Суд у Бішкеку адправіў у калёнію двух былых прэмʼер-міністраў Кіргізстану па абвінавачваньні ў карупцыі. Пра гэта паведамляе канал «Настоящее время».
Гэта незаконна. Чайчыц падала скаргу ў раённую пракуратуру.
«Іх спачатку затрымалі, — расказвае крыніца Tut.by. — А неўзабаве пасьля абурэньняў прэзыдэнта з нагоды Галавача зьмянілі меру стрыманьня. Шмат хто сышоў пад заклад».
6 сьнежня ў Маскоўскім раённым судзе першымі разгледзелі справы актывістаў «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага, Яўгена Афнагеля і Арцёма Чарняка.
Днём 5 сьнежня працягнуліся суды над актывістамі, якія бралі ўдзел у акцыях перад выбарамі ў Палату прадстаўнікоў. Нікому не прысудзілі арышт, але 8 чалавек аштрафавалі на агульную суму ў 7650 рублёў, і вядомыя яшчэ ня ўсе прысуды.
Чыноўнік дамовіўся з калегам і яшчэ адным чалавекам прысвоіць грошы, якія выдзеліў Эўразьвяз для рэалізацыі міжнароднага праекту.
Паўла Севярынца аштрафавалі на 1275 рублёў за перадвыбарчую акцыю «Сход вольных людзей — 2», якая прайшла 16 лістапада ў Менску. Суд над апазыцыянэрам адбыўся 5 сьнежня ў Цэнтральным раённым судзе Менску.
Ці будзе адкрыты доступ любых ахвочых да відэа адкрытых судовых паседжаньняў, не ўдакладняецца.
У Віцебскім абласным судзе пачаўся судовы працэс над былым кіраўніком Браслаўскага раёну Ўладзімерам Дранеўскім і ягонай жонкай Аленай Дранеўскай, якая раней працавала начальнікам аддзелу эканомікі.
У Менскім раённым судзе пачаўся адміністрацыйны працэс над намесьнікам старшыні КХП-БНФ Юрасём Беленькім. Яго судзяць як арганізатара шэсьця на Дзяды і мітынгу ў Курапатах 3 лістапада. Міліцыянты патрабуюць ад арганізатараў больш за 9,5 тысяч рублёў за паслугі ў ахове шэсьця.
У Гомлі распачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да былога генэральнага дырэктара ААТ «Мілкавіта» Сяргея Бабарыкі. Яго вінавацяць у хабары — атрыманьні ад камэрсанта 7500 даляраў «за спрыяльнае вырашэньне пытаньня».
У магілёўскай калёніі № 15 асуджаны Аляксей Манкевіч абвясьціў галадоўку праз тое, што яму адмовілі ў скарачэньні тэрміну амністыі, паведамляе праваабарончы сайт mspring.online.
3 сьнежня Менскі гарадзкі суд зноў вярнуўся да крымінальнай справы акадэміка Аляксандра Бялецкага, якога ў лютым прызналі вінаватым у хабарніцтве і асудзілі на 7,5 года зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці, паведамляе Tut.by.
У групе было дакладнае разьмеркаваньне роляў: прадаўцы часьцяком ня ведалі фасоўшчыкаў, пастаўшчыкоў і арганізатараў, што дазваляла апошнім доўгі час пазьбягаць адказнасьці.
Судзьдзя Аршанскага суду прызнала Дзьмітрыя Казлова вінаватым у закліку да ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 15 лістапада o Менску.
Суд Астравецкага раёну абвясьціў вырак расейцу, які правозіў празь літоўска-беларускую мяжу 290 кг гашышу. Расейцу прызначылі пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі на 17 гадоў у калёніі ўзмоцненага рэжыму.
2 сьнежня пачаліся працэсы супраць удзельнікаў масавых акцый, якія праходзілі ў сталіцы перад парлямэнцкімі выбарамі.
Адразу некалькі адміністрацыйных судоў над грамадзкімі актывістамі, якія бралі ўдзел у мінулай выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў, пачаліся 2 сьнежня ў Першамайскім раённым судзе Менску.
Цяпер прынялі рашэньне пра штраф 2014 году, калі Жукоўскі і Шчыракова здымалі сюжэт пра пікет інваліда-вазочніка.
Ч.1 арт.328 КК РБ і ч. 1 арт. 328-1. Затрыманы знаходзіцца за кратамі ўжо больш за тыдзень.
Полацкі суд 29 лістапада вынес рашэньне арыштаваць на 15 сутак грамадзкага актывіста і блогера Алеся Круткіна за рэпост ў фэйсбуку.
«Сказалі, што арыштоўваюць за гутарку з журналістамі»
Нібыта за нясплочаны штраф — Чайчыц кажа, што такога штрафу наагул не было
Гэта яна тлумачыла «надзвычайнай сытуацыяй» выкарыстаньне «Эўпэнты». Але асудзілі яе за хабар. Яна кажа, што хабару ня брала.
