У Флорыдзе агенты ФБР ЗША затрымалі Роджэра Стоўна, аднаго з ключавых дарадцаў Дональда Трампа ў пэрыяд прэзыдэнцкай перадвыбарчай кампаніі. Затрыманьне зьвязанае з «расейскім расьсьледаваньнем», якое вядзе спэцпракурор Робэрт Мюлер.
Прысуды па першых працэсах «справы мэдыкаў» могуць быць агучаныя ўжо на наступным тыдні. Па «справе мэдыкаў» ужо ідуць чатыры працэсы, у тым ліку — над былым намесьнікам міністра Ігарам Ласіцкім.
На судзе Марына Касінерава зьвяртала ўвагу на тое, што па ўсёй Беларусі стаяць помнікі «галоўнаму экстрэмісту Леніну», а за гэта нікога ня судзяць.
Сьцьвярджаецца, нібыта забароненая любая выява ліста марыхуаны.
Кунцэвіч не прызнаў віны. Мужчына падкрэсьліваў, што не хаваўся ад правасудзьдзя і сам прыйшоў, каб ва ўсім разабрацца.
Выказваньні Аляксандра Лукашэнкі, якія гучалі з судзе, Януковічу не дапамаглі.
Летась у траўні на сайце belnovosti.by зьявілася публікацыя, у якой сьцьвярджалася, што лідэры незалежнага прафсаюзу набывалі кватэры, загарадныя дамы, зямельныя ўчасткі. Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік патрабуюць апублікаваць абвяржэньне і выбачыцца.
Вольгу Мікалайчык аштрафавалі на 40 базавых велічыняў (1020 рублёў), Дзяніса Ўрбановіча — на 50 базавых (1275 рублёў).
У судзе Ленінскага раёну Горадні 23 студзеня абвясьцілі прысуд былому галоўнаму ўрачу Горадзенскага клінічнага абласнога шпіталя Сьвятаславу Савіцкаму за незаконнае налічэньне прэмій супрацоўнікам.
У Гомлі судзяць 24-гадовага Мікіту Баса. У траўні 2018 году ён пры затрыманьні параніў нажом траіх міліцыянэраў. Здарэньне адбылося ў гомельскім тралейбусе. Мікіта зьбег, пераплыў Сож. На досьвітку яго заўважылі ў рацэ супрацоўнікі АМАП і падстрэлілі.
У Менску 17 студзеня асудзілі чатырох мужчын за махлярства і падбухторваньне да хабарніцтва. Яны прапаноўвалі перадаць хабар супрацоўнікам праваахоўных органаў, Беларускага дзяржаўнага мэдыцынскага ўнівэрсытэту і псыхіятрычнай лякарні «Гайцюнішкі».
У судзе працягваецца разгляд справы былога галоўнага лекара Горадзенскага клінічнага абласнога шпіталя Сьвятаслава Савіцкага. Яго абвінавачваюць у тым, што схаваў сьляды выбуху, ад якога памерлі двое рабочых, а таксама — што незаконна налічваў прэміі.
У час усталяваньня новага крыжа ў Курапатах знаходзіліся два працаўнікі лясгасу, якія не выказвалі прэтэнзіяў да работаў, якія пазьней былі прызнаныя «ўчыненьнем шкоды» мэмарыялу.
У Ленінскім раённым судзе Менску пачаўся суд над Аркадзем Пучковым, былым начальнікам Менскага гарадзкога патолягаанатамічнага бюро, які абвінавачваецца ў атрыманьні хабару.
Пацярпелымі прызналі 14 чалавек, суму шкоды ацанілі ў 48 486 рублёў.
«Учынілі шкоду гісторыка-культурнай каштоўнасьці» заменай спарахнелага крыжа на новы, мяркуюць ідэолягі райвыканкаму.
Сёстры-блізняты Іна Рамановіч (дырэктар цэнтру падрыхтоўкі да Паралімпійскіх гульняў) і яе сястра Сьвятлана Фёдарава, якая часова не працуе, разам апынуліся на лаве падсудных на працэсе, які пачаўся 18 студзеня ў Цэнтральным раённым судзе Менску.
29-гадовы жыхар вёскі Воля Івацэвіцкага раёну Антон Іваноў змог абараніцца ў судзе ад абвінавачваньняў з боку міліцыі. Цяпер ён патрабуе пакараць супрацоўнікаў РАУС за беспадстаўнае затрыманьне яго ў ізалятары на адны суткі.
Спэцыялізаваны міжраённы суд Алма-Аты прысудзіў абвінавачаным у забойстве казахстанскага фігурыста Дзяніса Тэна — 24-гадовым Арману Кудайбэргенаву і Нуралы Кіясаву — 18 гадоў пазбаўленьня волі.
У Партызанскім раённым судзе Менску абвешчаны прысуд паўабаронцу былога футбольнага клюбу «Крумкачы» Алегу Дыбалю. Яго прызналі вінаватым у захоўваньні і распаўсюдзе наркотыкаў, за што прадугледжана ад 8 да 15 гадоў зьняволеньня.
14-гадовага С. прызналі вінаватым у замаху на забойства і асудзілі на 6 гадоў выхаваўчай калёніі.
Пракурор Генадзь Мазайла падчас разгляду справы апісаў, як у войску зьдзекаваліся з пацярпелага.
Менскі гарадзкі эканамічны суд адмовіў камунальнікам у пазове аб высяленьні партыі БНФ з офісу.
У Заводзскім раённым судзе Менску пачаўся працэс над Сяргеем Карыцькам, былым галоўным урачом Рэспубліканскага цэнтру мэдыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэньня.
Павел Сукавенка абскарджваў прысуд, вынесены Менскім абласным судом.
