Студыю галівудзкага прадусара Гарві Вайнштэйна прададуць за паўмільярда даляраў. Аб гэтым піша газэта The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы.
Суд у Тбілісі завочна прысудзіў былому прэзыдэнта Грузіі Міхэіла Саакашвілі тры гады турмы. Справа разглядалася на працягу двух гадоў.
Адміністратара суполак «УКантакце» «Stop Luka» і «Суполкі дармаедаў і сацыяльных утрыманцаў» Ігара Кляшчука аштрафавалі за рэпост інфармацыі аб акцыі.
Суд у Кіеве адмовіў лідэру партыі «Рух новых сіл» Міхэілу Саакашвілі ў пазове да Дзяржаўнай міграцыйнай службы Ўкраіны аб прызнаньні яго ўцекачом або асобай, якая мае патрэбу ў дадатковай абароне.
У Менскім гарадзкім судзе працягваецца працэс над аўтарамі пракрамлёўскага сайту Regnum.ru, якіх вінавацяць у распальваньні міжнацыянальнай варожасьці ды незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці.
Новазаводзкі раённы суд Чарнігава абраў для затрыманага летась ў лістападзе беларуса Вячаслава Кушнера экстрадыцыйны арышт для перадачы Беларусі.
Яму 40 гадоў, ён жанаты, мае пяць дзяцей і навярнуўся ў іслам падчас вайсковай службы ў 2000 годзе, прыехаўшы ў Ізраіль за чатыры гады да таго
Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргу гомельскага журналіста-фрылансэра Кастуся Жукоўскага на перасьлед за збор і распаўсюд інфармацыі.
Прадстаўнік каналу мяркуе: «улады асэнсавалі, што „Белсат“ ёсьць адным зь вядучых мэдыяў у Беларусі», таму і штрафуюць.
27 сьнежня ў Цэнтральным раённым судзе Менску пачаўся працэс над вялікай групай мытнікаў зь Менскай рэгіянальнай мытні. Іх абвінавачваюць у хабарніцтве, эпізоды абвінавачаньня ахопліваюць час з 2014 да 2016 году.
Зьмітру Лупачу прысуджаны штраф памерам 920 рублёў (40 базавых велічыняў), Тацяне Смоткінай — памерам 575 рублёў (25 базавых велічыняў).
2017 год не мінуўся бяз гучных карупцыйных скандалаў і працэсаў. Свабода прыгадвае самыя заўважныя зь іх.
Жалян Віё напісаў ліст актывісту Антону Матольку і папрасіў дапамагчы памежніку і брытанцу, якія «зьяўляюцца вельмі добрымі людзьмі» і знаходзяцца пад вартай. Таксама француз заклікаў да рэзанансу па справах гэтых людзей.
Былы кіраўнік Адэскай вобласьці і лідэр «Руху новых сіл» Міхэіл Саакашвілі адмовіўся зьявіцца на допыт у Службу бясьпекі Ўкраіны (СБУ). Пра гэта паведаміў адвакат палітыка Руслан Чарналуцкі.
Базавая велічыня ў Беларусі ад 1 студзеня 2018 году будзе павялічаная зь цяперашніх 23 рублёў да 24 рублёў 50 капеек. Свабода падлічыла, як зьменяцца штрафы за палітычныя і каляпалітычныя дзеяньні на падставе вынікаў судоў 2017 году.
У судзе Першамайскага раёну Менску адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы маладога чалавека, які кідаў з аўтамабіля запаленыя пэтарды ў людзей на прыпынках грамадзкага транспарту.
У Менскім гарадзкім судзе працягваецца працэс па справе аўтараў агенцтва «Рэгнум», які пачаўся 18 сьнежня.
Эканамічны суд Горадні адмовіў камунальнаму ўнітарнаму прадпрыемству «Гроднааблвідэапракат» у пазове да Веранікі Вельб, аўтаркі крытычнай публікацыі пра гэтую ўстанову, а таксама да Аляксея Шоты, уласьніка і рэдактара гарадзенскага сайта Hrodna.life, на якім быў зьмешчаны матэрыял.
