Ч.1 арт.328 КК РБ і ч. 1 арт. 328-1. Затрыманы знаходзіцца за кратамі ўжо больш за тыдзень.
Полацкі суд 29 лістапада вынес рашэньне арыштаваць на 15 сутак грамадзкага актывіста і блогера Алеся Круткіна за рэпост ў фэйсбуку.
«Сказалі, што арыштоўваюць за гутарку з журналістамі»
Нібыта за нясплочаны штраф — Чайчыц кажа, што такога штрафу наагул не было
Гэта яна тлумачыла «надзвычайнай сытуацыяй» выкарыстаньне «Эўпэнты». Але асудзілі яе за хабар. Яна кажа, што хабару ня брала.
За якую, Дзяніс Красачка ня ведае дакладна: ці то за законную, ці то за тую, на якой яго не было. Таксама ў іншы суд выклікалі блогера MozgON і актывістку Насту Гусеву.
Мянчук Антон Н. трэці год носіць маці перадачы ў сьледчы ізалятар на Валадарскага. Яшчэ піша скаргі ў Генпракуратуру і суды, сустракаецца з журналістамі, каб давесьці, што маці ня хабарніца і асуджаная несправядліва.
Апэляцыю разгледзяць у Вярхоўным судзе. Родныя ахвяр скаргі на прысуд не падавалі.
Генадзь Фядыніч ня згодны з тым, што іх наагул асудзілі, — ён лічыць вырак незаконным і зьбіраецца разам зь Ігарам Комлікам падаваць скаргу ў Вярхоўны суд.
Суд Гомельскага раёну пачаў разгляд крымінальнай справы групы «мінёраў», які рабілі закладкі з псыхатропнымі рэчывамі. Судзяць дзевяць чалавек. Пяць зь іх — непаўналетнія.
Якія былі падставы падазраваць блогера ў «ілжэмінёрстве», Павуку так і не паведамілі.
На допыце ён прызнаўся, што лавіў і забіваў птушак за тое, што тыя яго «запэцкалі». Тром галубам ён адарваў галовы, яшчэ чатыром зьвярнуў шыі.
Каля 70 кг экстазі і 12,5 кг какаіну.
«Наўмысна, беспрычынна, з хуліганскіх памкненьняў», «выяўляючы п’яную зухваласьць», нанёс бяздомнаму кату ня менш за тры ўдары нагой па галаве.
Сёлета за хабар у Менску судзілі мэдыкаў, чыноўнікаў, сьледчых і спартоўцаў. Дайшла чарга да пажарнікаў. Абвінавачаньні — у атрыманьні і даваньні хабару, а таксама ў махлярстве.
«Ён напісаў, што мяне трэба адправіць на прымусовае псыхіятрычнае лекаваньне». На аўтара «голай акцыі» завялі адміністрацыйную працу за непавагу да грамадзтва.
Судзьдзя чытала рэзалюцыйную частку прысуду больш за гадзіну. Асноўныя фігуранты атрымалі па 11 гадоў пазбаўленьня волі.
Пра гэта распавёў адвакат журналіста Аляксандар Галіеў. Цяпер Уладзімер Чудзянцоў арыштаваны.
«Ціск, абгавор, фальшаваньне дакумэнтаў сталі нормай у расьсьледаваньні крымінальных спраў», — заяўляюць у сваім маніфэсьце родзічы асуджаных, абʼяднаныя ў грамадзянскую ініцыятыву «Справядлівы прысуд».
Абвешчаны прысуд па справе Андрэя Качура, былога начальніка аддзела цэнтральнага апарату Сьледчага камітэту, паведамляе Tut.by.
Упершыню ў гісторыі Ізраілю дзейны кіраўнік ураду паўстане перад судом па абвінавачваньні ў хабарніцтве.
У чацьвер у Камітэце па выведцы Палаты прадстаўнікоў ЗША працягваліся слуханьні па справе аб імпічмэнце. У якасьці сьведак выступалі Фіёна Гіл, былая дарадца прэзыдэнта ЗША па Расеі, і дыплямат Дэйвід Голмс, палітычны дарадца амбасады ЗША ва Ўкраіне.
«Бацюшка са свастыкай» выйшаў на свабоду, і ягоная дачка баіцца за сваю бясьпеку. Асуджаны за палавыя зносіны зь непаўналетнім Вячаслаў Давыдовіч таксама ўжо не ў зьняволеньні, і адзін з пацярпелых, адкрыта заяўляе, што баіцца.
У Цэнтральнай раённай управе міліцыі Менску склалі адміністратыўны пратакол на сустаршыню БХД Паўла Севярынца.
Яго прызналі вінаватым у атрыманьні хабару паўторна ў буйным памеры і асудзілі на 4 з паловай гады калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Менскі раённы суд аштрафаваў на 20 базавых велічынь абаронцу Курапат, былога кандыдата ў дэпутаты Зьмітра Казакевіча.