За якую, Дзяніс Красачка ня ведае дакладна: ці то за законную, ці то за тую, на якой яго не было. Таксама ў іншы суд выклікалі блогера MozgON і актывістку Насту Гусеву.
Мянчук Антон Н. трэці год носіць маці перадачы ў сьледчы ізалятар на Валадарскага. Яшчэ піша скаргі ў Генпракуратуру і суды, сустракаецца з журналістамі, каб давесьці, што маці ня хабарніца і асуджаная несправядліва.
Апэляцыю разгледзяць у Вярхоўным судзе. Родныя ахвяр скаргі на прысуд не падавалі.
Генадзь Фядыніч ня згодны з тым, што іх наагул асудзілі, — ён лічыць вырак незаконным і зьбіраецца разам зь Ігарам Комлікам падаваць скаргу ў Вярхоўны суд.
Суд Гомельскага раёну пачаў разгляд крымінальнай справы групы «мінёраў», які рабілі закладкі з псыхатропнымі рэчывамі. Судзяць дзевяць чалавек. Пяць зь іх — непаўналетнія.
Якія былі падставы падазраваць блогера ў «ілжэмінёрстве», Павуку так і не паведамілі.
На допыце ён прызнаўся, што лавіў і забіваў птушак за тое, што тыя яго «запэцкалі». Тром галубам ён адарваў галовы, яшчэ чатыром зьвярнуў шыі.
Каля 70 кг экстазі і 12,5 кг какаіну.
«Наўмысна, беспрычынна, з хуліганскіх памкненьняў», «выяўляючы п’яную зухваласьць», нанёс бяздомнаму кату ня менш за тры ўдары нагой па галаве.
Сёлета за хабар у Менску судзілі мэдыкаў, чыноўнікаў, сьледчых і спартоўцаў. Дайшла чарга да пажарнікаў. Абвінавачаньні — у атрыманьні і даваньні хабару, а таксама ў махлярстве.
«Ён напісаў, што мяне трэба адправіць на прымусовае псыхіятрычнае лекаваньне». На аўтара «голай акцыі» завялі адміністрацыйную працу за непавагу да грамадзтва.
Судзьдзя чытала рэзалюцыйную частку прысуду больш за гадзіну. Асноўныя фігуранты атрымалі па 11 гадоў пазбаўленьня волі.
Пра гэта распавёў адвакат журналіста Аляксандар Галіеў. Цяпер Уладзімер Чудзянцоў арыштаваны.
«Ціск, абгавор, фальшаваньне дакумэнтаў сталі нормай у расьсьледаваньні крымінальных спраў», — заяўляюць у сваім маніфэсьце родзічы асуджаных, абʼяднаныя ў грамадзянскую ініцыятыву «Справядлівы прысуд».
Абвешчаны прысуд па справе Андрэя Качура, былога начальніка аддзела цэнтральнага апарату Сьледчага камітэту, паведамляе Tut.by.
Упершыню ў гісторыі Ізраілю дзейны кіраўнік ураду паўстане перад судом па абвінавачваньні ў хабарніцтве.
У чацьвер у Камітэце па выведцы Палаты прадстаўнікоў ЗША працягваліся слуханьні па справе аб імпічмэнце. У якасьці сьведак выступалі Фіёна Гіл, былая дарадца прэзыдэнта ЗША па Расеі, і дыплямат Дэйвід Голмс, палітычны дарадца амбасады ЗША ва Ўкраіне.
«Бацюшка са свастыкай» выйшаў на свабоду, і ягоная дачка баіцца за сваю бясьпеку. Асуджаны за палавыя зносіны зь непаўналетнім Вячаслаў Давыдовіч таксама ўжо не ў зьняволеньні, і адзін з пацярпелых, адкрыта заяўляе, што баіцца.
У Цэнтральнай раённай управе міліцыі Менску склалі адміністратыўны пратакол на сустаршыню БХД Паўла Севярынца.
Яго прызналі вінаватым у атрыманьні хабару паўторна ў буйным памеры і асудзілі на 4 з паловай гады калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Менскі раённы суд аштрафаваў на 20 базавых велічынь абаронцу Курапат, былога кандыдата ў дэпутаты Зьмітра Казакевіча.
Дачка, якая вінаваціла яго ў сэксуальным гвалце, не чакала вызваленьня бацькі.
Агулам старшыня Слонімскага райвыканкаму адсудзіў у журналістаў у якасьці кампэнсацыі маральнай шкоды 9,5 тысяч беларускіх рублёў.
Былому генэральнаму дырэктару дзяржаўнага холдынгу БелОМА Вячаславу Бурскаму прысудзілі 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму, піша Tut.by.
Падсудныя скардзіліся на ціск з боку КДБ і СК. Але пракурорская праверка гэтага не пацьвердзіла.
Паводле рашэньня суду, з газэты «Вечерний Бобруйск» павінны спагнаць 2000 рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды на карысьць старшыні Слонімскага райвыканкаму Генадзя Хоміча.
Загрузіць яшчэ