Трэба перавесьці такія злачынствы як «пагроза забойствам» і «згвалтаваньне» ў зону публічнага абвінавачваньня.
Судзьдзя Кіеўскага раённага суду Сімфэропалю Антон Цыкурэнка арыштаваў на пяць сутак адваката Эміля Курбядзінава, які прадстаўляе інтарэсы крымска-татарскіх актывістаў у анэксаваным Расеяй Крыме.
7 сьнежня суд Акцябрскага раёну Гомельскай вобласьці аштрафаваў на 7 базавых велічынь актывістку АГП Алену Луцковіч. Яе абвінавацілі ў крадзяжы сыру ў краме «Эўраопт».
У Пінску прайшоў першы дзень працэсу над дырэктарам школы Фёдарам Радзівонам, якога вінавацяць паводле артыкула 9.1 Адміністрацыйнага кодэксу — «Наўмыснае нанясеньне цялесных пашкоджаньняў» падлеткам, якія каталіся на самакаце на ганку школы 11 верасьня.
Раніцай 5 сьнежня рэдактарка газэты «Новы час» Аксана Колб атрымала смс з суда Савецкага раёну Менску, паведамляе выданьне.
4 сьнежня ў судзе Цэнтральнага раёну Гомля пачаўся разгляд крымінальнай справы былога кіраўніка Гомельскага райвыканкаму Аляксандра Сітніцы, які абвінавачваецца ў хабарніцтве і перавышэньні ўлады. Яму пагражае да 15 гадоў зьняволеньня.
3 сьнежня суд г. Жодзіна вынес прысуд у справе аб атрыманьні хабару падчас закупак мэталу для патрэбаў холдынгу «БелАЗ», паведамляе прэс-служба суду.
4 сьнежня ў Гомлі пачаўся разгляд гучнай справы былога старшыні Гомельскага райвыканкаму Аляксандра Сітніцы.
Актывістаў, якіх 2 сьнежня міліцыя затрымала пасьля ўскладаньня «вянку іміджу МУС» да скульптуры гарадавога, пакаралі штрафамі.
Праваабаронцы зь «Вясны» Алесь Бяляцкі і Сяргей Сыс вярнуліся з Чачні, дзе па наркатычным артыкуле судзяць іх калегу Аюба Ціціева. Сяргей Сыс распавёў Свабодзе пра ўбачанае.
Мая Кацыянчыч, прэсавы сакратар вярхоўнага прадстаўніка Эўразьвязу па зьнешняй палітыцы, зрабіла заяву ў сувязі са сьмяротным пакараньнем двух чалавек у Беларусі.
Расейскія ўлады вінавацяць іх у парушэньні дзяржаўнай мяжы Расеі.
21-гадовага жыхара Магілёва Арцёма Казлова суд пакараў на 3 гады «хіміі» за рэпост расейскага відэароліка экстрэмісцкага характару. Пасьля 8 месяцаў зьняволеньня яго вызвалілі з-пад варты ў судовай залі. Мера стрыманьня зьмененая на падпіску пра нявыезд.
Выкананы сьмяротны прысуд Сямёну Беражному, асуджанаму па справе «чорных рыэлтараў» з Магілёва.
За ўжываньне гвалту супраць навучэнцаў Чавускі раённы суд пакараў пазбаўленьнем волі дырэктара Магілёўскай спэцвучэльні закрытага тыпу № 2 і двух ягоных намесьнікаў. Іхныя дзеяньні ахарактарызаваныя сьледзтвам як «спрашчэньне выхаваўчага працэсу».
Старшыню горадзенскай арганізацыі АГП Мікалая Саляніка аштрафавалі на 857,5 рубля (35 базавых). 7 лістапада ён выйшаў у цэнтар гораду з плякатам «Далоў самадзяржаўе».
Магілёўскі гарвыканкам не дазволіў праваабаронцам з цэнтру «Вясна» пікет у падтрымку палітвязьня Алега Сянцова, які ўтрымліваецца ў расейскай калёніі. Рашэньне чыноўнікаў актывісты палічылі незаконным і зьвярнуліся ў суд.
Палітыка Мікалая Статкевіча асудзілі на 5 сутак «за пост у фэйсбуку», дзе ён заклікаў узяць удзел у акцыі «Ланцуг памяці», якая прайшла 29 кастрычніка ля будынку КДБ.
У ліпені Тбіліскі гарадзкі суд завочна прысудзіў Саакашвілі на шэсьць гадоў турмы па справе аб зьбіцьці дэпутата Валерыя Гелашвілі ў 2005 годзе, прыйшоўшы да высновы, што гэта было зроблена па загадзе экс-прэзыдэнта.
Былы кіраўнік «Івацэвічдрэва» ўключыў у схему паставак тавараў на прадпрыемства фірму свайго сына.
Суд над горадзенскім актывістам Мікалаем Салянікам 22 лістапада перанесьлі, бо падсудны прыйшоў у турэмнай робе.
Суд прызнаў жыхара пасёлку Ветрына Полацкага раёну Зьмітра Русака вінаватым паводле артыкулаў 368 (публічная абраза прэзыдэнта) і 340 (фальшывае паведамленьне аб падрыхтоўцы выбуху) Крымінальнага кодэксу Беларусі.
Маладэчанскі раённы суд агучыў прысуды чатыром супрацоўнікам аддзелу Сьледчага камітэту і судмэдэкспэрту.
22 лістапада ў Маладэчанскім раённым судзе паставяць кропку ў гучным працэсе над чатырма супрацоўнікамі аддзелу Сьледчага камітэту і судмэдэкспэртам зь Мядзела.
