Суд Ленінскага раёну Горадні прысудзіў жанчыне 3,5 гады абмежаваньня волі за тое, што яна распаўсюджвала ў сацсетках відэаролікі, якія прапагандуюць гвалт, фашызм і распальваюць нацыянальную варожасьць.
Паводле дакумэнтаў, гаворка пра ганарары за матэрыялы на сайт «Разам з Расеяй», які дзейнічаў пад патранатам амбасады РФ у Беларусі.
12 студзеня суд Барысаўскага раёну прызнаў шэраг канфіскаваных інфармацыйных матэрыялаў экстрэмісцкімі.
Абаронца Андрэя Бяляўскага адвакат Вадзім Мушынскі падтрымлівае меркаваньне свайго падабароннага аб неабходнасьці абскарджваць прысуд, які вынесла судзьдзя Марына Запасьнік.
Адзін зь фігурантаў справы «Белага легіёну» Андрэй Бяляўскі лічыць рашэньне суду ў дачыненьні яго «перадузятым».
Ярэмчанскі гарадзкі суд Івана-Франкоўскай вобласьці аштрафаваў грамадзяніна Беларусі за выкарыстаньне георгіеўскай стужкі на аўтамабілі.
Улады Нью-Ёрку падалі ў суд на некалькі буйных нафтавых карпарацый, каб атрымаць кампэнсацыю за намаганьні па абароне гораду ад наступстваў глябальнага пацяпленьня.
Гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову будуць судзіць за онлайн-трансьляцыі сходаў жыхароў вёскі Якімава Слабада пад Сьветлагорскам, якія яна вяла ў «Фэйсбуку», паведамляе БелаПАН.
Падпалкоўнік Ігар Вусік пасьля незаконнага, на ягоную думку, звальненьня з МУС за скаргі на начальства спрабаваў прабіцца на прыём да Лукашэнкі, але яго не прынялі. Таму ён далей судзіцца зь Міністэрствам унутраных спраў.
Кіраўнік грамадзкай дырэкцыі Народнага мэмарыялу Курапаты, адзін зь кіраўнікоў КХП БНФ Алесь Чахольскі працягвае ў судах розных інстанцыі абскарджваць штраф за ўдзел мітынгу ў Курапатах 3 сакавіка 2017 году, а таксама адмову весьці судовыя працэсы па-беларуску.
Адам Бяляцкі — сын вядомага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Інфармацыю пра ўдзел у акцыі і судовым працэсе ён асабіста пацьвердзіў Радыё Свабода.
9 студзеня суд Цэнтральнага раёну не задаволіў пазоў Менскай гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі да адміністрацыі Цэнтральнага раёну Менску адносна фармаваньня выбарчых камісій на выбарах у гарсавет, якія адбудуцца 18 лютага. Сталічная арганізацыя АГП патрабавала адмяніць рашэньне адміністрацыі, якая не ўключыла прадстаўнікоў АГП у склад выбарчых камісій 41-й Старавіленскай выбарчай акругі.
Прадметам судовага разбору быў відэасюжэт «Фэрмэр пра дэфіцыт угнаеньняў: прасьцей скрасьці, чым купіць».
Былы беларускі бізнэсовец Цімафей Кахновіч, які пасьля некалькіх гадоў жыцьця ва Ўкраіне ў статусе палітычнага ўцекача атрымаў у 2016 годзе ўкраінскае грамадзянства, трапіў пад перасьлед паводле падазрэньня ў захоўваньні зброі.
Сёньня ў Віцебскім абласным судзе пачнецца паўторны разгляд крымінальнай справы Вольгі Сьцяпанавай, раней асуджанай за сьмерць дзіцяці падчас хатніх родаў.
У польскім горадзе Асьвенцім 8 студзеня пачаўся судовы працэс па справе аб апаганьваньні месца памяці ў дачыненьні да 12 удзельнікаў акцыі, праведзенага каля брамы былога нацысцкага канцлягеру Аўшвіц.
Міністар унутраных спраў Украіны Арсэн Аваков заяўляе, што заўтра, 9 студзеня, будуць апублікаваныя дэталі па затрыманьні падазраванага ў забойстве юрысткі Ірыны Наздроўскай.
