Сям’ю Галіны Ігнатовіч, якая на знак пратэсту залезла на будаўнічы кран, да 6 лютага ня будуць высяляць зь іхняга дому ў раёне Лебядзіны, бо пракуратура прыпыніла рашэньне аб высяленьні.
30 студзеня ў Фрунзенскім судзе Менску быў агалошаны прысуду бізнэсоўцу Аляксандру Мураўёву, якога лічылі ўладальнікам «Мотавела», хоць паводле дакумэнтаў ён быў толькі прадстаўніком асноўнага інвэстара з Аўстрыі.
Акцябрскі раённы суд 30 студзеня пачаў разгляд адміністрацыйнага пратаколу на дробнае хуліганства, складзены лейтэнантам міліцыі Арцёмам Доўбікам у дачыненьні жыхаркі райцэнтру, актывісткі АГП і лідэркі «Маладых дэмакратаў» Алены Луцковіч.
У Фрунзенскім судзе Менску абвясьцілі прысуд бізнэсоўцу, былому ўладальніку «Мотавела» і прадстаўніку аўстрыйскага інвэстара ў менскі завод кампаніі ATEC Investment Аляксандру Мураўёву.
Пракурор запрасіў для Аляксандра Мураўёва 12 гадоў зьняволеньня, абарона просіць яго апраўдаць.
27 студзеня Навабеліцкі суд Гомеля аштрафаваў на 10 базавых велічыняў (230 рублёў) былога міліцыянта, супрацоўніка дэпартамэнту аховы МУС Васіля Варушчанку за публічную абразу беларускай мовы.
27 cтудзеня ў Маларыцкім судзе дапыталі пацярпелага АМАПаўца, ураджэнца Расеі Дзяніса Зянюціча, падсуднага Аляксандра Бельчука і сьведку з АМАП Уладзімера Дзенісюка.
Судзьдзя не задаволіў хадайніцтва аб зьмене меры стрыманьня фэрмэру, якога судзяць за гвалт на супрацоўнікам АМАПу, на падпіску аб нявыезьдзе — «падстаў няма».
30 студзеня суд Акцябрскага раёну (Гомельская вобласьць) разгледзіць адміністрацыйны пратакол у дачыненьні да жыхаркі райцэнтру, актывісткі АГП і лідэра «Маладых дэмакратаў» Алены Луцковіч, якую вінавацяць у дробным хуліганстве.
27 студзеня Навабеліцкі раённы суд Гомелю мае пачаць разгляд адміністрацыйнай справы супраць былога міліцыянта, супрацоўніка дэпартамэнту аховы МУС Васіля Варушчанкі за публічную абразу беларускай мовы.
Аляксандра Бельчука зь вёскі Арлянка Маларыцкага раёну судзяць за супраціў АМАПу.
Працэс над сьлесарамі «Барысаўгасу» Аляксеем Лукашам і Аляксандрам Чысьцяковым, якіх суд прызнаў вінаватымі ў сьмерці 6 чалавек празь неасьцярожнасьць, выклікаў вялікі розгалас у горадзе.
26 студзеня ў Менскім гарадзкім судзе ў закрытым рэжыме разгледжана скарга расейска-ізраільскага грамадзяніна, блогера Аляксандра Лапшына.
Слесараў-газавікоў Аляксея Лукаша і Аляксандра Чысьцякова прызналі вінаватымі і асудзілі на 4 гады пазбаўленьня волі ў калёніі-пасяленьні. Лукаша ўзялі пад варту ў судзе, Чысьцякова забяруць з дому — ён на бальнічным, у суд не прыйшоў.
26 студзеня ў Менскім гарадзкім судзе ў закрытым рэжыме адбудзецца разгляд скаргі расейска-ізраільскага грамадзяніна, блогера Аляксандра Лапшына, на рашэньне Генэральнай пракуратуры Беларусі аб ягонай экстрадыцыі на запыт Азэрбайджану.
Грамадзкі Форум салідарнасьці з палітвязьнямі, які адбыўся ў Менску, пастанавіў пікетаваць магілёўскую турму, калі там будзе праходзіць суд над праваабаронцам Андрэем Бандарэнкам.