Што на допытах казалі сьведкі — сваякі падсудных аўтараў «Рэгнуму»? Ці будзе суд выклікаць на допыт экс-міністра Лілію Ананіч? Якія тэмы рэдактар «Рэгнуму» замаўляў берасьцейскаму аўтару? Што Юры Паўлавец сказаў на судзе пра беларускую вышыванку?
20 сьнежня на працэс над аўтарамі сайту «Рэгнум» прыйшоў вядомы праваабаронца, былы судзьдзя і адвакат Гары Паганяйла. Сваю цікаўнасьць да працэсу над «пракрамлёўскімі прапагандыстамі» Гары Паганяйла патлумачыў апасеньнямі, што «з прычыны палітызаванасьці справы будуць парушаныя правы абвінавачаных, у тым ліку на абарону».
Вярхоўны суд пакінуў бязь зьменаў прысуды Магілёўскага абласнога суду фігурантам справы «чорных рыэлтараў», а апэляцыйныя скаргі іх абаронцаў пакінуў без задавальненьня.
Словы тэлевядучай Ксеніі Сабчак на прэсавай канфэрэнцыі 24 кастрычніка, дзе яна заявіла, што «з пункту гледжаньня міжнароднага права, Крым — украінскі», правяраецца пракуратурай на экстрэмізм. Пра гэта паведамляе расейскі тэлеканал Дождж са спасылкай на пракурора Масквы Уладзімера Чурыкава.
«Зрабілі ўсё на загад зьверху, — мяркуе ён. — Прачытаў адзін, не спадабалася, і даў каманду. А тады сьледчыя зьляпілі справу, і цяпер мы бачым, як усё на працэсе тырчыць, бо шыта белымі ніткамі».
Другі дзень суду за распальваньне міжнацыянальнай варожасьці. Пра што казалі «рэгнумаўцы».
У Менскім гарадзкім судзе другі дзень ідзе працэс у справе трох беларускіх аўтараў расейскага інтэрнэт-рэсурсу Regnum. Аналітыкі Свабоды выказваюць меркаваньні за і супраць.
У Менскім гарадзкім судзе 18 сьнежня пачаўся працэс у справе аўтараў інтэрнэт-рэсурсу Regnum, якіх вінавацяць у распальваньні міжнацыянальнай варожасьці.
«Гэта навуковая спрэчка», — так ацаніў Аляксандар Бухвостаў выказваньні Юрыя Паўлаўца на пракрамлёўскім сайце «Рэгнум», за якія яго судзяць за распальванне нацыянальнай варожасьці.
У Менскім гарадзкім судзе 18 сьнежня ідзе працэс у справе аўтараў пракрамлёўскага інтэрнэт-рэсурсу Regnum, якіх вінавацяць у распальваньні міжнацыянальнай варожасьці.
18 сьнежня ў Менскім гарадзкім судзе пачнецца працэс па справе аўтараў пракрамлёўскага інтэрнэт-рэсурсу Regnum, якіх вінавацяць у распальваньні міжнацыянальнай варожасьці. Гэта грамадзяне Беларусі Юры Паўлавец, Дзьмітры Алімкін і Сяргей Шыптэнка. Паўлаўцу і Шыптэнку таксама выстаўленае абвінавачаньне ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці. Абвінавачаным пагражае да 12 гадоў зьняволеньня. Пры гэтым год яны ўжо адбылі ў сьледчым ізалятары КДБ.
Суд Добрускага раёну 15 сьнежня разгледзеў адміністрацыйны пратакол, складзены міліцыяй у дачыненьні да гомельскага журналіста-фрылансэра Кастуся Жукоўскага.
Суд Савецкага раёну завочна аштрафаваў 15 сьнежня старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку на 50 базавых велічыняў за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны Андрэя Раўкова.
Замаскварэцкі суд Масквы прысудзіў былога міністра эканамічнага разьвіцьця Аляксея Ўлюкаева да пазбаўленьня волі на 8 гадоў строгага рэжыму.
Гэта ня першы раз, калі ў Беларусі судзілі прарасейскага баевіка з Данбасу, але раней давалі абмежаваньне, а не пазбаўленьне волі.
Зьміцер Крамянецкі патрабаваў ад дзяржавы 10 тысяч рублёў.
