У справе фігуруюць 8 чалавек. 21-гадовы хлопец пад вартай, шасьцёра прыйшлі на паседжаньне самі. На момант затрыманьня ў жніўні 2018-га чацьвёра зь іх былі непаўналетнія.
У эканамічным судзе Менска адбылося папярэдняе паседжаньне паводле пазову дзяржаўнага прадпрыемства «Домэнэргасэрвіс» супраць Партыі БНФ.
Суд абавязаў газэту «Новы час» абвергнуць зьвесткі пра незаконнасьць будаўніцтва ў Курапатах рэстарацыі «Поедем поедим», сузаснавальнікам якой зьяўляецца Леанід Зайдэс. З такім рашэньнем суду галоўная рэдактарка газэты «Новы час» Аксана Колб нязгодная і думае, што спрэчка яшчэ ня скончаная.
Жыхару Мазыра Ўладзіславу Шавяленку прысудзілі 8 гадоў калёніі з канфіскацыяй маёмасьці. Ён стварыў фінансавую піраміду і прыцягнуў звыш 760 тысяч рублёў ад больш як 900 чалавек.
У Баранавічах суд прызнаў прапаршчыка вінаватым у зьбіцьці двух салдат і прысудзіў 3 гады калёніі. Да таго ж прапаршчык мусіць сплаціць ранейшы штраф 2450 рублёў — паводле выраку суду Пухавіцкага раёну ад 15 лютага.
У Савецкім раённым судзе Менску завяршыўся працэс паводле пазову бізнэсоўцы Леаніда Зайдэса да газэты «Новы час» і журналіста Дзяніса Івашына. Пасьля судовых спрэчак судзьдзя Вераніка Абрамовіч абвясьціла вэрдыкт — прызнаць пазоў часткова.
«Экстрэмізм — справа сямейная», — жартавалі Касінеравы.
Суд Пінскага раёну прызнаў дырэктара 18-й школы Фёдара Радзівона вінаватым у наўмысным нанясеньні цялесных пашкоджаньняў. 11 верасьня ён сутыкнуў галовамі 5-клясьніка і 9-клясьніка, якія каталіся на скейце і самакаце па ганку школы.
Паводле рашэньня суду ўдзельнікі традыцыйнага ўшанаваньня памяці паўстанцаў Каліноўскага ў Сьвіслачы мусяць сплаціць 3430 рублёў (140 базавых) штрафаў.
27 сьнежня ў судзе Савецкага раёну Менску пачалося асноўнае паседжаньне паводле пазову бізнэсоўца Леаніда Зайдэса да выдавецтва «Час навінаў», якое выдае газэту «Новы час». Рашэньне прынятае 10 дзён таму на папярэднім паседжаньні, на якім саўладальніка рэстарану «Поедем поедим» не было.
Суд Фрунзэнскага раёну Менска пакараў былога палітвязьня Мікалая Дзядка штрафам у памеры 40 базавых велічынь (980 рублёў) за перапост у Фэйсбуку.
Сёньня пасьля 14-суткавага арышту мусіў вызваліцца з ізалятара часовага ўтрыманьня гомельскі блогер Максім Філіповіч. Увесь тэрмін ён трымаў галадоўку. Замест вызваленьня яго прывезьлі на чарговы суд і прысудзілі чарговы арышт — 15 сутак.
Напярэдадні суду Кевін Спэйсі выпусьціў відэа «Я скажу шчыра», дзе гаворыць у вобразе пэрсанажа Фрэнка Андэрвуда з сэрыялу «Картачны домік».
Яшчэ два захопленыя Фэдэральнай службай бясьпекі Расеі каля берагоў анэксаванага Крыму ўкраінскія маракі, Юры Будзіла і Андрэй Шаўчэнка, заявілі падчас сьледчых дзеяньняў, што зьяўляюцца ваеннапалоннымі.
Падтрымаць абвінавачаных на суд над прыйшлі тры дзясяткі чалавек.