16 студзеня ў эканамічным судзе Менску пачнецца паседжаньне на пазоў дзяржаўнага прадпрыемства «Домэнэргасэрвіс» да Партыі БНФ.
Справа непадведамная суду, пастанавіў судзьдзя Аляксандар Кузьміч і спаслаўся на 37-ы артыкул Грамадзянска-працэсуальнага кодэксу.
Падчас надгляду ў пункце пропуску «Брэст» на польска-беларускай мяжы ў грамадзяніна Расеі знайшлі крыху больш за адну сотую граму какаіну. Далі 5 гадоў строгага рэжыму і канфіскавалі аўтамабіль.
Суд аштрафаваў двух грамадзян Беларусі за спробу даць хабар мытнікам у Смаленскай вобласьці. Аб гэтым паведамляецца на сайце ўпраўленьня Сьледчага камітэту РФ па рэгіёне.
У Менску вынесьлі прысуды за вечарынку з псыхатропамі, на якой загінула дзяўчына. Свабода даведалася, якое пакараньне даюць за набыцьцё, ужываньне і захоўваньне МДМА (экстазі) для ўласнага карыстаньня ў ЗША, Швэцыі, Расеі і Польшчы.
Генэральная пракуратура накіравала ў Менскі гарадзкі суд для вызначэньня падсуднасьці крымінальную справу супраць галоўнай рэдактаркі парталу Tut.by Марыны Золатавай.
21-гадовы Антон Б. асуджаны на тры гады абмежаваньня волі ва ўстанове адкрытага тыпу. 18-гадовая Соф’я З. — на два гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову.
Гомельскі абласны суд прызнаў жыхара Рэчыцкага раёну вінаватым у забойстве таксіста, учыненым 34 гады таму. Яго судзілі паводле Крымінальнага кодэксу БССР, бо злачынства было ўчыненае ў 1984 годзе.
Працэс над галоўным фігурантам «справы мэдыкаў» пачаўся ў Менскім гарадзкім судзе 11 студзеня.
«Я ўжо страціла блізкую сяброўку, не хачу страціць яшчэ аднаго блізкага чалавека», — у сьлязах прамаўлялі сваё апошняе слова фігуранты справы аб ужываньні псыхатропаў.
Кіроўца Audi, які зьбіў раварыста і пакінуў месца аварыі, атрымаў 2,5 года «хатняй хіміі».
У Заводзкім раённым судзе Менску судзяць дырэктара фірмы, якая рабіла пастаўкі групе кампаній «Фэнокс» бізнэсоўца Віталя Арбузава.
Суд Ленінскага раёну Берасьця разгледзеў крымінальную справу супраць грамадзяніна Вялікай Брытаніі Ахмэда Абдзі Алі, які быў абвінавачаны ў садзейнічаньні незаконнай міграцыі (ч.1 арт. 371-1 КК). 48-гадовы нараджэнец Самалі асуджаны да 1,5 года пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.
Андрэя Стрыжака абвінавачваюць у неаднаразовым атрыманьні хабару ў асабліва буйным памеры — ад 1 да 10 тысяч даляраў.
У жніўні кампанія з васьмі маладых людзей сьвяткавала дзень народзінаў і ўжывала псыхатропнае рэчыва МДМА. 19-гадовая дзяўчына загінула. У судзе Першамайскага раёну Менску працягваецца допыт сьведак па гэтай справе.
Рада Эўропы разьлічвае на адмену сьмяротнага прысуду, які вынес 9 студзеня за забойства дзьвюх дзяўчат Магілёўскі абласны суд бабруйчаніну Аляксандру Астаповічу, піша БелаПАН.
У Бабруйску вынесены сьмяротны прысуд 36-гадоваму Аляксандру Асіповічу, які летам 2018 году з асаблівай жорсткасьцю забіў у сваёй кватэры дзьвюх маладых жанчын.
Магілёўскі абласны суд пакараў жыхара Бабруйску Аляксандра Асіповіча за двайное забойства. Разглядала рэзанансную справу судовая калегія пад старшынствам Міхаіла Мельнікава.
Яго затрымалі 29 ліпеня 2018 году ў цягніку Масква —Парыж на пункце пропуску «Брэст-чыгуначны» з трыма мужчынамі, якія прад'явілі пашпарты грамадзянаў Швэцыі — як выявілася з фота, чужыя.
8 студзеня ў Фрунзенскім раённым судзе Менску абвясьцілі прысуд у гучнай справе карупцыянэраў зь Міністэрства абароны Беларусі і прадпрымальнікаў.
Пракурор запрасіла найвышэйшую меру пакараньня для 36-гадовага беспрацоўнага жыхара Бабруйску Аляксандра Асіповіча, у кватэры якога 20 ліпеня мінулага году былі знойдзеныя целы дзьвюх дзяўчат са сьлядамі гвалтоўнай сьмерці.
Суд Цэнтральнага раёну Менску 4 студзеня асудзіў на год папраўчай калёніі агульнага рэжыму грамадзяніна Расеі В., якога абвінавачвалі ў хуліганстве, зьдзейсьненым групай асоб.
Суд абавязаў былую загадчыцу складоў гомельскага заводу «Радамір» сплаціць 230 тысяч рублёў за гарэлку, якая зьнікла.
4 студзеня ў Менскім гарадзкім судзе прайшло папярэдняе паседжаньне ў справе былога намесьніка міністра Ігара Ласіцкага і былога галоўнага ўрача 12-й клінічнай стаматалягічнай паліклінікі Менску Ўладзімера Краўчонка.
Папярэдняе паседжаньне аднаго з працэсаў справы, якая стала адной з самых гучных падзей мінулага году, адбудзецца ўжо 4 студзеня.
Загрузіць яшчэ