У сьпісе палітвязьняў «Вясны» цяпер два чалавекі: Паліенка і Жамчужны. Але палітвязьнямі могуць назваць і аднаго фігуранта «справы патрыётаў» і трох «рэгнумцаў».
Суд Маскоўскага раёна Менску вынесе рашэньне па справе Зьмітра Крамянецкага 14 сьнежня.
Пячорскі раённы суд Кіева адмовіў пракуратуры ў зьмяшчэньні пад варту былога прэзыдэнта Грузіі Міхэіла Саакашвілі, падазраванага ў злачынстве. У беларускай судовай практыцы апошніх 20 гадоў фактычна няма выпадкаў, каб адвакат праз суд дамогся вызваленьня падсьледнага.
Вярхоўны суд Беларусі адхіліў скаргі журналістаў Алеся Ляўчука і Міланы Харытонавай на дзеяньні міліцыянтаў. Яны лічаць, што прайшлі «ўсе ўзроўні» беларускага правасудзьдзя і зьбіраюцца зьвяртацца ў Камітэт па правах чалавека ААН.
Сьледзтва ў справе экс-прэзыдэнта Грузіі, былога кіраўніка Адэскай вобласьці Міхэіла Саакашвілі заяўляе, што мае інфармацыю пра пляны расейскіх спэцслужбаў фізычна ліквідаваць палітыка.
Лідэр партыі «Рух новых сіл» Міхэіл Саакашвілі раніцай 11 сьнежня дастаўлены ў Пячэрскі раённы суд Кіева. Пра гэта паведамляе Facebook-старонка палітыка.
Год таму, 7 сьнежня 2016 году, стала вядома, што напярэдадні ў Менску быў затрыманы аўтар расейскага інтэрнэт-выданьня Regnum Юры Паўлавец. Неўзабаве ў Сьледчым камітэце Беларусі паведамілі пра завядзеньне крымінальнай справы на супрацоўнікаў Regnum, якіх абвінавацілі ў распальваньні міжнацыянальнай варожасьці на падставе антыбеларускіх артыкулаў.
У судзе Бабруйску за ўдзел у пікеце 7 кастрычніка асудзілі актывістаў прафсаюзу РЭП Галіну Лазараву і Аляксея Трафімава. Абаім судзьдзя Гормаш прысудзіла штраф 2 базавыя велічыні. Разгляд справы цягнуўся тры дні. Пераносіўся ён з прычыны няякасных відэаматэрыялаў, якія прадстаўляла міліцыя.
Баранавіцкі суд асудзіў Ільлю Сянько за допіс з выявай нацысцкай сымболікі на пяць базавых велічыняў (115 рублёў) з канфіскацыяй жорсткага дыску кампутара, вынятага падчас ператрусу. Паводле асуджанага, у сваім допісе ва «ЎКантакце» ён высьмейваў фашызм.
Другое паседжаньне па справе Зьмітра Крамянецкага прайшло 6 сьнежня. Супрацоўнікі КДБ яго праігнаравалі.
У 2017 годзе адбылося 85 судоў над беларускімі журналістамі ў сувязі зь іх прафэсійнай дзейнасьцю.
Паводле суду, мужчыны атрымалі зьвесткі пра тэхналёгію вытворчасьці смалы і рэцэптуры фарбы, што выкарыстоўваюцца для дарожнай разьметкі, і зьбіраліся перадаць іх замоўніку з Расеі за ўзнагароду ў 1 млн расейскіх рублёў.
Суд Савецкага раёну Менску аштрафаваў журналістаў тэлеканалу «Белсат» Любоў Лунёву і Зьмітра Краўчука на 40 базавых велічыняў кожнага (па 920 рублёў). Адметна, што 2 месяцы таму тая ж судзьдзя Вера Галаўкова вынесла ў Заводзкім судзе рашэньне аштрафаваць Лунёву і Краўчука на 30 базавых па тых жа артыкулах.
Аляксандар Рымашэўскі, былы старшыня Салігорскага райвыканкаму, прызнаны судом вінаватым у атрыманьні хабару і асуджаны на 8 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці.
Былы старшыня Салігорскага райвыканкаму Аляксандар Рымашэўскі, якога судзяць у Менскім абласным судзе паводле абвінавачаньня ў хабарніцтве, выступіў з апошнім словам.
Загрузіць яшчэ