Цьвярскі суд Масквы завочна арыштаваў заснавальніка фонду Hermitage Capital Уільяма Браўдэра. Бізнэсоўца абвінавачваюць у стварэньні злачыннай супольнасьці для арганізацыі цяжкіх эканамічных злачынстваў.
Генэральны пракурор Беларусі Аляксандар Канюк паведаміў, што ў суд паступілі 4 крымінальныя справы супраць 5 фігурантаў «справы мэдыкаў», сярод іх намесьнік міністра аховы здароўя.
Цэнтральны раённы суд Менску задаволіў скаргу абаронцы Курапатаў Валера Рабцава на штраф, які яму выпісаў начальнік «Менскаблдарбуду» Ўладзімер Сьцяпанаў.
«Без адпаведнага дазволу Менгарвыканкаму, з мэтай публічнага выказваньня свайго стаўленьня да затрыманьня Расеяй украінскіх вайсковых караблёў у Керчанскай пратоцы, усталяваў да агароджы будынку амбасады Расеі папяровы караблік»
З Тараса Стальмашэнкі, які быў падазраваным у справе аб замаху на журналіста Аркадзя Бабчанку, зьнялі абвінавачваньні ў тэрарызьме і вызвалілі з-пад варты.
Ганна Красуліна, пасьля таго, як Маскоўскі суд скасаваў рашэньне раённай міграцыйнай службы аб яе высылцы зь Беларусі, распавяла, што ў глыбіні душы спадзявалася на справядлівасьць, але чакала і горшага.
Ганна Красуліна зьвярнулася ў суд Маскоўскага раёну Менску з просьбай адмяніць рашэньне раённага ўпраўленьня ўнутраных спраў аб высылцы. Прычынай для высылкі Красулінай сталі адміністрацыйныя правапарушэньні.
У Вашынгтоне, у фэдэральным судзе акругі Калюмбія, судзьдзя адклаў вынясеньне прысуду Майклу Фліну, былому дарадцу прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа.
Вярхоўная Рада Ўкраіны падтрымала ўвядзеньне штрафаў за булінг (цкаваньне) навучэнцаў.
Польшча чакае рашэньня швэдзкага суда ў дачыненьні да польскага судзьдзі часоў сталінізму Стэфана Міхніка. Ён абвінавачваецца ў вынясеньні незаконных сьмяротных прысудаў і пазбаўленьні волі людзей у эпоху сталінізму.
Наступнае паседжаньне — 19 сьнежня а 10-й раніцы. АГіМ Маскоўскага РУУС павінен прадставіць суду дакумэнт для службовага карыстаньня, а Красуліна — пацьверджаньне сплаты штрафу.
Пастанову аб адміністрацыйным правапарушэньні склалі ў адсутнасьць Палейкі, а ў час разгляду справы абвінавачаны і ня ведаў пра працэс.
Асноўнае паседжаньне паводле позову бізнэсоўца Леаніда Зайдэса да недзяржаўнай газэты «Новы час» прызначанае на 27 сьнежня (пачатак у 14.30). Такое рашэньне прынятае 17 сьнежня на папярэднім паседжаньні, паведаміла БелаПАН галоўны рэдактар «Новага часу» Аксана Колб.
Бо яно збанкрутавала.
Суд Заводзкага раёну Менску 14 сьнежня аштрафаваў былога палітвязьня Зьмітра Паліенку на 980 рублёў. У кастрычніку Паліенку вызвалілі з бабруйскай калёніі пасьля 1,5 года зьняволеньня.
Былы галоўны архітэктар Магілёва Аляксандар Церашкоў прызнаны вінаватым у службовай нядбайнасьці, якая празь неасьцярожнасьць прывяла да сьмерці двух непаўналетніх.
Двух незалежных журналістаў, Вольгу Чайчыц і Сяргея Краўчука, аштрафавалі на 980 рублёў (40 базавых велічыняў) кожнага за дзейнасьць ад імя польскага тэлеканалу «Белсат». Пра гэта Чайчыц паведаміла БелаПАН.