Мужчына, якога абвінавачваюць у спробе падарваць аўтобус з футбольнай камандай «Барусія-Дортмунд», прызнаў сябе вінаватым. Ён мае падвойнае грамадзянства Расеі і Нямеччыны.
Арганізатар роўпджампінгу (скачкоў зь вяроўкай з вышыні) з коміна заводу «Амкадор» віны не прызнае, хоць чалавек загінуў. Ён кажа, што вяроўка была якаснай.
Ці мае права міністар Шуневіч змагацца з хатнім гвалтам? У чым карані хатняга гвалту ў Беларусі? Ці павінны законы адпавядаць звычаям? Гвалт за зачыненымі дзьвярыма — каму верыць?
Студыю галівудзкага прадусара Гарві Вайнштэйна прададуць за паўмільярда даляраў. Аб гэтым піша газэта The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы.
Суд у Тбілісі завочна прысудзіў былому прэзыдэнта Грузіі Міхэіла Саакашвілі тры гады турмы. Справа разглядалася на працягу двух гадоў.
Адміністратара суполак «УКантакце» «Stop Luka» і «Суполкі дармаедаў і сацыяльных утрыманцаў» Ігара Кляшчука аштрафавалі за рэпост інфармацыі аб акцыі.
Суд у Кіеве адмовіў лідэру партыі «Рух новых сіл» Міхэілу Саакашвілі ў пазове да Дзяржаўнай міграцыйнай службы Ўкраіны аб прызнаньні яго ўцекачом або асобай, якая мае патрэбу ў дадатковай абароне.
У Менскім гарадзкім судзе працягваецца працэс над аўтарамі пракрамлёўскага сайту Regnum.ru, якіх вінавацяць у распальваньні міжнацыянальнай варожасьці ды незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці.
Новазаводзкі раённы суд Чарнігава абраў для затрыманага летась ў лістападзе беларуса Вячаслава Кушнера экстрадыцыйны арышт для перадачы Беларусі.
Яму 40 гадоў, ён жанаты, мае пяць дзяцей і навярнуўся ў іслам падчас вайсковай службы ў 2000 годзе, прыехаўшы ў Ізраіль за чатыры гады да таго
Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргу гомельскага журналіста-фрылансэра Кастуся Жукоўскага на перасьлед за збор і распаўсюд інфармацыі.
Прадстаўнік каналу мяркуе: «улады асэнсавалі, што „Белсат“ ёсьць адным зь вядучых мэдыяў у Беларусі», таму і штрафуюць.
27 сьнежня ў Цэнтральным раённым судзе Менску пачаўся працэс над вялікай групай мытнікаў зь Менскай рэгіянальнай мытні. Іх абвінавачваюць у хабарніцтве, эпізоды абвінавачаньня ахопліваюць час з 2014 да 2016 году.
Зьмітру Лупачу прысуджаны штраф памерам 920 рублёў (40 базавых велічыняў), Тацяне Смоткінай — памерам 575 рублёў (25 базавых велічыняў).
2017 год не мінуўся бяз гучных карупцыйных скандалаў і працэсаў. Свабода прыгадвае самыя заўважныя зь іх.
Жалян Віё напісаў ліст актывісту Антону Матольку і папрасіў дапамагчы памежніку і брытанцу, якія «зьяўляюцца вельмі добрымі людзьмі» і знаходзяцца пад вартай. Таксама француз заклікаў да рэзанансу па справах гэтых людзей.
Былы кіраўнік Адэскай вобласьці і лідэр «Руху новых сіл» Міхэіл Саакашвілі адмовіўся зьявіцца на допыт у Службу бясьпекі Ўкраіны (СБУ). Пра гэта паведаміў адвакат палітыка Руслан Чарналуцкі.
Базавая велічыня ў Беларусі ад 1 студзеня 2018 году будзе павялічаная зь цяперашніх 23 рублёў да 24 рублёў 50 капеек. Свабода падлічыла, як зьменяцца штрафы за палітычныя і каляпалітычныя дзеяньні на падставе вынікаў судоў 2017 году.