Жонку Ільдара Дадзіна Анастасію Зотаву затрымалі на выхадзе з будынка Канстытуцыйнага суду Расеі, які ў аўторак разглядаў скаргу актывіста на артыкул аб неаднаразовым парушэньні правілаў правядзеньня публічных мерапрыемстваў.
У Магілёве сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі пачалі зьбіраць подпісы за адкліканьне дэпутата Палаты Прадстаўнікоў Аляксандра Старавойтава.
Навабеліцкі раённы суд Гомелю разгледзіць адміністрацыйную справу ў дачыненьні да былога супрацоўніка дэпартамэнту аховы МУС Васіля Варушчанкі паводле артыкулу 9.22 КаАП — публічная абраза, ганьбаваньне дзяржаўных ды іншых нацыянальных моваў, стварэньне перашкодаў і абмежаваньняў у карыстаньні імі, пропаведзь варожасьці на моўнай глебе.
20 студзеня ў судзе Барысаўскага раёну працягваўся разгляд справы пра гібель шасьцярых чалавек ад чаднага газу ў канцы студзеня мінулага года.
Суд у расейскім Екацерынбургу прыняў рашэньне падоўжыць да 22 лютага арышт блогера Руслана Сакалоўскага, якога абвінавачваюць у абразе пачуцьцяў вернікаў.
У актывіста руху «За свабоду» Віктара Кулака 18 студзеня судовы выканаўца з суду Маскоўскага раёну Менску апісаў маёмасьць у пакрыцьцё нясплачаных штрафаў.
Судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомелю Алеся Восіпава спыніла адміністрацыйную справу супраць мясцовага журналіста-фрылансэра за абразу чыноўніцы Акцябрскага райвыканкаму Валянціны Шлапаковай.
Смольнінскі раённы суд Санкт-Пецярбургу спыніў адміністрацыйную справу супраць выкладчыка ёгі Дзьмітрыя Угая, якога абвінавачвалі ў незаконнай місіянэрскай дзейнасьці, паведамляе «Медиазона».
Канстытуцыйны суд Нямеччыны адмовіўся забараніць праварадыкальную Нацыянал-дэмакратычную партыю (НДП). Прычынай адмовы стала перадусім зьніжэньне ўплыву партыі.
Гэта першы ў краіне судовы пазоў фрылансэра за адмову даць звычайную інфармацыю, якая не абмяжоўваецца заканадаўствам.
Праваабаронцу Андрэю Бандарэнку не ўдалося праз суд скасаваць рашэньне адміністрацыі Шклоўскай калёніі № 17 аб пастаноўцы яго на прафіляктычны ўлік.
Суд Партызанскага раёну Менску 13 студзеня адхіліў пазоў фігурантаў «справы графіцістаў» да Сьледчага камітэту Беларусі аб абароне гонару і годнасьці.
Жыхарка Горадні Дыяна Селіванава атрымала два гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на год, а таксама 690 рублёў штрафу за тое, што захавала ў публічным альбоме «ЎКантакце» фота «з элемэнтамі парнаграфіі».
Утрыманьне вязьня Андэрса Брэйвіка, які ў ліпені 2011 году забіў 77 чалавек, абыходзіцца бюджэту Нарвэгіі ў 5 мільёнаў нарвэскіх кронаў штогод, гэта значыць, прыблізна 50 тысяч даляраў штомесяц.
Але нічога рэвалюцыйнага ў новых папраўках да расейскага Закону «Аб выканаўчай вытворчасьці» няма: і раней у Расеі выконваліся рашэньні беларускіх судоў, што да спагнаньня алімэнтаў ці пастановаў эканамічных судоў.
У Фрунзенскім судзе Менску скончыўся працэс па справе кіраўнікоў заводу «Мотавела» Аляксандра Мураўёва, Казіміра Мароза і Тацяны Лукавец, якіх абвінавачваюць у службовых і эканамічных злачынствах. Прысуд у справе будзе абвешчаны 30 студзеня ў 11.30.