Падставай сталі антынацысцкія пасты ў «УКантакце» і абрэвіятуры, якія не спадабаліся міліцыі.
Суд у Кіеве дазволіў былому прэзыдэнту Ўкраіны Віктару Януковічу выступіць з апошнім словам з бальнічнага ложку.
За ўзброены напад на аддзяленьне банка грамадзяніна Расеі Паўла Цімафеева Ленінскі суд Магілёва пакараў 15 гадамі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй.
Таксама ён неаднаразова загадваў кіраўніку фэрмэрскай гаспадаркі даваць яму бясплатна бураковага цукру (налічылі 104 мяшкі), прымушаў кіраўнікоў прадпрыемстваў вяртаць яму палову прэміі рэспубліканскага сельскагаспадарчага конкурсу (два пагадзіліся, вярнулі 250 рублёў з 551 кожны).
Тое, што за жаночымі прыбіральнямі назіраюць відэакамэры, таксама не парушэньне. І тое, што МУС бязьдзейнічае ў гэтым пытаньні, таксама не парушэньне.
Жыхара гораду Івацэвічы Берасьцейскай вобласьці Ўладзіслава Сераду аштрафавалі на 367,5 рубля (15 базавых велічынь) за перапост у сацыяльнай сетцы «ЎКантакце» інфармацыі пра акцыі анархістаў і «дармаедаў».
Гомельскі абласны суд распачаў разгляд справы аб забойстве таксіста, учыненым 34 гады таму. Злачынства раскрылі толькі цяпер. Паводле Сьледчага камітэту, выявіць меркаванага забойцу дапамагло супадзеньне адбіткаў далоняў і біялягічнага матэрыялу.
Горадзенскі актывіст Анатоль Мышкевіч мусіць заплаціць 343 рублі за акцыю, прысьвечаную зьніклым амаль 20 гадоў таму беларускім палітыкам. Такое рашэньне прыняў суд Ленінскага раёну Горадні 15 кастрычніка.
У Маладэчанскім раённым судзе прагучалі апошнія словы падсудных у працэсе над 4 супрацоўнікамі Мядзельскага ўпраўленьня Сьледчага камітэту і судмэдэкспэрта.
14 лістапада Першамайскі суд Віцебску асудзіў на 10 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму 39-гадовага жыхара гораду за гомасэксуальную сувязь зь непаўналетнім.
Суд не задаволіў пазоў жыхара Гомля Сяргея Макрэнкі, які патрабаваў беларускамоўнага навучаньня для дачкі-першаклясьніцы. Заяўнік скардзіўся на дзеяньні сярэдняй школы № 5 і аддзелу адукацыі, якія не забясьпечылі права дзіцяці вучыцца на беларускай мове.
Адразу 11 чалавек асудзіў Ленінскі раённы суд Менску за махлярства з аўтамабільнымі страхоўкамі. Гэта другі суд у справе, у якой, паводле Сьледчага камітэту, фігуруе ажно 36 чалавек. Сямёра зь іх, жыхары Салігорскага раёну, да суду былі пад вартай.
У Расеі актывістку незарэгістраванай партыі «Іншая Расея» Вольгу Шаліну арыштавалі на пяць сутак, прызнаўшы яе вінаватай у дробным хуліганстве. Нагодай стала акцыя Шалінай на выставе паліцэйскай тэхнікі ў Маскве, падчас якой актывістка парэзала сабе вены.
Менскі гарадзкі суд пакінуў бязь зьменаў прысуд лідэру прафсаюзу РЭП Генадзю Фядынічу і бухгальтару Ігару Комліку. За ўхіленьне ад выплаты падаткаў у буйным памеры яны асуджаныя на 4 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову.
9 лістапада а 10-й гадзіне раніцы Менскі гарадзкі суд пачне разгляд касацыйнай скаргі лідэраў незалежнага прафсаюзу Радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.
Пасьля акцыі супраць самадзяржаўя актывіст АГП Аляксандар Лаўрэнцьеў мусіць сплаціць 735 рублёў, а Мікалай Салянік трапіў з хворым сэрцам у шпіталь.
Мільярдэр у свой час быў уладальнікам кампаніі «Уралкалий».
У Нямеччыне, у горадзе Мюнстэр, перад судом паўстаў былы ахоўнік СС, якога абвінавачваюць у саўдзеле ў масавых забойствах у канцлягеры Штутгаф падчас Другой усясьветнай вайны.
Украінскія праваахоўнікі таксама затрымалі на запыт беларускага боку пастаўшчыка, які раней неаднаразова правозіў наркотыкі ў Беларусь.
У Калінінградзе паліцыя затрымала 24-гадовага анархіста Вячаслава Лукічава, які падазраецца ў «публічным апраўданьні тэрарызму ў інтэрнэце».
Паводле расейскай праваабарончай арганізацыі «Мэмарыял» колькасьць палітычных зьняволеных у Расеі дасягнула амаль 200. 4 гады таму іх было ў чатыры разы менш.
Сваю віну абвінавачаныя прызналі часткова. Яны адмаўляюць, што сваімі дзеяньнямі маглі справакаваць самагубства падначаленага ім Аляксандра Коржыча.
На Берасьцейшчыне суды над рэпартэрамі не спыняюцца і ў дзень міжнароднай акцыі «Станем за журналістыку».
У яго пыталі, чаму ён часта фатаграфуе мітынгі, чаму шмат здымкаў супрацоўнікаў міліцыі. На сустрэчнае пытаньне, што ў гэтым такога, калі ён афіцыйна працуе журналістам, яму не адказалі.
Але кампэнсацыі за затрыманьне і хлусьню міліцыянтаў ім ня будзе.
Загрузіць яшчэ