Дачка, якая вінаваціла яго ў сэксуальным гвалце, не чакала вызваленьня бацькі.
Агулам старшыня Слонімскага райвыканкаму адсудзіў у журналістаў у якасьці кампэнсацыі маральнай шкоды 9,5 тысяч беларускіх рублёў.
Былому генэральнаму дырэктару дзяржаўнага холдынгу БелОМА Вячаславу Бурскаму прысудзілі 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму, піша Tut.by.
Падсудныя скардзіліся на ціск з боку КДБ і СК. Але пракурорская праверка гэтага не пацьвердзіла.
Паводле рашэньня суду, з газэты «Вечерний Бобруйск» павінны спагнаць 2000 рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды на карысьць старшыні Слонімскага райвыканкаму Генадзя Хоміча.
У аўторак суд у Гайнаўцы на Беласточчыне прысудзіў васьмярых актывістаў, якія блякавалі ў лютым Марш выклятых жаўнераў, да штрафаў у памеры 40 і 50 даляраў, паведамляе Gazeta Wyborcza.
Паўднёвы акруговы вайсковы суд у Растове-на-Доне вынес прысуды шасьці крымскім татарам па справе ялцінскай ячэйкі «Хізб ут-Тахрыр».
12 лістапада ў Менскім раённым судзе разгледзелі пазоў старшыні Слонімскага райвыканкаму да стваральніка тэлеграм-канала Nexta Сьцяпана Пуцілы аб абароне гонару, годнасьці, дзелавой рэпутацыі і кампэнсацыі маральнай шкоды.
Генэральная пракуратура Беларусі накіравала ў Вярхоўны суд апэляцыйны пратэст на прысуд анархісту Зьмітру Паліенку, вынесены 25 кастрычніка судзьдзём Менгарсуду Пятром Арловым. Тады суд хоць і прызнаў былога палітвязьня вінаватым у асабліва злосным хуліганстве, але вызваліў яго з-пад варты.
Міжнародны суд ААН у Гаазе 8 лістапада адхіліў пярэчаньні Расеі наконт пазову Ўкраіны і будзе разглядаць у сутнасьці справу, дзе Кіеў абвінавачвае Маскву ў парушэньні дзьвюх канвэнцыяў.
Абвешчаны прысуд у закрытай ад публікі і журналістаў справе аб меркаваным хабарніцтве экс-дырэктара дэпартамэнту авіяцыі Міністэрства транспарту Ўладзімера Косьціна, а таксама грамадзян, якіх судзілі разам зь ім.
У Баўгарыі старшыня Нацыянальнага руху «Русафілы» Мікалай Малінаў абвінавачаны ў шпіянажы на карысьць расейскіх арганізацый.
А актывістаў Валера Рабцава і Віталя Трыгубава аштрафавалі на 1020 рублёў кожнага.
Прадпрымальніца Нона Грышына, якую вінавацяць у даваньні хабару былому галоўнаму архітэктару Менску Паўлу Лучыновічу, назвала сваімі фантазіямі паказаньні, якія яна давала на сьледзтве.
У Заводзскім судзе Менску пачаўся суд у справе былога галоўнага архітэктара Менску Паўла Лучыновіча і прадпрымальніцы Ноны Грышынай.
У Горадні 20-гадовую жанчыну асудзілі за наўмыснае зьбіцьцё свайго маленькага дзіцяці.
1 лістапада ў Заводзкім раённым судзе Менску мае пачацца суд па абвінавачаньні ў атрыманьні хабару Паўла Лучыновіча, нядаўняга галоўнага архітэктара Менску. Але ці адбудзецца працэс?
31 кастрычніка суд у Берасьці абвясьціў вырак 29-гадовай грамадзянцы Туркмэністану Юлдуз Хайдаравай, якую абвінавачвалі ў забойстве дачкі.
Старшыня Слонімскага райвыканкаму Генадзь Хоміч, які падаў пазоў аб абароне гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі, цяпер патрабуе ад Сьвятланы Калінкінай 10 тысяч рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды.
МУС даўно вяло распрацоўку гэтай «эўрапейскай міжнароднай групы, што ўваходзіць у склад усясьветнага наркасындыкату».
Суд пастанавіў, што Новікаў можа быць вызвалены ў выпадку, калі ўнясе фінансавы заклад у памеры 576 тысяч грыўняў.
Віцебскі абласны суд 28 кастрычніка агучыў вырак 34-гадоваму віцябляніну, якога абвінавачвалі ў распальваньні расавай варожасьці і зьняслаўленьні помнікаў абаронцам Айчыны.
29 кастрычніка працэс прыпынілі. Абвінавачаныя заяўляюць пра ціск з боку КДБ і Сьледчага камітэту.
Маці дзяўчынкі — 25 гадоў калёніі агульнага рэжыму.
Загрузіць яшчэ