У Гомлі пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць «камбайнавых» топ-мэнэджараў за хабар у 1,2 мільёна расейскіх рублёў.
Кастрычніцкі суд Магілёва прызнаў вінаватым 24-гадовага Аляксея Юзепчука ў гандлі людзьмі, выкарыстаньні нявольніцкай працы і вымаганьні. Яму прысудзілі трох гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму і штрафу ў 7 350 рублёў.
Леаніда Кулакова аштрафавалі на 980 рублёў за ўдзел у акцыі памяці рэпрэсаваных літаратараў 29 кастрычніка каля менскага КДБ.
Актывістаў прызналі вінаватымі ў непадпарадкаваньні міліцыі. Яны ж кажуць, што непадпарадкаваньня не было.
12 сьнежня суд Савецкага раёну Гомля аштрафаваў за абразу і арыштаваў на 14 сутак за дробнае хуліганства блогера Максіма Філіповіча.
Іранскі актывіст вязень сумленьня Вахід Насір памёр у зьняволеньні пасьля 60-дзённай галадоўкі. Яго абвінавацілі ў абразе вярхоўнага лідэра Ірану аяталы Алі Хамэнэі.
Былы старшыня Лоеўскага райвыканкаму Сяргей Дзьмітроў асуджаны за хабарніцтва на 7 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.
Ніхто са складу камісіі, якая вырашыла адмовіць дзяўчынцы ў накіраваньні на лячэньне за мяжу, у залі суду не зьявіўся. Скарга не задаволеная, лекаваньне па-ранейшаму «немэтазгоднае».
Казакевіч сьцьвярджае, што супрацоўнік ДАІ Трапезьнікаў сфальсыфікаваў справу супраць Севярынца і Анянкова.
10 сьнежня ў Менску былі затрыманыя актывісты Сяргей Падзолка, Алесь Абрамовіч і Натальля Гарачка — у Дзень правоў чалавека яны зладзілі пікет на Кастрычніцкай плошчы ў падтрымку свабоды СМІ і супраць прысуду кіраўніцтву прафсаюзу РЭП.
Арыштаваная ў ЗША расіянка гатовая пацьвердзіць, што яна дзейнічала ў якасьці замежнага агента без рэгістрацыі ў міністэрстве юстыцыі ЗША.
Актора Дзьмітрыя Яфрэмава прызналі вінаватым у правядзеньні несанкцыянаванай акцыі. Яшчэ двух удзельнікаў пэрформансу будуць судзіць 12 сьнежня, сёньня іх накіравалі ў ізалятар.
У ЗША абвінавачаная ў незаконным лябіяваньні інтарэсаў Расеі Марыя Буціна заявіла, што зьбіраецца зьмяніць паказаньні, у якіх называла сябе невінаватай.
10 сьнежня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску так і не адбыўся працэс над Д., якога затрымалі 8 сьнежня за ўдзел у пэрформансе «Дэканструкцыя міліцыянта».
Актывісты зладзілі флэшмоб у судзе Цэнтральнага раёну Менску, дзе 10 сьнежня адбываецца разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненьні да актора тэатральнай лябараторыі Fortinbras, які прымаў удзел у акцыі «Дэканструкцыя міліцыянта» 6 сьнежня.
Ленінскі раённы суд Берасьця вынес выракі Сяргею Ярасю і Аляксандру Гуцько за гвалт у дачыненьні да міліцыянтаў. Хаця на судзе абвінавачаныя казалі, што гэта міліцыянты білі іх.
З нагоды Міжнароднага дня змаганьня з карупцыяй Сьледчы камітэт Беларусі апублікаваў у Youtube прапагандысцкі відэаролік, у якім паказаны незайздросны лёс давальніка і атрымальніка хабару.
Трэба перавесьці такія злачынствы як «пагроза забойствам» і «згвалтаваньне» ў зону публічнага абвінавачваньня.
Загрузіць яшчэ