейнічала ў Полацку і Наваполацку, атрымалі тэрміны ад 3,5 да 15 гадоў.
Вярхоўны суд апублікаваў статыстыку пра тое, як працавалі суды Беларусі летась. Свабода зьвярнула ўвагу на важныя лічбы.
Гомельскі абласны суд адмяніў рашэньне суду Буда-Кашалёўскага раёну і пастанову аб высылцы зь Беларусі 40-гадовага ўкраінца Сяргея Працэнкі, які дзесяць гадоў жыве ў Беларусі.
Пачаўся суд над мужчынам, якога абвінавачваюць у тым, што ён укалоў невядомае рэчыва адной дзяўчынцы, а другой упырснуў нешта ў рот. Справу пачалі разглядаць у судзе Ленінскага раёну Горадні 6 лютага.
Указам Аляксандра Лукашэнкі ад 4 лютага 2019 году № 38 «Аб прызначэньні і вызваленьні судзьдзяў» Сяргей Бандарэнка, судзьдзя Менскага гарадзкога суду, быў звольнены па ўласным жаданьні.
Рэлігійная арганізацыя, да якой належыць Крыстэнсэн, не забароненая ў Беларусі, але прызнаная экстрэмісцкай ў Расеі.
Згодна з прэзыдэнцкім указам № 38 ад 4 лютага 2019 году, судзьдзя Першамайскага раёну Менску Сяргей Бандарэнка, які ў 2011 годзе асудзіў на 4,5 года турмы праваабаронцу «Вясны» Алеся Бяляцкага, вызвалены ад пасады «па ўласным жаданьні».
Берасьцейскі абласны суд 5 лютага на выязным пасяджэньні ў Івацэвічах пачаў разглядаць справу аб забойстве супрацоўніка міліцыі і замаху на забойства яшчэ дваіх, паведамляе БелаПАН.
Супрацоўнікі міліцыі ўначы 3 лютага затрымалі 24-гадовага менчука, які выпіваў «ва ўстанове па вул. Лабанка».
Эканамічны суд Менску 4 лютага задаволіў пазоў дзяржаўнага прадпрыемства «Домэнэргасэрвіс» аб высяленьні Менскай абласной арганізацыі БНФ з памяшканьня па адрасе вул. Чарнышэўскага, 3-48Б. Дамову арэнды гэтага памяшканьня скасавалі.
Берасьцейскі абласны суд 4 лютага на закрытым паседжаньні разгледзеў крымінальную справу супраць неаднаразова судзімага жыхара Баранавічаў. Прысудзілі 24 гады 3 месяцы калёніі строгага рэжыму.
Былому начальніку Менскага гарадзкога клінічнага патолягаанатамічнага бюро і галоўнаму пазаштатнаму патолягаанатаму Мінздароўя Аркадзю Пучкову прад'яяць новае абвінавачаньне.
У афрыканскім Каба-Вэрдэ адбылося пасяджэньне суду аб абраньні меры стрыманьня расейскім маракам, затрыманым паводле падазрэньня ў кантрабандзе наркотыкаў.
1 лютага ў судзе Ленінскага раёну Берасьця абвясьцілі прысуд двум былым супрацоўнікам міліцыі, якіх абвінавачвалі ў махінацыях зь нерухомасьцю, паведамляе Tut.by.
Загрузіць яшчэ