У судзе Першамайскага раёну Менску адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы маладога чалавека, які кідаў з аўтамабіля запаленыя пэтарды ў людзей на прыпынках грамадзкага транспарту.
У Менскім гарадзкім судзе працягваецца працэс па справе аўтараў агенцтва «Рэгнум», які пачаўся 18 сьнежня.
Эканамічны суд Горадні адмовіў камунальнаму ўнітарнаму прадпрыемству «Гроднааблвідэапракат» у пазове да Веранікі Вельб, аўтаркі крытычнай публікацыі пра гэтую ўстанову, а таксама да Аляксея Шоты, уласьніка і рэдактара гарадзенскага сайта Hrodna.life, на якім быў зьмешчаны матэрыял.
Што на допытах казалі сьведкі — сваякі падсудных аўтараў «Рэгнуму»? Ці будзе суд выклікаць на допыт экс-міністра Лілію Ананіч? Якія тэмы рэдактар «Рэгнуму» замаўляў берасьцейскаму аўтару? Што Юры Паўлавец сказаў на судзе пра беларускую вышыванку?
20 сьнежня на працэс над аўтарамі сайту «Рэгнум» прыйшоў вядомы праваабаронца, былы судзьдзя і адвакат Гары Паганяйла. Сваю цікаўнасьць да працэсу над «пракрамлёўскімі прапагандыстамі» Гары Паганяйла патлумачыў апасеньнямі, што «з прычыны палітызаванасьці справы будуць парушаныя правы абвінавачаных, у тым ліку на абарону».
Вярхоўны суд пакінуў бязь зьменаў прысуды Магілёўскага абласнога суду фігурантам справы «чорных рыэлтараў», а апэляцыйныя скаргі іх абаронцаў пакінуў без задавальненьня.
Словы тэлевядучай Ксеніі Сабчак на прэсавай канфэрэнцыі 24 кастрычніка, дзе яна заявіла, што «з пункту гледжаньня міжнароднага права, Крым — украінскі», правяраецца пракуратурай на экстрэмізм. Пра гэта паведамляе расейскі тэлеканал Дождж са спасылкай на пракурора Масквы Уладзімера Чурыкава.
«Зрабілі ўсё на загад зьверху, — мяркуе ён. — Прачытаў адзін, не спадабалася, і даў каманду. А тады сьледчыя зьляпілі справу, і цяпер мы бачым, як усё на працэсе тырчыць, бо шыта белымі ніткамі».
Другі дзень суду за распальваньне міжнацыянальнай варожасьці. Пра што казалі «рэгнумаўцы».
У Менскім гарадзкім судзе другі дзень ідзе працэс у справе трох беларускіх аўтараў расейскага інтэрнэт-рэсурсу Regnum. Аналітыкі Свабоды выказваюць меркаваньні за і супраць.
У Менскім гарадзкім судзе 18 сьнежня пачаўся працэс у справе аўтараў інтэрнэт-рэсурсу Regnum, якіх вінавацяць у распальваньні міжнацыянальнай варожасьці.
«Гэта навуковая спрэчка», — так ацаніў Аляксандар Бухвостаў выказваньні Юрыя Паўлаўца на пракрамлёўскім сайце «Рэгнум», за якія яго судзяць за распальванне нацыянальнай варожасьці.
У Менскім гарадзкім судзе 18 сьнежня ідзе працэс у справе аўтараў пракрамлёўскага інтэрнэт-рэсурсу Regnum, якіх вінавацяць у распальваньні міжнацыянальнай варожасьці.
18 сьнежня ў Менскім гарадзкім судзе пачнецца працэс па справе аўтараў пракрамлёўскага інтэрнэт-рэсурсу Regnum, якіх вінавацяць у распальваньні міжнацыянальнай варожасьці. Гэта грамадзяне Беларусі Юры Паўлавец, Дзьмітры Алімкін і Сяргей Шыптэнка. Паўлаўцу і Шыптэнку таксама выстаўленае абвінавачаньне ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці. Абвінавачаным пагражае да 12 гадоў зьняволеньня. Пры гэтым год яны ўжо адбылі ў сьледчым ізалятары КДБ.
Загрузіць яшчэ