6 студзеня былы кіраўнік шклозаводу «Ялізава», прадстаўнік інвэстара і мэнэджар заводу «Мотавела» Аляксандар Мураўёў працягнуў сваё апошняе слова, якое пачаў у чацьвер.
На лаве асуджаных за сьмерць шасьці чалавек два газаўшчыкі. Ды пах газу ігнаравалі значна больш людзей: прынамсі яшчэ дзьве брыгады газаўшчыкоў, хуткая, ЖЭУ, санстанцыя…
У справе аб абароне гонару й годнасьці начальніка лоеўскай міліцыі зьявіўся яшчэ адзін адказчык — «Белсат».
Па 50 базавых велічынь штрафу атрымалі ад суду палітыкі Павал Севярынец, Анатоль Лябедзька і Алег Корбан, якія пікетавалі будынак адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі ў падтрымку тэлеканалу «Белсат».
У Барысаўскім раённым судзе пачаўся разгляд справы супраць 2 сьлесараў «Барысаўгазу», якіх абвінавачваюць у прычыненьні сьмерці празь неасьцярожнасьць: у канцы студзеня 2016 году ад працяканьня газу ў Барысаве загінулі 6 чалавек.
У судзе Цэнтральнага раёну Менску завяршылася слуханьне справы былога дырэктара дэпартамэнту судзейства і інспэктаваньня Беларускай фэдэрацыі футболу Андрэя Жукава.
Гомельскі фрылансэр Кастусь Жукоўскі атрымаў з Акцябрскага РАУС адміністрацыйны пратакол, дзе яго вінавацяць у абразе кіраўніцы спраў райвыканкаму Валянціны Шлапаковай.
Супрацоўнік Першамайскага РАУС, які скасаваў справу за абразу і паклёп, нават не паглядзеў ролік, бо «гэты дыск не адкрываўся на кампутары ў пастарунку». І не прыняў да ўвагі апошнюю выснову навукоўца, які рабіў лінгвістычную экспэртызу.
Зьмітра Захарэвіча зь Менску аштрафавалі на 50 базавых велічынь (1050 рублёў).
Надрукаваная ў Нямеччыне ўпершыню пасьля Другой сусьветнай вайны кніга Адольфа Гітлера «Майн Кампф» (Mein Kampf) стала бэстсэлерам. І, як паведамілі выдаўцы ў аўторак, яны рыхтуюць шосты наклад.
Яна зьвязаная зь перасьледам палітыка за мэмарыяльныя акцыі ў Курапатах і Лошыцкім яры 2 і 9 лістапада 2014 году.
Аляксандар Лукашэнка сваім указам памілаваў вядомага спэцыяліста ў інфармацыйных тэхналёгіях Аляксея Камка, якога летась засудзілі на 6 год за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць і пашырэньне парнаграфіі.
Баранавіцкі суд прызнаў актывіста Рыгора Грыка вінаватым у правядзеньні несанкцыянаванай масавай акцыі і прысудзіў яму 50 базавых штрафу (1050 рублёў). Грык віны не прызнае́, кажа што ягоны пікет быў перадвыбарчым.
Гарадзенец Эдвард Дзьмухоўскі пакараны штрафам на 630 рублёў (30 базавых велічынь). Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў нібыта несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, якое адбылося ў Сьвіслачы 30 кастрычніка.
Рагачоўскі раённы суд 28 сьнежня пакараў былога начальніка аддзелу замежнаэканамічных сувязяў дзевяцьцю гадамі зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.
У грамадзкім абʼяднаньні «Разуменьне» мяркуюць, што прысуд былому старшыню арганізацыі «У дапамогу дзецям-сіротам» занадта мяккі, і просяць ізноў расьсьледаваць дзеяньні Вячаслава Давыдовіча.
28 сьнежня ў Менскім гарадзкім судзе будзе абвешчаны прысуд у справе Вячаслава Давыдовіча, былога старшыні міжнароднай дабрачыннай арганізацыі «У дапамогу дзецям-сіротам».
Актывіста вінавацілі ў тым, што падчас разгону масавага забегу раварыстаў «Крытычная маса» 29 красавіка ў Менску ён нібыта парваў куртку інспэктару дарожна-патрульнай службы.
Загрузіць яшчэ